TR | RU | UK | KK | EN |

Нарачанская аперацыя

нарачанская аперацыя ы
Нарачанская аперацыя — спроба наступлення расійскага войска Заходняга і Паўночнага франтоў 5 сакавіка — 17 сакавіка 1916 г. (18 сакавіка — 30 сакавіка па старым стылі) у ваколіцах Дзвінска і возера Нарач пад час Першай Сусветнай вайны.

Наступ распачаўся на просьбу саюзнікаў, у сувязі з іх цяжкім становішчам пад Вердэнам (Бітва пад Вердэнам). Мэта аперацыі — разгром 8-й і 10-й нямецкіх армій.

Аперацыя пачалася наступленнем 5-й арміі Паўночнага фронту з раёна паўночней Дзвінска і 2-й арміі Заходняга фронту з поўначы і поўдня возера Нарач на Свянцяны і Вількамір. Дапаможныя ўдары наносілі 12-я расійская армія Паўночнага фронту на Баўск, Шэнберг, 1-я армія Заходняга фронту на Відзы, Дукшты, і 10-я армія Заходняга фронту на Вільню. Пры пасоспеху была магчымасць адкінуць кайзераўскія войскі за межы Расійскай Імперыі.

З-за слабай артпадрыхтоўкі, расійскія войскі здолелі прасунуцца на 2-3 км толькі на відзенскамі і нарачанскіх накірунках. Найлепш пашчасціла 2-й арміі — яна ўклінілася ў 10-ю нямецкую армію на поўнач Нарачы на 2-9 км. Большага развіцця наступ не меў, не гледзячы на працяглыя атакі расійскіх войскаў. Дадатковым чыннікам стала і вясенняя бездараж, што не дазволіла своечасова падвозіць рэзервы і боезапас.

Беспаспяховая Нарачанская аперацыя аднак дазволіла на 2 тыдні спыніць наступ немцаў на Вердэн. Нямецкія часткі так патрэбныя на Заходнім фронце таксама не былі пераведзены супраць англійска-французскіх армій.

Змест

  • 1 Перад падзеямі
  • 2 План
    • 2.1 Галоўны ўдар
    • 2.2 Дапаможныя ўдары
    • 2.3 Развіццё
  • 3 Сілы бакоў
    • 3.1 Рускія войскі
      • 3.1.1 Паўночны фронт
      • 3.1.2 Заходні фронт
    • 3.2 Германскія войскі
  • 4 Наступ
    • 4.1 18(5) сакавіка
    • 4.2 19(6) сакавіка
    • 4.3 21(8) сакавіка
    • 4.4 25(12) сакавіка
    • 4.5 28(15) сакавіка
  • 5 Пасля наступу
  • 6 Страты
    • 6.1 Расійскія войскі
    • 6.2 Германскія войскі
  • 7 Вынікі
  • 8 Зноскі
  • 9 Літаратура
  • 10 Спасылкі

Перад падзеямі

На 1916 г. краіны Антанты планавалі ўзгодненыя наступы супраць Германіі, на Заходнім фронце — 1 ліпеня, на Усходнім — 15 чэрвеня.

Але поспехі герм. войск пад крэп. Вердэн у лютым 1916 вымусілі французскае камандаванне звярнуцца да ўсіх саюзных камандаванняў з просьбай пачаць свае наступы як мага хутчэй, каб палегчыць становішча франц. войск.

Руская стаўка пачала выпрацоўваць план паскоранага наступу на паседжанні камандуючых франтамі 24.2.1916.

План

Было пастаноўлена пачаць аперацыю адразу пасля сканчэння перагруповак (18 — 20 сакавіка), і наносіць галоўны ўдар левым флангам Паўночнага фронту (ген. Курапаткін) і правым флангам Заходняга фронту (ген. Эверт).

Галоўны ўдар

На кірунак галоўнага ўдару прызначаліся:

  • 2А (ген. Рагоза) Заходняга фронту; армія была дадаткова ўзмоцнена;
  • часткі 1А Паўночнага фронту — 14 корпус (ген. Войшын-Жылінскі), дадаткова ўзмоцнены 40 пд са складу 4АК.

Ген. Рагоза падзяліў 2А на тры групы:

  • правы фланг — група ген. Плешкова:
    • 1СібК (ген. Плешкоў);
    • 1АК (ген. Душкевіч);
    • 27АК (ген. Баланін);
  • цэнтр — група ген. Сірэліуса:
    • 4СібК (ген. Сірэліус)
    • 34АК (ген. Вебель)
  • левы фланг — група ген. Балуева:
    • 3СібК (ген. Трафімаў)
    • 5АК (ген. Балуеў)
    • 35АК (ген. Парчэўскі).

У рэзерве заставаліся: 3 Каўказскі корпус (ген. Ірман), 15АК (ген. Торклус), 36АК (ген. Караткевіч).

Дапаможныя ўдары

Галоўнаму ўдару мусілі судзейнічаць дапаможныя ўдары:

  • 5А (ген. Гурко) — у кірунку Якабштат — Панявеж; для ўдзелу ў наступе былі выдзелены 5 дывізій са складу 13, 28 корпусаў и 37АК. Былі ўтвораны дзве групы, ген. Гандурына і ген. Слюсарэнкі.
  • 10А — у кірунку Смаргонь — Вільня.

Развіццё

Удалы наступ ад Дзвінску — воз. Нарач на Коўну не толькі прарываў герм. фронт, але, пры некаторым поспеху, адрэзваў віленскую групоўку герм. войск і ад Коўны, і ад пераправаў праз Нёман.

У выпадку ўдачы прарыву планавалася ўдарамі 2А на Свянцяны — Вількамір і 5А — на Панявеж канчаткова разбіць германскія 8А і 10А (ген. Эйхгорн) і адкінуць іх за старую расійскую мяжу.

Сілы бакоў

Рускія войскі

Паўночны фронт

12А — 1 корпус (фактычна); 5А — 5 дывізій; 1А — 1 корпус, 1 дывізія;

Заходні фронт

2А — 10 корпусаў; 350 тыс. чал., 1000 гармат; 10А — ?.

Германскія войскі

10А — 10 дывізій; 75 тыс. чал., 400 гармат.

Наступ

Пачатку наступу папярэднічала 2-дзённая артпадрыхтоўка, наймацнейшая дасюль на Усходнім фронце, але вельмі недакладная.

18(5) сакавіка

Першыя атакі на ўчастках 2А і 1А.

Фактычны ўдар у 2А наносілі флангавыя групы, група ген. Плешкова — на поўнач ад чыгункі Паставы — Свянцяны, група ген. Балуева — між азёрамі Нарач і Вішнеўскае.

1СібК прарваў было пазіцыі герм. 21АК, але не быў падтрыманы, панёс вялікія страты (1 Сіб. дыв. — 7612 чал.) і адступіў. Іншыя часткі 2А таксама панеслі цяжкія страты (напр., 22 пд 1АК — 8900 чал.).

У 1А 14 корпус разам са сваім узмацненнем дзейнічаў у кірунку Відзаў, дасягнуў мясцовага поспеху коштам вялікіх страт (да 12 тыс. чал.).

Часткі 10А вялі баі мясцовага значэння ў кірунку Крэва — Ашмяны.

19(6) сакавіка

Паўторныя безвыніковыя атакі 2А.

21(8) сакавіка

Паўторныя безвыніковыя атакі 2А. Мясцовы поспех у групе ген. Балуева, 5АК выбіў германцаў з Паставаў, узята 1,8 тыс. палонных.

Першыя атакі на ўчастку Паўночнага фронту. Часткі 5А безвынікова наступалі 21(8)—25(12).3.1916 ад Якабштата. Дзеянні 12А абмежаваліся атакай 6СібК (ген. Куртэнгоф).

25(12) сакавіка

Спынены атакі частак 5А.

28(15) сакавіка

З-за поўнай немагчымасці працягваць наступ у наяўных метэаралагічных умовах, Стаўка загадала спыніць наступ, не выкарыстаўшы ўсіх наяўных рэзерваў.

Пасля наступу

Артылерыйскія баі вяліся на гэтым участку фронту і ў красавіку. У ноч на 28(15).4 герм. 10А кароткім ударам выбіла з Паставаў рус. 5АК, аднавіўшы такім чынам становішча перад пачаткам аперацыі. Рускія войскі былі атакаваны фасгенам, ад якога не баранілі газавыя маскі старога ўзору. Толькі штыкавая контратака Віцебскага і Калыванскага палкоў адхіліла захоп усёй карпусной артылерыі. Страты рускіх войск ~10,8 тыс.

10.5(27.4) германцы атакавалі 14 корпус, але безвынікова.

Фактычны ўдзел у аперацыі бралі ~4 корпусаў Паўночнага і ~8 корпусаў Заходняга фронту. Фактычныя сілы германскага боку вядомыя слаба, ацэнкі колькасці герм. войск на рускім фронце вагаюцца ў межах 500—600 тыс. чал.

Наступ быў дрэнна падрыхтаваны, пачаты дачасна, з незавершанай канцэнтрацыяй войскаў, падрыхтоўка войскаў не была скончана. Не мелася належнага забеспячэння — не была сваечасова падцягнута дастатковая колькасць артылерыі, не быў створаны дастатковы запас снарадаў, размяшчэнне артылерыі аказалася няўдалым.

Рускія войскі дзейнічалі ў адп. з састарэлай тактыкай прарыву, густымі масамі супраць бетонных умацаванняў, калючага дроту, пад моцным кулямётна-артылерыйскім агнём. Наступ вёўся ў азёрна-балоцістым раёне, у час веснавой адлігі. Кіраванне войскамі было слабым і неэфектыўным, корпусы атакавалі паасобку, у розны час, без агульнай сувязі між сабою. Такім чынам, гераізм рускіх войскаў, прызнаваны і герм. бокам, не даў ніякіх вынікаў, і былі панесены вельмі цяжкія страты ў людзях.

Страты

Расійскія войскі

Розныя крыніцы называюць наступныя лічбы:

  • 150 тыс.: 2А — 90 тыс., 1А — 12 тыс., 5А — 38 тыс., 12А — 10 тыс.
  • 110 тыс.: раён Нарачы — 70 тыс., на поўнач ад Нарачы — 30 тыс., раён Дзвінска — 10 тыс.
  • 78 тыс.

Германскія войскі

Розныя крыніцы называюць наступныя лічбы:

  • 20 тыс.
  • 10 тыс.: 10А — 10 тыс.

Вынікі

Аперацыя паказала, што чаканае зніжэнне баяздольнасці рускіх войскаў не адбылося, пытанне аб паніжэнні колькасці германскіх войскаў на рускім фронце было знята, і, наадварот, пасля аперацыі на поўначы ад Палесся былі перакінуты некаторыя германскія часткі, якія ўзмацнялі аўстра-венгерскі фронт.

На Заходнім фронце пад крэп. Вердэн германскія атакі спыніліся на працягу 22 — 30.3.1916, што супадае з часам рускага наступу. Падчас аперацыі германскія войскі атрымлівалі падмацаванні, аднак, планаванага адцягвання германскіх войскаў з Заходняга фронту не адбылося. Наадварот, на працягу сакавіка — красавіка 1916 у Францыю з Расіі былі адпраўлены германскія Альпійскі корпус, 3 гв. пд, 103 пд. Такім чынам, аперацыя стала поўнай няўдачай для рускага боку, хоць і дапамагла, верагодна, французскаму боку.

Дух і ўпэўненасць рускага камандавання пасля гэтай няўдачы ўпалі надзвычай нізка, што адбілася і на кіраванні летнім наступам Заходняга фронту. На паседжанні камандуючых франтамі 14(1).4.1916, прысвечаным перспектывам кампаніі 1916 г., ген. Курапаткін і ген. Эверт выказаліся за поўную пасіўнасць, што цалкам падтрымаў і запрошаны на паседжанне ген. Іваноў.

Маршал Петэн у сваёй працы «Вердэн» (1929) не згадаў гэтай аперацыі рускіх войскаў. У нарысе Вердэнскай бітвы (1929) ён ізноў праігнараваў гэту аперацыю, і падкрэсліў, што першую дапамогу французскія войскі атрымалі ад італьянскага наступу на р. Ісонза.

Зноскі

  1. ↑ Паводле , цалкам непатрэбна і шкодна.
  2. ↑ с. 509.
  3. ↑ Германскае войска мела безумоўную перавагу ў цяжкой артылерыі ( с. 510).
  4. ↑ Падчас аперацыі германскія войскі ўвесь час атрымлівалі падмацаванні (Людэндорф, паводле ). Напр., на ўчастку воз. Дрысвяты — воз. Вішнеўскае з паказанняў палонных вынікала наяўнасць 12 1/2 пях. і 4 кав. дыв.
  5. ↑ 6,0 6,1 6,2
  6. ↑ 7,0 7,1 7,2
  7. ↑ Поспех часам прыпісваецца дзеянням пад прыкрыццём туману.
  8. ↑ Паводле іншых звестак, 30(17).3.1916.
  9. ↑ 10,0 10,1 с. 35
  10. ↑ с. 509
  11. ↑ 12,0 12,1 с. 511
  12. ↑ с. 29
  13. ↑ (с. 29) адзначае, што «пяхота правальвалася ў ваду вышэй кален, а гарматы пры стрэлах сядалі ў гразь па восі колаў».
  14. ↑ Напр., штодня ў штаб 2А паступала да 3 тыс. «уваходзячых» дакументаў. с. 29
  15. ↑ Напр., страты 2А выкладаліся так — 20 тыс. забітых, 65 тыс. параненых, 5 тыс. зніклі без звестак. с. 29
  16. ↑ Але гэтыя дадзеныя, магчыма, тычацца толькі першых дзён наступу.
  17. ↑ 19,0 19,1 с. 512
  18. ↑ З Заходняга фронту.
  19. ↑ с. 30
  20. ↑ с. 31

Літаратура

  • Зайончковский А. М. Первая мировая война 1914—1918. С. 509—512.
  • Керсновский А. А. История Русской армии. В 4 т. Т. 4. — М.: . С. 29 — 25.
  • Michael Duffy. The Battle of Lake Naroch, 1916 //
  • Селіванаў П. Нарачанская аперацыя 1916 // ЭнГістБел, Т. 5. с. 278—279.
  • Камінскі М. І. Нарачанская аперацыя 1916 // БелСЭ, Т. 7. с. 395—396.
  • Нарочская операция 1916 // Военный энциклопедический словарь. — М., 1982.

Спасылкі

  • Як салдат Швейк у Будславе чыгунку будаваў

нарачанская аперацыя ы


Нарачанская аперацыя Інфармацыю Аб

Нарачанская аперацыя


  • user icon

    Нарачанская аперацыя beatiful post thanks!

    29.10.2014


Нарачанская аперацыя
Нарачанская аперацыя
Нарачанская аперацыя Вы праглядаеце суб'ект
Нарачанская аперацыя што, Нарачанская аперацыя хто, Нарачанская аперацыя апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Макар’еў

Макар’еў

Макар'еў руск: Мака́рьев — горад з 1778 года у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Макар'еўскага раёна...
Сцяпан Захаравіч Гаўрусёў

Сцяпан Захаравіч Гаўрусёў

Сцяпан Захаравіч Гаўрусёў Дата нараджэння: 10 мая 1931(1931-05-10) Месца нараджэння: в. Нова...
Гародна

Гародна

Назву Гаро́дна маюць: Змест 1 Азёры 1.1 Беларусь 1.2 Віцебская вобласць 1.3 Брэсцкая вобласць ...
307 да н.э.

307 да н.э.

гады 309 да н.э. 308 да н.э. 307 да н.э. 306 да н.э. 305 да н.э. дзесяцігоддзі 320-я да н...