TR | RU | UK | KK | EN |

Натан Сёдэрблюм


Святар, гісторык, Q1234713?, Q2259532? і Q1622272?

Дата нараджэння:

15 студзеня 1866(1866-01-15)

Месца нараджэння:

Трэнэ, Швецыя

Дата смерці:

12 ліпеня 1931(1931-07-12) (65 гадоў)

Месца смерці:

Упсала, Швецыя

Узнагароды і прэміі:

Нобелеўская прэмія міру (1930)

Аўтограф:

Натан Сёдэрблюм на Вікісховішчы

Ларс Олаф Ёнатан Сёдэрблюм (шведск.:Lars Olof Jonathan Söderblom, 15 студзеня 1866 — 12 ліпеня 1931) — шведскі святар і экуменіст, архіепіскап Упсалы, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру ў 1930 годзе. Імем Сёдэрблюма адзначаны дзень 12 ліпеня ў лютэранскім Каляндары святых. Стваральнік шведскай школы рэлігіязнаўства.

Сёдэрблюм быў блізка знаёмы з англійскім экуменістам Джорджам Бэлам, і лічыцца адным з заснавальнікаў экуменізму.

Біяграфія

Скончыў Упсальскі ўніверсітэт. З 1892 года пастар у лютэранскай царкве ў Парыжы. З 1901 года загадчык кафедры тэалогіі Упсальскага ўніверсітэта, у 1912-1914 гадах прафесар гісторыі рэлігіі Лейпцыгскага ўніверсітэта. У 1914-1931 гадах архіепіскап Швецыі. У 1919 годзе выступіў з ініцыятывай стварэння Сусветнага савета цэркваў.

Арганізатар Усеагульнай хрысціянскай канферэнцыі ў Стакгольме (1925), што аб'яднала лідэраў розных кірункаў хрысціянства і дало пачатак «практычнаму» хрысціянству, якое набыло арганізацыйнаеі афармленне ў руху «Жыццё і дзейнасць». Вынікам гэтай сустрэчы і наступнай працы стала стварэнне ў 1948 годзе Сусветнага савета цэркваў.

Праз год пасля атрымання Нобелеўскай прэміі ён быў запрошаны чытаць лекцыі ў Эдынбургу, але пасля першых дзесяці лекцый вярнуўся ў Швецыю.

Доктар тэалогіі (1894).

Член Шведскай акадэміі (з 1921).

Сёдэрблюм памёр ад сардэчнага прыступу ва Упсале 12 ліпеня 1931 года.

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя:У 18 т. Т.14:Рэле — Слаявіна / Рэдкал.:Г. П. Пашкоў і інш —Мн.:БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).

Спасылкі

У ВiкiСховішчы ёсць катэгорыя з тэмай:
 (Натан Сёдэрблюм)
  • Біяграфія Натана Сёдэрблюма на сайце Нобелеўскага камітэта (англ.) 


Натан Сёдэрблюм Інфармацыю Аб

Натан Сёдэрблюм


  • user icon

    Натан Сёдэрблюм beatiful post thanks!

    29.10.2014


Натан Сёдэрблюм
Натан Сёдэрблюм
Натан Сёдэрблюм Вы праглядаеце суб'ект
Натан Сёдэрблюм што, Натан Сёдэрблюм хто, Натан Сёдэрблюм апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Макар’еў

Макар’еў

Макар'еў руск:Мака́рьев — горад з 1778 года у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Макар'еўскага раёна...
Сцяпан Захаравіч Гаўрусёў

Сцяпан Захаравіч Гаўрусёў

Сцяпан Захаравіч Гаўрусёў Дата нараджэння:10 мая 1931(1931-05-10) Месца нараджэння:в. Нова...
Гародна

Гародна

Назву Гаро́дна маюць:Змест 1 Азёры 1.1 Беларусь 1.2 Віцебская вобласць 1.3 Брэсцкая вобласць ...
307 да н.э.

307 да н.э.

гады 309 да н.э. 308 да н.э. 307 да н.э. 306 да н.э. 305 да н.э. дзесяцігоддзі 320-я да н...