Непал

непал карта, непал
Каардынаты: 28°04′00″ пн. ш. 84°17′00″ у. д. / 28.066667° пн. ш. 84.283333° у. д. (G) (O) (Я)28.066667, 84.283333

Дэвіз: «जननी जन्मभूमिश्च स्वर्गादपि गरीयसी»
«Маці і Бацькаўшчына даражэй за Нябёсы» Гімн: «सयौं थुँगा फूलका» Заснавана 1768 Дата незалежнасці 21 снежня 1923 (ад Вялікабрытаніі) Афіцыйная мова Непальская Сталіца Катманду Найбуйнейшыя гарады Катманду, Біратнагар, Покхара, Лалітпур Форма кіравання Федэратыўная парламенцкая рэспубліка Прэзідэнт
Віцэ-прэзідэнт
Прэм'ер-міністр
Рам Баран Ядаў
Пармананд Джа
Сушыл Каірала Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні 95-я ў свеце
147.181 км²
2,8 Насельніцтва
• Ацэнка (2011)
• Шчыльнасць
26.494.504 чал.
180 чал./км²  (62-я) ВУП (ППЗ)
  • Разам (2013)
  • На душу насельніцтва
$62,384 млрд
$2.310 ВУП (намінал)
  • Разам (2012)
  • На душу насельніцтва
$19,921 млрд
$743 ІРЧП (2014) ▲0,540 (нізкі) (145-ы) Этнахаронім Непальцы Валюта Непальская рупія (Rs, NPR) Інтэрнэт-дамен .np Код ISO NP Тэлефонны код +977 Часавы пояс +5:45

Непа́л — краіна ў цэнтральнай частцы Азіі, без выхаду да мораў, мяжуе з Індыяй і Кітаем. Плошча 140 тыс. км². Насельніцтва 29 млн. чал. (2009). Сталіца — Катманду.

На мяжы Непала з Кітаем знаходзіцца найвышэйшая вяршыня свету — гара Джамалунгма (Эверэст, 8848 м).

Змест

  • 1 Рэльеф Непала
  • 2 Сучасны Непал
  • 3 Эканоміка
  • 4 Гл. таксама
  • 5 Зноскі
  • 6 Спасылкі

Рэльеф Непала

Шэсць сёмых тэрыторыі краіны занятыя хрыбтамі Гімалайскай горнай сістэмы.

Уздоўж паўднёвай мяжы працягнулася самая нешырокая (20 — 40 км) паласа на вышынях 200—250 м над узроўнем мора. Гэта пясчана-гліністыя цераі — паўночная ўскраіна Інда-Гангскай нізіны, асноўная частка якой належыць Індыі. Месцамі яны забалочаныя. Улетку ў выніку мусонных ліўняў невялікія рачулкі шырока разліваюцца і адбываюцца паводкі.

З поўначы цераі замыкаюцца спадзіста-пагорыстай градой, якая называецца Сівалік — гэта перадгор'е Гімалаяў (500—700 м над узроўнем мора), ніжняя прыступка Гімалайскай горнай сістэмы. Тутэйшы рэльеф не мае рэзкіх формаў — нізкагор'і спадзістыя і моцна раздзеленыя рэкамі. Паўночныя схілы Сіваліка парэзаныя штучнымі тэрасамі, што выкарыстоўваюцца мясцовым насельніцтвам для земляробства.

На поўнач ад грады Сіваліка цягнецца вузкая дэпрэсія з пагорыстым рэльефам — так званыя Унутраныя цераі (па-непальску — Бхітры-Мадэш).

Яшчэ паўночней размяшчаецца сярэдняя прыступка Гімалаяў — сярэднягорны хрыбет Махабхарат, або Малыя Гімалаі, вышынёй да 3000 м і шырынёй да 16 км. Ён складзены цвёрдымі пародамі, таму шматлікія схілы Махабхарата стромыя, вяршыні вышчэрбленыя. Яшчэ нядаўна тут абрывалася адзіная горная дарога з Індыі ў Катманду, сталіцу Непала.

Паміж Махабхаратам і Галоўным Гімалайскім хрыбтом размяшчаецца паніжэнне — унутраная сярэдняя вобласць (Мідлэнд, або Пахар-Кханда). Шырыня яе прыкладна 25 км, вышыня — ад 600 да 2000 м. Тут сыходзяцца рэкі, якія спускаюцца з Гімалаяў. У сярэдняй вобласці знаходзіцца найбольш спрыяльная для сельскай гаспадаркі і самая населеная частка краіны — даліна Катманду плошчай каля 600 кв. км.

На поўначы Пахар-Кханда прымыкае да Галоўнага Гімалайскага хрыбта, або Вялікіх Гімалаяў. Сярэдняя вышыня Вялікіх Гімалаяў — 6000 м. Па-непальску Гімалаі — Хімалай, што азначае «мясціна снягоў». На тэрыторыі краіны снягамі пакрытыя больш за 1300 горных вяршыняў. У Непале знаходзяцца восем з 14 вяршыняў свету вышэйшых за 8000 м. Сярод іх самая высокая гара Зямлі — Эверэст, або Джамалунгма (па-непальску — Сагарматха) — 8848 м (на мяжы з КНР). Галоўны Гімалайскі хрыбет мае вострыя зубчастыя абрысы, а яго стромыя схілы маюць шмат глыбокіх цяснінаў.

Ва ўсходняй частцы Непала грэбень Галоўнага Гімалайскага хрыбта з'яўляецца дзяржаўнай мяжой з КНР, у заходняй жа палове мяжа з КНР праходзіць у некалькіх дзясятках кіламетраў паўночней Галоўнага Гімалайскага хрыбта.

Сучасны Непал

З 1996 года мааісцкая апазіцыя Непала прыступіла да актыўных дзеянняў, і ў Непале пачалася грамадзянская вайна. Урад не даў рады з ростам эканамічных праблем, высокай карупцыяй службоўцаў, і час ад часу краіна скаланалася ад крызісаў, звязаных з разрухай і голадам на аддаленых тэрыторыях. Высокі наплыў замежных турыстаў, які меў месца ў сярэдзіне 1990-х гадоў, стаў скарачацца, і да 2005 зменшыўся ў дзесяць разоў, што яшчэ больш ударыла па эканоміцы Непала.

1 чэрвеня 2001 спадчынны прынц Дыпендра на традыцыйным абедзе, прысвечаным сустрэчы ўсёй каралеўскай сям'і, расстраляў усіх прысутных, а потым застрэліўся сам. Пры гэтым загінуў кароль Бірэндра і амаль усе члены каралеўскай сям'і. На трон уступіў яго дзядзька Г'янэндра.

Спрабуючы стабілізаваць становішча, Г'янэндра пайшоў на шэраг непапулярных захадаў - да забароны палітычных партый і роспуску ўрада, перамяжоўваючы актыўныя ваенныя дзеянні супраць мааістаў з перамовамі. У той самы час мааісты ўзялі пад свой кантроль значную частку тэрыторыі Непала, тады як урадавыя войскі ўтрымлівалі даліну Катманду, наваколлі Покхары, найбольш населеную частку тэраяў і раёны асноўных турысцкіх маршрутаў у наваколлях Эверэста і Анапурны.

У 2005 кароль фактычна распусціў парламент.

Выступаючы супраць аўтарытарных захадаў з боку караля, кіруючыя палітычныя партыі ўступілі ў саюз з мааістамі. 11 ліпеня 2006 парламент Непала пазбавіў караля Г'янэндру права накладваць вета на законы і законапраекты. За месяц да гэтага дэпутаты аднадушна адабралі ў караля пасаду вярхоўнага галоўнакамандуючага войскам, пазбавілі імунітэту (з гэтага часу яго можна аддаць пад суд), а таксама абавязалі плаціць падаткі. Акрамя таго, дэпутаты пастанавілі з гэтага часу лічыць Непал — адзінае ў міры цалкам індуісцкае каралеўства — «свецкай дзяржавай», адабраўшы такім чынам у Г'янендры тытул інкарнацыі Вішну. Быў сфармаваны кааліцыйны ўрад.

21 лістапада 2006 урад з сямі партый заключыў мір з мааістамі, абвясціўшы аб завяршэнні грамадзянскай вайны. Па ўмовах гэтай угоды мааісты пагадзіліся скласці зброю. За гэта прэм'ер-міністр Гірыджа Прасад Койрала, яі ў маі 2006 стаў кіраўніком краіны, паабяцаў аддаць мааістам 73 з 330 дэпутацкіх месцаў у новым парламенце.

14 студзеня 2007 парламент прыняў часовую канстытуцыю, па якой кароль пазбаўляецца статуту ачольніка дзяржавы і ўладныя функцыі перадаюцца прэм'ер-міністру. Пры гэтым мааісты дамагліся павелічэнні прадстаўніцтва ў парламенце да 83 месцаў, сталі самай буйной апазіцыйнай партыяй і атрымалі месцы ў кабінеце міністраў. Непальскі нацыянальны кангрэс на чале з прэм'ер-міністрам атрымаў 85 месцаў.

Былі прызначаныя выбары ў Канстытуцыйную Асамблею. Адначасова на поўначы Непала ўзброеныя атрады мааістаў пачалі здаваць зброю ў адмысловыя сховішчы, якія будуць кантралявацца міжнароднымі назіральнікамі. Прыём зброі ажыццяўляе адмысловая камісія з супрацоўнікаў ААН і ветэранаў брытанскіх каланіяльных войскаў з ліку непальскіх горцаў-гуркхаў.

Пазней аднак выбары былі перанесены на больш позні тэрмін.

28 снежня 2007 часовы парламент абвясціў Непал дэмакратычнай федэрацыйнай рэспублікай. Рашэнне падлягае зацвярджэнню Канстытуцыйнай Асамблеі пасля выбараў.

Эканоміка

Аснова непальской эканомікі — турызм, унутраны гандаль, сельская гаспадарка. На поўдні краіны існуюць мясцовыя прадпрыемствы індыйскіх прамысловых кампаній.

Грашовая адзінка — непальская рупія. Курс рупіі складае прыкладна 70 рупій за адзін долар ЗША. Абмен валюты — вольны. Грошы можна абмяняць як у банках, так і ў шматлікіх абменных пунктах.

Гл. таксама

  • Гара Кутанг
  • Неварская мова

Зноскі

Спасылкі

  • На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Непал
  • Glacial Lakes and Glacial Lake Outburst Floods in Nepal. - International Centre for Integrated Mountain Development, Kathmandu, March 2011

Шаблон:Рэгіёны Непала

Паўднёвая Азія

Бангладэш  · Бутан  · Індыя  · Мальдывы  · Непал  · Пакістан  · Шры-Ланка

  Асацыяцыя рэгіянальнага супрацоўніцтва Паўднёвай Азіі (SAARC)

Члены:  Афганістан ·  Бангладэш ·  Бутан ·  Індыя ·  Мальдывы ·  Непал ·  Пакістан ·  Шры-Ланка

Назіральнікі:  Кітай ·  Японія ·  Еўрапейскі саюз ·  Іран ·  Рэспубліка Карэя ·  ЗША   Краіны Азіі

Аб'яднаныя Арабскія Эміраты | Азербайджан² | Аман | Арменія | Афганістан | Бангладэш | Бахрэйн | Бруней | Бутан | В'етнам | Грузія² | Егіпет¹ | Емен | Іарданія | Ізраіль | Інданезія | Індыя | Ірак | Іран | Казахстан² | Камбоджа | Катар | Кіпр | Кітай (уключаючы Ганконг і Макаа) | Кувейт | Кыргызстан | Лаос | Ліван | Малайзія | Мальдывы | Манголія | М'янма | Непал | Пакістан | Паўднёвая Карэя | Паўночная Карэя | Расія² | Саудаўская Аравія | Сінгапур | Сірыя | Таджыкістан | Тайланд | Туркменістан | Турцыя² | Узбекістан | Усходні Тымор | Філіпіны | Шры-Ланка | Японія

Дзяржавы і краі са спрэчным статусам: Абхазія | Азад Кашмір | Вазірыстан | Дзяржава Ва | Дзяржава Шан | Заходні бераг ракі Іардан | Іракскі Курдыстан | Нагорна-Карабахская Рэспубліка | Палесцінская аўтаномія | Паўднёвая Асеція | Паўночны Кіпр | Рэспубліка Кітай

Залежныя тэрыторыі: Брытанская тэрыторыя ў Індыйскім акіяне | Ганконг | Макаа

¹ У асноўным у Афрыцы  ² Часткова ў Еўропе  

непал, непал все о стране, непал вікіпедія, непал карта, непал катманду, непал столица, непал уикипедия, непал улс, непал фильмы, непал флаг


Непал Інфармацыю Аб

Непал


  • user icon

    Непал beatiful post thanks!

    29.10.2014


Непал
Непал
Непал Вы праглядаеце суб'ект
Непал што, Непал хто, Непал апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Горад Вэнгажына

Горад Вэнгажына

Вэнгaжы́нa (польск.: Węgorzyno) — горад у Заходнепаморскім ваяводстве Польшчы, Лабэзскі павет. ...
1-я вуліца Даватара, Віцебск

1-я вуліца Даватара, Віцебск

Беларусь Горад Віцебск Раён Кастрычніцкі Ранейшыя назвы Мікольская, Ветэрынарная Прац...
Гара Анкаума

Гара Анкаума

Балівія Горная сістэма Анды Вышыня вяршыні 6427 м Першае ўзыходжанне 11 чэрвен...
Спіс аб’ектаў PGC (1300001—1301000)

Спіс аб’ектаў PGC (1300001—1301000)

Гэта спіс аб'ектаў Спіс аб'ектаў PGC 1300001—1301000 Нумар PGC Прамое ўзыходжанне J20000 Схіленне ...