Новая Зеландыя
Каардынаты: 41°35′00″ пд. ш. 173°03′00″ у. д. / 41.583333° пд. ш. 173.05° у. д. (G) (O) (Я)-41.583333, 173.05
Вэстмінстэрскі статут: 11 снежня 1931 (прыняты 25 лістапада 1947)
Канстытуцыйны Указ: 13 снежня 1986 (ад Вялікабрытаніі)
Генерал-губернатар
Прэм'ер-міністр
Джэры Матэпараі
Джон Кей
• Усяго
• % воднай паверхні
268 680 км²
2,1
• Ацэнка (2010)
• Шчыльнасць
4 377 000 чал. (123-я)
15,88 чал./км²
• Разам (2008)
• На душу насельніцтва
$146,028 млрд. (58-ы)
$34 121
Новая Зеландыя (англ.: New Zealand; маоры звычайна: Aotearoa) — геаграфічна ізаляваная астраўная краіна ў паўднёвай частцы Ціхага акіяна, бліжэйшымі да Новай Зеландыі значнымі па памерах тэрыторыямі сушы з'яўляюцца Новая Каледонія на поўначы на адлегласці 1.500 км, Аўстралія на паўночным захадзе на адлегласці каля 1.600 км праз Тасманава мора і матэрыковая частка Антарктыды на адлегласці амаль што 3.000 км на поўдзень. Асноўная тэрыторыя Новай Зеландыі размешчана на двух галоўных астравах — Паўночным і Паўднёвым, а таксама на шматлікіх невялікіх астравах. Самымі значнымі па плошчы сярод апошніх з'яўляюцца востраў Сцюарт, Вялікі Бар'ерны востраў і астравы Чатэм. Сталіца — Велінгтан
Ні па геаграфічным, ні па культурным асаблівасцям Новую Зеландыю немагчыма адназначна аднесці да аднаго з кантынентаў. Тэрыторыя краіны ляжыць часткова на Аўстралійскай, часкова на Ціхаакіянскай літасферных плітах, а насельніцтва паходзіць пераважна з двух розных культурных рэгіёнаў: нашчадкі ў асноўным брытанскіх каланістаў у еўрапейскім і карэннае насельніцтва маоры ў палінезійскім культурным поясе Акіяніі.
Новая Зеландыя ўваходзіць у склад Каралеўстваў Садружнасці. Да Каралеўства Новая Зеландыя, галоўным прадстаўніком якога з'яўляецца брытанскі манарх, належаць таксама на прынцыпе «беспрымусовай асацыяцыі» (in free association) адміністрацыйна незалежныя тэрыторыі Астравоў Кука і Ніуэ, а таксама новазеландская калонія Такелау. Акрамя гэтага, Новая Зеландыя заяўляе аб сваіх тэрытарыяльных прэтэнзіях на рэгіён Рос у Антарктыдзе, які, адпаведна, стаў бы пятай часткай Каралеўства Новая Зеландыя.
За Новай Зеландыяй замацавалася назва «зялёны востраў». Выклікана гэта ў першую чаргу адносна нізкай шчыльнасцю засялення і адпаведна некранутай рукой чалавека дзівоснай прыгажосцю прыроды, а таксама незвычайна разнастайнай і звязанай з ізаляваным геаграфічным месцазнаходжаннем непаўторнай вегетацыяй.
Змест
- 1 Геаграфія
- 1.1 Геаграфічнае месцазнаходжанне і тапаграфія
- 1.2 Геалогія
- 2 Гісторыя
- 3 Адміністрацыйны падзел
- 4 Эканоміка
- 4.1 Грашовая сістэма
- 4.2 Банкаўская сістэма
- 4.3 Сельская гаспадарка
- 4.4 Прамысловае рыбалоўства
- 4.5 Прамысловая вытворчасць
- 4.6 Энергетыка
- 4.7 Міжнародны гандаль
- 4.8 Турызм
- 5 Літаратура
- 6 Гл. таксама
- 7 Зноскі
- 8 Спасылкі
Геаграфія
Тапаграфічная карта Асноўны артыкул: Геаграфія Новай ЗеландыіГеаграфічнае месцазнаходжанне і тапаграфія
Новая Зеландыя — краіна з самай вялікай адлегласцю да Цэнтральнай Еўропы: часткі тэрыторыі Новай Зеландыі знаходзяцца якраз у геаграфічна супрацьлеглым Іспаніі месцы і, такім чынам, утвараюць яе антыподы. Тэрыторыю Новай Зеландыі ўтвараюць два галоўныя астравы, аддзеленыя адзін ад другога пралівам Кука, і шматлікія значна меншыя астравы. Некаторыя з астравоў, такія як востраў Сцюарта, Вялікі Бар'ерны востраў, знаходзяцца дастаткова блізка ад узбярэжжа двух галоўных астравоў Новай Зеландыі. Адлегласць да самай дальняй новазеландскай тэрыторыі на поўначы — астравоў Кермадэк — складае звыш 1.000 км, самы дальні ўсходні пункт краіны — архіпелаг Чатэм — ляжыць на адлегласці звыш 700 км ад Паўночнага вострава. Акрамя гэтага, вялікая колькасць астравоў, такія як, напрыклад, Оклендскія астравы, астравы Кемпбел альбо астравы Антыподаў, знаходзіцца ў субанктартычным рэгіёне. У 1998 годзе ўсе субантарктычныя астравы Новай Зеландыі былі аб'яўлены Сусветнай спадчынай ЮНЕСКА.
Агульная плошча Новай Зеландыі складае 270.534 км² і з'яўляецца некалькі меншай за Італію, але большай за Аб'яднанае Каралеўства альбо Усходнюю Германію. Маскімальная шырыня галоўных атравоў ва ўсходня-заходнім напрамку — 200 км, з поўначы на поўдзень Новая Зеландыя прасціраецца на 1.600 км.
Плошча Паўночнага вострава складае 113.729 км², з шырокімі нізінамі, у першую чаргу ў рэгіёне Вайката. У цэнтральнай частцы вострава дамінуе Цэнтральнае плато, на якім знаходзіцца Нацыянальны парк Тангарыра з вулканамі Нгаўрухоэ, Тангарыра і Руапеху і які быў аб'яўлены ЮНЕСКА першым камбінаваным аб'ектам Сусветнай спадчыны: як культурнай, так і прыроднай. Самае высокае ўзвышэнне вострава — гара Руапеху (2797 м). На поўначы ад Руапеху, у самым цэнтры Паўночнага вострава раскінулась возера Таупа, самае вялікае возера Новай Зеландыі. Праз усходнюю частку Паўночнага вострава цягнуцца шматлікія адносна невысокія горныя храбты, адметнай гарой заходняй часкі вострава з'яўляецца гара Таранакі, якая ўздымаецца на раўніне на вышыню 2.518 метраў і мае амаль што правільную конусападобную форму.
У НОвай Зеландыі знаходзіцца пагорак з самай доўгай назвай Таўматавакатангіангакаававатаматэатурыпукакапікімаўнгахаранукупакаівенуакітанатах
Геалогія
Тэктанічная карта Новай ЗеландыіКаля 200 мільёнаў год таму Новая Зеландыя, як і большасць сённяшніх тэрыторый у паўднёвым паўшар'і Зямлі, належыла да кантынента Гандвана.
Гісторыя
Асноўны артыкул: Гісторыя Новай ЗеландыіПаводле палінезійскіх легенд, Новая Зеландыя заселена ў X—XIV стст. выхадцамі з астравоў Таварыства. Напярэдадні з'яўлення еўрапейцаў карэнныя жыхары Новай Зеландыі — маары падзялляліся на дзесяткі плямён, якія не мелі ўласных дзяржаўных утварэнняў. Адкрыта галандскім мараплаўцам А. Я. Тасманам у 1642 г., названа ў гонар адной з галандскіх правінцый. У 1769—1770 гг. даследавана англійскім капітанам Дж. Кукам. У пачатку XIX ст. ў Новай Зеландыі з'явіліся еўрапейскія місіянеры, утвораны першыя еўрапейскія місіянеры, утвораны першыя еўрапейскія пасяленні. 6 лютага 1840 г. прадстаўнікі брытанскага ўрада прымусілі правадыроў маары падпісаць дагавор, паводле якога над Новай Зеландыяй прызнаваўся брытанскі пратэктарат, з 1841 г. — брытанская калонія, месца масавай іміграцыі з Вялікабрытаніі. Захоп зямель маары прывёў да англа-маарыйскіх войнаў 1843—1871 гг. Да канца XIX ст. карэннае насельніцтва складала менш за 10 % жыхароў краіны. У 1893 г. уведзена ўсеагульнае выбарчае права. З 1907 г. Новая Зеландыя атрымала статус дамініёна — самакіравальнай краіны ў складзе Брытанскай імперыі. У 1-ю сусветную вайну больш за 100 тыс. новазеландцаў ваявалі ў Еўропе ў складзе брытанскіх войск.
Паводле Вэстмінстэрскага статута 1926 г. Новая Зеландыя атрымала з 1931 г. поўную самастойнасць ва ўнутраных і знешніх справах. У 2-ю сусветную вайну новазеландскія войскі ўдзельнічалі ў ваенных дзеяннях у Еўропе і на Ціхім акіяне. У 1951 г. Новая Зеландыя далучылася да саюза АНЗЮС (Аўстралія, Новая Зеландыя, ЗША), у 1954 г. — СЕАТА. Удзельнічала ў в'етнамскай вайне 1964—1973 гг. на баку ЗША. У палітычным жыцці Новай Зеландыі з 1930-х гг. супернічаюць Лейбарысцкая і Нацыянальная партыі. У 1980-я г. ўрад лейбарыстаў на чале з Д. Лонгі змагаўся за стварэнне бяз'ядзернай зоны ў паўднёвай частцы Ціхага акіяна. На парламенцкіх выбарах 1993 г. перамагла Нацыянальная партыя, урад якой (з 1997 г. на чале з Дж. Шынлі) пачаў рэформу для паскарэння эканамічнага развіцця краіны.
Адміністрацыйны падзел
|
|
|
Антыгуа і Барбуда | Аўстралія | Багамы | Барбадас | Беліз | Вялікабрытанія | Грэнада | Канада | Новая Зеландыя | Папуа — Новая Гвінея | Саламонавы Астравы | Сент-Вінсент і Грэнадзіны | Сент-Кітс і Невіс | Сент-Люсія | Тувалу | Ямайка
|
Новая Зеландыя Інфармацыю Аб

-
Новая Зеландыя beatiful post thanks!
29.10.2014
Новая Зеландыя
Новая Зеландыя
Новая Зеландыя Вы праглядаеце суб'ект
There are excerpts from wikipedia on this article and video
Выпадковыя Артыкула
Палкавая ўстанова
«Палкавая ўстанова» (руск.: «Полковое учреждение»), праца рускага палкаводца А. У. Суворава, у якой ...853
гады 851 852 853 854 855 дзесяцігоддзі 830-я 840-я 850-я 860-я 870-я стагоддзі 8 ст. 9 ст. 1...Вёска Чысці Вардамскія
Чы́сці Ва́рдамскія[1] (трансліт.: Čysci Vardamskija, руск.: Чисти Вардомские) — вёска ў Докшыцк...Фрэнк Дональд Дрэйк
28 мая 1930(1930-05-28) (85 гадоў) Месца нараджэння Чыкага, ЗША Грамадзянства ЗША Н...пошукавая сістэма
Наш сайт мае сістэму ў функцыі пошукавай сістэмы. Вышэй: "што вы шукалі?"вы можаце запытаць усе ў сістэме з скрынкай. Сардэчна запрашаем у нашу простую, стыльную і хуткую пошукавую сістэму, якую мы падрыхтавалі, каб даць вам самую дакладную і актуальную інфармацыю.Пошукавая сістэма, распрацаваная для вас, прыносіць вам самую актуальную і дакладную інфармацыю з простым дызайнам і сістэмай хуткага функцыянавання.
Вы можаце знайсці амаль любую інфармацыю, якую вы шукаеце на нашым сайце. На дадзены момант мы служым толькі на англійскай, турэцкай, рускай, украінскай, казахскай і беларускай мовах. Вельмі хутка ў сістэму будуць дададзеныя новыя мовы. Жыццё вядомых людзей дае вам інфармацыю, малюнкі і відэа аб сотнях тым, такіх як палітыкі, урадавыя дзеячы, урачы, інтэрнэт-сайты, расліны, тэхналагічныя транспартныя сродкі, аўтамабілі і г. д.
Выпадковыя Артыкула
Філадэльфія Іглз
Філадэльфія Іглз (англ.: Philadelphia Eagles) — прафесійная каманда па амерыканскім футболе з а...Гісторыка-культурны музей-запаведнік «Заслаўе»
Гісторыка-культурны музей-запаведнік «Заслаўе» — створаны 31 снежня 1986 г. ў г.Заслаўе па...Гміна Чарэмха
Польшча Статус вясковая гміна Уваходзіць у Гайнаўскі павет Адміністрацыйны цэн...IC 713
NF : у працэсе пацверджання Прамое ўзыходжанне 11 гадз 34 мін 44,8 сек Схіленне +16° 50...© Copyright © 2014. пошукавая сістэма