TR | RU | UK | KK | EN |

Нефермаат


Нефермаат

Род дзейнасці:

чаці (візір),
захавальнік царскай пячаці,
жрэц Баст

Падданства:

Старажытны Егіпет

Жонка:

Ітэт

Дзеці:

візір Хеміун, некалькі іншых

Нефермаат I на Вікісховішчы

Нефермаат I (пахаваны ў мастабе № 6 у Медуме) — егіпецкі прынц, сын фараона Снофру. Ён быў візірам і насіў тытулы старэйшага сына валадара, захавальніка пячаткі ўладара і жраца Баст. Яго імя азначае «Маат прыгожая» ці «З дасканалай справядлівасцю».

Змест

  • 1 Біяграфія
  • 2 Грабніца
    • 2.1 Медумскія гусі
  • 3 Зноскі
  • 4 Спасылкі

Біяграфія

Нефермаат быў старэйшым сынам Снофру, фараона і заснавальніка IV дынастыі(руск.) бел. Егіпта, і яго першай жонкі. Ён быў зводным братам Хуфу.

Жонкай Нефермаата была Ітэт(англ.) бел., таксама вядомая як Атэт. Пятнаццаць дзяцей Нефермаата названы ў яго грабніцы, гэта сыны Хеміуну, Ісу, Тэта, Хентымерэш і дачкі Джэфатсэн і Ісэсу, якія намаляваны дарослымі, у той час, як сыны Ітысэн, Інкаэф, Серфка, Вехемка, Шэпсеска, Кахент, Анхершэрэтэф, Анхерфенеджэф, Бунеб, Шэпсеснеб і Небхенет і дачка Пагеці намаляваны дзяцьмі. Яго сын Хеміуну, магчыма, тоесны з чаці Хеміунам(руск.) бел., які з'яўляецца меркаваным дойлідам Вялікай піраміды фараона Хуфу (Хеопса) у Гізе. Адна з сясцёр Нефермаата, Неферткау(англ.) бел. мела сына, якога таксама звалі Нефермаат(англ.) бел..

Грабніца

Грабніца Нефермаата ў Медуме

Нефермаат быў пахаваны ў мастабе 16 у Медуме. Ён быў адным з некалькіх сваякоў фараона Снофру, пахаваных разам з ім у Медуме. Грабніца вядомая спецыяльнай тэхнікай, якая выкарыстоўвалася для малявання сцэны. Скульптары-разьбяры выразалі рэльеф малюнкаў, які потым запаўняўся каляровай пастай. Гэты метад быў працаёмкім і паста, як правіла, пасля высыхання ішла расколінамі і потым выпадала. Дзякуючы гэтаму метаду, сцены атрымліваліся ярка афарбаванымі. Гэтая грабніца з'яўляецца адзіным вядомым на сённяшні дзень прыкладам, паказваючым гэтую тэхніку. Той факт, што тынкоўка трэснула ў выніку страты пасты, верагодна, прывяло к таму, што майстры адмовіліся ад выкарыстання такога тыпу ўпрыгожвання.

Медумскія гусі

Асноўны артыкул: Медумскія гусі

Грабніца Нефермаата таксама вядома сцэнай, якую называюць «Медумскія гусі» ці «Гусі з Медума» (у цяперашні час яна знаходзіцца ў Каірскім музеі). Сцэна выкананая з афарбаванай тынкоўкі, была знойдзена ў 1871 годзе Агюстам Марыетам(руск.) бел. і Луіджы Васалі(англ.) бел. і снята імі са сцяны, каб быць перанесенай у музей.

Медумскія гусі

Зноскі

  1. ↑ Hermann Ranke: Die ägyptische Persönennamen. Verlag von J. J. Augustin in Glückstadt, 1935., p. 196
  2. ↑ Старонка Нефермаата на сайце digitalegypt (University College London)
  3. ↑ Нефермаат (руск.)  — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
  4. ↑ Dodson, Aidan and Hilton, Dyan. The Complete Royal Families of Ancient Egypt. Thames & Hudson. 2004. ISBN 0-500-05128-3, pp.52-53, 56-61
  5. ↑ The Egyptian Museum in Cairo: a walk through the alleys of ancient Egypt, by Farid Atiya, Abeer El-Shahawy, Farid S. Atiya, page 71
  6. ↑ Tiradritti,F. (editor), Egyptian Treasures from the Egyptian Museum in Cairo. Harry N. Abrams Inc. 1999, pp. 60-61, ISBN 0-8109-3276-8

Спасылкі

У ВiкiСховішчы ёсць катэгорыя з тэмай:
 (Нефермаат)


Нефермаат Інфармацыю Аб

Нефермаат


  • user icon

    Нефермаат beatiful post thanks!

    29.10.2014


Нефермаат
Нефермаат
Нефермаат Вы праглядаеце суб'ект
Нефермаат што, Нефермаат хто, Нефермаат апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Возера Лебядзіна

Возера Лебядзіна

 Беларусь Рэгіён Віцебская вобласць Даўжыня 0,37 км Шырыня 0,35 км Плошча 0,09 ...
Аляксандр Валянцінавіч Вампілаў

Аляксандр Валянцінавіч Вампілаў

19 жніўня 1937(1937-08-19) Месца нараджэння: гор. Чаромхава, Іркуцкая вобласць, Расія Да...
Стасеўка (Бабруйскі раён)

Стасеўка (Бабруйскі раён)

Ста́сеўка1 трансліт: Stasieŭka, руск: Стасевка — вёска ў Бабруйскім раёне Магілёўскай вобласці ...
Паўднёвая Азія

Паўднёвая Азія

Паўднёвая Азія (бенг.: দক্ষিণ এশিয়া, мальд.: ދެކުނު އޭޝިޔާ, гудж.: દક્ષિણ એશિયા, хіндзі: दक्षिण एशि...