TR | RU | UK | KK | EN |

Нацыяналізм


Нацыяналі́зм (фр.: nationalisme) — палітыка і практыка, ідэалогія і псіхалогія ў нацыянальным пытанні, заснаваныя на прызнанні нацый і іх узаемаадносін асабліва важным фактарам грамадскага развіцця, прыярытэтнага і прывілеяванага месца, ролі і інтарэсаў пэўнага народа ў сацыяльна-палітычным, эканамічным і культурным жыцці ўсяго чалавецтва.

Змест

  • 1 Гісторыя
  • 2 Гл. таксама
  • 3 Літаратура
  • 4 Спасылкі

Гісторыя

Гістарычна нацыяналізм як асаблівая ідэйна-палітычная плынь пачала складвацца ў канцы XVIII ст. ў сувязі з бурным развіццём нацыянальных рухаў, станаўленнем нацый і ростам нацыянальнай самасвядомасці, разгортваннем нацыянальна-вызваленчага руху ў калоніях і паўкалоніях. У гэтым плане, асабліва ў барацьбе супраць каланіялізму, нацыяналізм адыграў станоўчую ролю ў станаўленні нацый, іх кансалідацыі, вызваленні прыгнечаных народаў, іх самавызначэння, захавання і развіцця іх самабытнасці і г.д. Але існуюць і крайнія формы выяўлення нацыянальных інтарэсаў, якія могуць перарасці ў сваю процілегласць — у пачуццё нацыянальнай выключнасці, перавагі над іншымі нацыямі (глядзіце Шавінізм). У сучасным свеце нацыяналізм — адна з найбольш уплывовых і распаўсюджаных ідэйна-палітычных плыней, якія праяўляюцца як у глабальным, так і ў рэгіянальным і дзяржаўных маштабах.

Гл. таксама

  • Беларускі нацыяналізм
  • Нацыяналізм, кніга

Літаратура

  • Чалавек і грамадства: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1998. ISBN 985-11-0108-7

Спасылкі

  • На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Нацыяналізм
  • The Nationalism Project (англ.) 




Нацыяналізм Інфармацыю Аб

Нацыяналізм


  • user icon

    Нацыяналізм beatiful post thanks!

    29.10.2014


Нацыяналізм
Нацыяналізм
Нацыяналізм Вы праглядаеце суб'ект
Нацыяналізм што, Нацыяналізм хто, Нацыяналізм апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Летні сад

Летні сад

Летні сад (руск.: Ле́тний сад) — паркавы ансамбль, помнік садова-паркавага мастацтва першай трэ...
Хутар Высокія

Хутар Высокія

Высо́кія[1] (трансліт.: Vysokija, руск.: Высокие) — хутар у Воранаўскім раёне Гродзенскай вобла...
Канстытуцыя Венгрыі

Канстытуцыя Венгрыі

Канстытуцыя Венгрыі (венг.: A Magyar Köztársaság alkotmánya) — асноўны закон Венгрыі, прыняты 1...
Дзень святой Люсіі

Дзень святой Люсіі

Дзень святой Люсіі — свята, якое адзначаецца 13 снежня ў каталіцкіх і пратэстанцкіх краінах Гісторы...