TR | RU | UK | KK | EN |

Нарвегія


Каардынаты: 65°50′00″ пн. ш. 13°24′00″ у. д. / 65.833333° пн. ш. 13.4° у. д. (G) (O) (Я)65.833333, 13.4


Дэвіз: «Alt for Norge
(бел.: Усё для Нарвегіі)» Гімн: [[Гімн Нарвегіі|«Ja, vi elsker dette landet
На жаль, у вашым браўзеры адключаны JavaScript, ці не маецца патрабаванага прайгравальніка.
Вы можаце загрузіць ролік ці загрузіць прайгравальнік для прайгравання роліка ў браўзеры.
(Так, мы любім гэты край)»]] Дата незалежнасці 7 чэрвеня 1905 (абвешчана)
26 кастрычніка 1905 (прызнана)
(ад Швецыі) Афіцыйныя мовы нарвежская
(букмал і нюнорск)
на мясцовым узроўні — саамская Сталіца Осла Найбуйнейшыя гарады Берген, Ставангер, Тронхейм Форма кіравання Канстытуцыйная манархія Кароль

Прэм'ер-міністр
Харальд V
(Harald V)
Эрна Солберг
(Erna Solberg) Дзярж. рэлігія Лютэранства Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні 67-я ў свеце
385 186 км²
6 Насельніцтва
• Ацэнка (2014)
• Шчыльнасць
5 109 056 чал. (116-я)
13.26 чал./км² ВУП
  • Разам (2010)
  • На душу насельніцтва
$&&&&&&&&&&&&0335.300000335,3 млрд.  (25-ы)
$&&&&&&&&&&059600.&&&&&059 600 ІРЧП (2013) ▬ 0,955 (вельмі высокі) (1-ы) Этнахаронім нарвежац, нарвежка, нарвежцы Валюта Нарвежская крона Інтэрнэт-дамен .no Тэлефонны код +47 Часавы пояс +1 (улетку +2)

Каралеўства Нарве́гія (нарв.: Kongeriket Norge, нюнорск Kongeriket Noreg), Нарвегія — краіна ў Паўночнай Еўропе. Знаходзіцца на Скандынаўскім паўвостраве і прылеглых астравах. Мяжуе з трыма дзяржавамі: са Швецыяй — на ўсходзе, з Фінляндыяй і з Расіяй — на паўночным усходзе. Краіну абмываюць Баранцава мора — на паўночным усходзе, Нарвежскае мора — на захадзе і Паўночнае мора — на паўднёвым захадзе.

Нарвегія падзяляецца на 19 фюльке, якія аб'ядноўваюцца ў 5 асноўных неафіцыйных рэгіёнаў. У склад Нарвегіі таксама ўваходзяць: адміністрацыйная акруга Свальбард (архіпелаг Шпіцберген і востраў Мядзведжы), астравы Ян-Маен па поўначы і Бувэ на поўдні Атлантычнага акіяна.

Сталіца Нарвегіі і рэзідэнцыя ўрада — Осла.

Змест

  • 1 Дзяржаўны лад
  • 2 Геаграфія
    • 2.1 Азёры Нарвегіі
  • 3 Гісторыя
  • 4 Насельніцтва
    • 4.1 Спіс гарадоў Нарвегіі
  • 5 Нарвежская літаратура
  • 6 Музыка
  • 7 Беларуска-нарвежскія адносіны
  • 8 Спорт
  • 9 Літаратура
  • 10 Спасылкі
  • 11 Зноскі

Дзяржаўны лад

Стортынг

Нарвегія — канстытуцыйная манархія, форма дзяржаўнага ладу — унітарная. Дзейнічае канстытуцыя 1814 года з пазнейшымі праўкамі. Кароль — Харальд V, прэм'ер-міністр — Эрна Солберг. Вышэйшы заканадаўчы орган — стортынг, які складаецца з лагтынга (верхняя палата, 41 дэпутат) і одэльстынга (ніжняя палата, 124 дэпутаты). Выбіраецца на ўсеагульных выбарах па прапарцыянальнай сістэме тэрмінам на 4 гады. Пасля выбараў на першай сесіі стортынга з яго складу выбіраецца 1/4 дэпутатаў, якія ўтвараюць лагтынг, астатнія 3/4 — одэльстынг. Выканаўчая ўлада належыць каралю, які назначае ўрад (Дзяржаўны савет) на чале з прэм'ер-міністрам.

Геаграфія

Асноўны артыкул: Геаграфія Нарвегіі Гейрангер-фіёрд

Нарвегія займае заходнюю, горную частку Скандынаўскага паўвострава. Гэты буйны масіў складзены пераважна гранітамі і гнейсамі характарызуецца перасечаным рэльефам. Паўвостраў асіметрычна падняты да захаду, у выніку заходнія, нарвежскія, схілы вельмі стромкія і кароткія. На поўначы знаходзіцца самая паўночная кантынентальная кропка Еўропы — мыс Нордкін.

На поўдні ў межах Нарвегіі размешчана шырокае нагор'е. На поўначы ад мяжы Нарвегіі і Фінляндыі вышэй 1200 м уздымаюцца ўсяго некалькі вяршыняў, але па кірунку да поўдня вышыні гор паступова павялічваюцца, дасягаючы максімальных адзнак 2469 м (гара Гальхёпіген) у масіве Ютунхеймен. Іншыя ўзнятыя ўчасткі нагор'я толькі нешмат саступаюць па вышыні. Там нярэдка сустракаюца голыя скалы, пазбаўленыя глебава-расліннага покрыва. Вонкава паверхня шматлікіх гор больш нагадвае слабхвалістае плато, і такія ўчасткі носяць назву «віда».

Падчас вялікага ледавіковага перыяду ў гарах Нарвегіі было развіта злядненне, але сучасныя ледавікі невялікія. Самыя значныя з іх — у гарах Ютунхеймен і ў паўночнай частцы Нарвегіі. Звычайна снегавая лінія ў Нарвегіі знаходзіцца на вышынях 900—1500 м. Шматлікія асаблівасці рэльефу краіны сфармаваліся падчас ледніковага перыяду. Верагодна, тады было некалькі мацерыковых злядненняў, і кожнае з іх спрыяла развіццю эрозіі, паглыбленню і выпростванню старажытных рачных далін і іх ператварэнню ў маляўнічыя, са стромкімі схіламі трогі U-падобнай формы, што глыбока праразаюць паверхню нагор'яў.

Пасля раставання мацерыковага ледавіка былі затопленыя нізоўі старажытных далін, дзе ўтварыліся фіёрды. Фіёрдавыя берагі дзівяць незвычайнай маляўнічасцю і маюць вельмі важнае гаспадарчае значэнне. Шматлікія фіёрды вельмі глыбокія. Напрыклад, Согне-фіёрд, размешчаны ў 72 км на поўнач ад Бергена, у ніжняй частцы дасягае глыбіні 1308 м. Ланцуг прыбярэжных астравоў — т.зв. скергор абараняе фіёрды ад моцных заходніх вятроў, якія дзьмуць з Атлантычнага акіяна. Некаторыя астравы ўяўляюць сабой аголеныя скалы, аб якія разбіваецца прыбой, іншыя дасягаюць значных памераў.

Большасць нарвежцаў жывуць на берагах фіёрдаў. Найважнейшыя — Осла-фіёрд, Хардангер-фіёрд, Согне-фіёрд, Нур-фіёрд, Стур-фіёрд і Тронхеймс-фіёрд.

На ўсходзе Нарвегіі знаходзяцца самыя вялікія рэкі, уключаючы Глому даўжынёй 591 км, Гёўла, Отра, Танаэльв. На захадзе краіны рэкі кароткія і хуткія (рака Ранэльва). У паўднёвай Нарвегіі шмат маляўнічых азёр. Найбуйнае ў краіне возера М'ёса. У канцы 19 ст. было збудавана некалькі невялікіх каналаў, якія злучаюць возера з марскімі партамі на паўднёвым узбярэжжы, але ў цяперашні час яны выкарыстоўваюцца мала. Гідраэнергарэсурсы рэк і азёр Нарвегіі ўносяць істотны ўклад у яе эканамічны патэнцыял.

Нягледзячы на паўночнае становішча, Нарвегіі ўласцівы спрыяльны клімат з прахалодным летам і адносна мяккай (для адпаведных шырот) зімой — вынікам уздзеяння Гальфстрыму. Сярэдняя гадавая колькасць ападкаў вагаецца ад 3330 мм на захадзе, куды ў першую чаргу паступаюць вільготныя вятры, да 250 мм у некаторых адасобленых рачных далінах на ўсходзе краіны. Сярэдняя тэмпература студзеня каля 0 °C характэрная для паўднёвага і заходняга ўзбярэжжаў, тады як ва ўнутраных раёнах яна паніжаецца да -4 °C і меней. У ліпені сярэднія тэмпературы на ўзбярэжжа каля 14 °C, а ва ўнутраных раёнах — каля 16 °C.

Урадлівыя глебы пакрываюць усяго каля 4 % усёй тэрыторыі Нарвегіі і сканцэнтраваны пераважна ў наваколлях Осла і Тронхейма.

Хваёвы лес

Паколькі бoльшую частку краіны займаюць горы, плато і ледавікі, магчымасці для росту і развіцця раслін абмежаваныя. Вылучаюць пяць геабатанічных раёнаў: бязлесны прыбярэжны з лугамі і хмызнякамі, на ўсход ад яго лісцёвыя лясы, далей у глыб краіны і да поўначы — хваёвыя лясы, вышэй і яшчэ далей на поўнач пояс карлікавых бяроз, верб і шматгадовай травы; нарэшце, на самых вялікіх вышынях — пояс травы, імхоў і лішайнікаў. Хваёвыя лясы — адзін з найважных прыродных рэсурсаў Нарвегіі, яны даюць разнастайную экспартную прадукцыю.

У арктычным раёне звычайна сустракаюцца паўночны алень, лемінг, пясец і гага. У лясах да самога поўдні краіны водзяцца гарнастай, заяц, лось, лісіца, вавёрка і, у невялікай колькасці, воўк і буры мядзведзь. Высакародны алень распаўсюджаны ўздоўж паўднёвага ўзбярэжжа. Нацыянальны парк: Бёргеф'ель, Юнкердаль.

Азёры Нарвегіі

  • Возера Кродэрэн
  • Возера Банак
  • Возера Брэймсватн
  • Возера Бюгдзін
  • Возера Бюглансфіёрд
  • Возера Клістэрватн
  • Возера Лангватн
  • Возера Ломіватн
  • Возера Мёсватн
  • Возера Недрэватн
  • Возера Рансфіёрдэн
  • Возера Руген
  • Возера Скугсфіёрдватнет
  • Возера Сперылен
  • Возера Тутак
  • Возера Хелін
  • Возера Хорніндальсватнет
  • Возера Цюрыфіёрд

Гісторыя

Хокан IV і яго сын Магнус

Тэрыторыя Нарвегіі заселена чалавекам прыблізна ў 6 тысячагоддзі да н.э. У 2 тысячагоддзі да н.э. старажытна-германскія плямёны адцяснілі на поўнач мясцовае карэннае насельніцтва — саамаў. У канцы 1 тысячагоддзя н.э. ўзнікла нарвежская народнасць. У эпоху вікінгаў (нарманаў; канец 8-сярэдзіна 11 стагоддзяў) пачалося фарміраванне навежскай дзяржаўнасці. У 872 годзе на прастол уступіў першы конунг Харальд I Хорфагер. Продкі нарвежцаў рабілі марскія паходы пераважна ў Заходнюю Еўропу, каланізавалі Цэнтральную і Паўночную Англію, Шатландыю, Аркнейскія, Шэтландскія, Гебрыдскія, Фарэрскія астравы, прыбярэжныя раёны Ірландыі, Ісландыю, Грэнландыю (Лейф Эрыксан, Эрык Руды, Гунб'ёрн Ульфсан). Каля 1000 года ў краіне прынята хрысціянства. Перыяд паміж 1130 і 1240 гг. суправаджаўся грамадзянскімі войнамі за ўладу (Біркенбейнеры). Пры Хокане IV Хокансане (1217-63) грамадзянскія войны спыніліся, Нарвегія мела найбольшую ў сваёй гісторыі тэрыторыю, у тым ліку займала сучасныя шведскія правінцыі Емтланд і Бохуслен. Кароль Хокан V Магнусан (1299-1319) зрабіў сталіцай краіны горад Осла (раней каралеўскі двор знаходзіўся ў г.Берген). У 1300-1500 гадах Нарвегія знаходзілася ў эканамічнай залежнасці ад нямецкай Ганзы (яе галоўным апорным пунктам прыблізна з 1350 года быў Берген), якая кантралявала экспарт нарвежскай рыбы. Эпідэмія чумы 1347-50 прывяла да працяглага эканамічнага заняпаду. У 1319 годзе заключана асабістая унія Нарвегіі са Швецыяй, у 1380 — з Даніяй, у 1397Кальмарская унія1523 з уніі выйшла Швецыя). Пасля 1500 года пачаўся павольны эканамічны ўздым. У 1536 годзе ў Нарвегіі абвешчана Рэфармацыя, у 1537 годзе краіна страціла статус самастойнага каралеўства і ператварылася ў дацкую правінцыю (у 1572 годзе ўведзена пасада намесніка дацкага караля). У выніку дацка-шведскіх войнаў 17 стагоддзя Нарвегія страціла тэрыторыі Емтланд, Хер'едален (1645), Бохуслен (1658) на карысць Швецыі і апынулася ў сучасных межах. У 17-пачатку 19 стагоддзя актывізаваўся нацыянальна-вызваленчы рух супраць дацкага панавання.

Насельніцтва

Нарвегія — даволі аднародная паводле складу насельніцтва краіна. Пераважную большасць складаюць нарвежцы, на поўначы жывуць лапландцы, паступова павялічваецца доля мігрантаў з іншых краін.

Традыцыйныя заняткі насельніцтва — рыбалоўства ў фіёрдах, земляробства, жывёлагадоўля і лясная гаспадарка ў асобных месцах па берагах фіёрдаў і ў горах.

У в. Флекэ (камуна Ф'ялэр, фюльке Согн-ог-Ф'юранэ) дзейнічае Паўночны каледж міжнароднай супольнасці.

Спіс гарадоў Нарвегіі

  • Горад Берген
  • Горад Вадсё
  • Горад Осла
  • Горад Рорус
  • Горад Тронхейм
  • Горад Ставангер
  • Горад Тромсё

Нарвежская літаратура

Асноўны артыкул: Нарвежская літаратура Генрык Вергелан

Пасля заключэння уніі з Даніяй пісьмовая нарвежская мова паступова замяшчалася дацкай, і да пачатку XX стагоддзя нарвежскія пісьменнікі стваралі свае творы на мове, практычна неадрознай ад дацкай. Адраджэнню нарвежскай літаратурнай мовы ў паспрыяў Генрык Вергелан, які змагаўся за культурную незалежнасць Нарвегіі. Яго працы аказалі ўплыў на вялікіх пісьменнікаў другой паловы XIX стагоддзя — Генрыка Ібсена і Б'ёрнсцернэ Б'ёрнсана. У канцы XIX стагоддзя пачынаюць заяўляць пра сябе нарвежскія мадэрністы. Выбітным прадстаўнікамі мадэрнізму сталі Кнут Гамсун і Сігб'ёрн Обстфелер. Найбольшага росквіту мадэрнізм дасягнуў у 1960-я гады. Часопіс пры Універсітэце Осла «Профіль» згуртаваў вакол сябе групу маладых аўтараў, якія эксперыментавалі з рознымі літаратурнымі формамі. Многія з іх пасля ўнеслі выдатны ўклад у нарвежскую літаратуру: Даг Сульстад, Тур Обрэстад, Эльдрыд Лундэн і іншыя. Яркім прадстаўніком мадэрнізму з'яўляецца і драматург Юн Фосэ.

Музыка

Эдвард Грыг

Пра старажытнае паходжанне нарвежскай музыкі сведчаць помнікі матэрыяльнай культуры (бронзавыя музычныя інструменты 2 ст. да н.э.), «Старэйшая Эда» (канец 11 стагоддзя). Захаваліся старажытныя вакальна-інструментальные і танцавальныя жанры — пастухоўскія песні-поклічы лок, хювінг, лалінг, балады, культавыя, гістарычныя песні. танцы халінг, спрынгданс. У аснове рытмічнай арганізацыі раўнамерная метрыка пры мностве сінкоп, пункцірных рытмаў і трыёлей. Сярод традыцыйных інструментаў: струнна-смычковая фідла, лангелейк, хардынгфеле; духавыя флейта, селье, лур; варган мюнхарпэ.

З пашырэнне хрысціянства (10 стагоддзе) развіваюцца культавыя спевы, блізкія да грыгарыянскіх, з 14 стагоддзя — арганная музыка. У 14-19 стагоддзях музыка Нарвегіі была пад уплывам дацкай. З прыняццем лютэранства (1536) узнік пратэстанцкі харал. Сярод помнікаў эпохі Рэфармацыі — «Dansk sammelbog» (1569) Х.Томісёна, «Graduela» Н.Есперсена (1573). З канца 16 стагоддзя музычнымі цэнтрамі сталі Хрысціянія, Берген, Тронхейм. У 2-й палове 18 стагоддзя ўзніклі аматарскія і прафесійныя аркестры, музычныя таварыствы ў Бергене («Гармонія», 1765, існуе і цяпер), Тронхейме, Хрысціяніі. Сярод нарвежскіх кампазітараў эпохі барока Георг фон Бертух, Ю. Д. Берлін (аўтар і першага нарвежскага падручніка па тэорыі музыкі, 1744), Ю.Фрэйтхаф. У сярэдзіне 19 стагоддзя з'явіліся першыя зборнікі запісаў народных песень і танцаў (1841). У 1825 годзе напісаны першы зінгшпіль (кампазітар В.Тране, паэт Х.Б'ерэгар). Стваральнікі нацыянальнай кампазітарскай школы — Хальфдан Х'ерульф і Рыкард Нурдрак (аўтар нарвежскага нацыянальнага гімна, 1864). Найбольш адметная з'ява музыкі Нарвегіі — творчасць і дзейнасць Эдварда Грыга. Сярод яго паслядоўнікаў: К.Сіндынг, Ю.Сельмер, Ю.Хальварсен, у 20 стагоддзі — А.Эген, Э.Альнес, Ю.Хорклаў, С.Юрдан. Вялікі ўклад у нарвежскую музыку зрабіў Юхан Северын Свенсен.

  • Combichrist

Беларуска-нарвежскія адносіны

24 лістапада 1995 года ўступіла ў сілу Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь i Урадам Каралеўства Нарвегіi аб паветраных зносінах. У 2009 годзе ў Нарвегіі выйшла кніжка «Fanden på flat mark» («Праклён над раўнінным краем») — зборнік эсэ пра Беларусь Пера Андэша Тудаля (Per Anders Todal).

Спорт

Оле Ліла-Ольсен, пяціразовы алімпійскі чэмпіён па стральбе

Нарвегія ўдзельнічала амаль ва ўсіх летніх Алімпійскіх гульнях, пачынаючы з гульняў у Парыжы 1900 года, і ўсіх зімовых Алімпійскіх гульнях, пачынаючы з гульняў у Шамані 1924.

Нарвегія двойчы сама была гаспадыняй зімовых Алімпійскіх гульняў. У 1952 Алімпіяда прайшла ў Осла, а ў 1994 годзе — у Лілехамеры.

Нацыянальны алімпійскі камітэт Нарвегіі быў утвораны ў 1900 годзе.

Пераважна развіваюцца зімовыя віды. Больш за ўсё медалёў нарвежцы заваявалі ў спаборніцтвах па лыжных гонках і канькабежным спорце. Зборная па біятлоне — адна з наймацнейшых у свеце. Самы выбітны сучасны біятланіст — Уле-Эйнар Б'ёрндален, адзіны ў свеце шасціразовы алімпійскі чэмпіён па біятлоне і шматразовы прызёр іншых спаборніцтваў. Хакей, аднак, развіты слаба і саступае больш папулярнаму футболу. Вышэйшым дасягненнем зборнай па футболу з'яўляецца выхад у 1/8 фіналу чэмпіянату свету 1998 года ў Францыі. Большая частка гульцоў зборнай выступаюць у чэмпіянаце Англіі. У чэмпіянаце Нарвегіі традыцыйна лідзіруюць «Русенборг» (20-разовы чэмпіён), «Бран», «Волерэнга», «Вікінг» і інш. У 1990-х гадах «Русенборг» паспяхова выступаў у Лізе чэмпіёнаў, дайшоўшы ў сезоне 1996/97 да 1/4 фіналу, а ў 2008 годзе выйграў Кубак Інтэртота. Знакамітыя футбалісты — Уле Гунар Сульшэр, Турэ Андрэ Фло, Джон Кар'ю, Ён Арнэ Рыысэ і інш.

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (Т. 11).

Спасылкі

  • На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Нарвегія
  • Norway.no — Афіцыйны партал (англ.)  (нарв.)  (нюнарск) 

Зноскі

  1. ↑ Statistisk sentralbyrå
  2. ↑ 2,0 2,1 Statistics Norway. Area
  3. ↑ Human Development Index and its components
Арганізацыя Паўночнаатлантычнага дагавора (НАТА)

Албанія | Балгарыя | Бельгія | Венгрыя | Вялікабрытанія | Германія | Грэцыя | Данія | ЗША | Ісландыя | Іспанія | Італія | Канада | Латвія | Літва | Люксембург | Нарвегія | Нідэрланды | Партугалія | Польшча | Румынія | Славакія | Славенія | Турцыя | Францыя | Харватыя | Чэхія | Эстонія

  Краіны ля Паўночнага мора

Бельгія · Вялікабрытанія · Германія · Данія · Нідэрланды  · Нарвегія  · Швецыя

 


Нарвегія Інфармацыю Аб

Нарвегія


  • user icon

    Нарвегія beatiful post thanks!

    29.10.2014


Нарвегія
Нарвегія
Нарвегія Вы праглядаеце суб'ект
Нарвегія што, Нарвегія хто, Нарвегія апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Вёска Смольнікі, Камянецкі раён

Вёска Смольнікі, Камянецкі раён

Смо́льнікі[1] (трансліт.: Smoĺniki, руск.: Смольники) — вёска ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобла...
742

742

гады 740 741 742 743 744 дзесяцігоддзі 720-я 730-я 740-я 750-я 760-я стагоддзі 7 ст. 8 ст. 9...
Горад Бадахас

Горад Бадахас

Каардынаты: 38°52′48″ пн. ш. 6°58′12″ з. д. / 38.88° пн. ш. 6.97° з. д. (...
Аграгарадок Відамля

Аграгарадок Відамля

Ві́дамля[1] (трансліт.: Vidamlia, руск.: Видомля) — аграгарадок у Камянецкім раёне Брэсцкай воб...

Выпадковыя Артыкула (searchxengine.com)

Эканоміка Калінінградскай вобласці

Эканоміка Калінінградскай вобласці

Эканоміка Калінінградскай вобласці ў сілу яе своеасаблівага геаграфічнага становішча адноснай асноўн
Аманіту (головоногого)

Аманіту (головоногого)

Ammonoidea Zittel, 1884 Атрады і тэрміны існавання Agoniatitida (D-T1) Goniatitida (D2-P) Clymen
Знаменскі, Анатоль Дзмітрыевіч

Знаменскі, Анатоль Дзмітрыевіч

Знаменскі Анатоль Дзмітрыевіч Дата нараджэння: 1 мая 19231923-05-01 Месца нараджэння: Ежовка,
Фаміных, Аляксандр Якаўлевіч

Фаміных, Аляксандр Якаўлевіч

1901 (1901) Дата смерці 1976 (1976) Прыналежнасць Чырвоная Армія Гады службы 1922 - Званне М