TR | RU | UK | KK | EN |

Намібія

намібія
Каардынаты: 22°49′00″ пд. ш. 17°53′00″ у. д. / 22.816667° пд. ш. 17.883333° у. д. (G) (O) (Я)-22.816667, 17.883333

Дэвіз: «Адзінства, Свабода, Правасуддзе» Гімн: «Намібія, зямля адважных» Дата незалежнасці 21 сакавіка 1990 (ад ПАР) Афіцыйная мова англійская Сталіца Віндхук Найбуйнейшы горад Віндхук Форма кіравання рэспубліка Прэзідэнт
Прэм'ер-міністр
Хіфікепунье Пахамба
Нахас Ангула Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні 33-я ў свеце
825 418 км²
~0 Насельніцтва
• Ацэнка (2010)
• Шчыльнасць
2 171 916 чал. (143-я)
2,2 чал./км² Валюта Намібійскі долар Інтэрнэт-дамен .na Тэлефонны код +264 Часавы пояс 1 красавіка 01:00:00 UTC+0100 (WAT)
2 верасня 03:00:00 UTC+0200 (WAST)

Намі́бія (англ.: Namibia) — краіна ў паўднёвай Афрыцы. Мяжуе з Анголай, Замбіяй, Батсванай, ПАР. На захадзе абмываецца Атлантычным акіянам. Намібія атрымала незалежнасць толькі 21 сакавіка 1990 года, пасля вайны за незалежнасць ад ПАР. Яе сталіцай і найбуйнейшым горадам з'яўляецца горада Віндхук. Намібія з'яўляецца дзяржавай-членам Арганізацыі Аб'яднаных Нацый (ААН), Супольнасці па пытаннях развіцця поўдня Афрыкі (САДК), Афрыканскага саюза (АС), а таксама Садружнасці нацый.

Пустэльня Наміб была заселеныя са старажытных часоў прыкладна з XIV стагоддзя рэгіён зведаў іміграцыю народу банту. Большая частка тэрыторыі ўвайшла ў нямецкі імперскі пратэктарат у 1884 годзе і заставалася нямецкай калоніяй да канца Першай сусветнай вайны. У 1920 годзе Ліга Нацый даручыла краіну Паўднёвай Афрыцы, якая ўсталявала свае законы, і з 1948 года праводзіла практыку апартэіду.

Намібія мае насельніцтва ў 2,1 млн чалавек і стабільную шматпартыйную парламенцкую дэмакратыю. Сельская гаспадарка, жывёлагадоўля, турызм і горназдабыўная прамысловасць — у тым ліку горназдабыўная прамысловасць каштоўных алмазаў, урану, золата, серабра і каляровых металаў — складаюць аснову эканомікі Намібіі. Прымаючы пад увагу наяўнасць засушлівай пустыні Наміб, Намібія з'яўляецца адной з найменш населеных краін свету. Яна карыстаецца высокай палітычнай, эканамічнай і сацыяльнай стабільнасцю.

Змест

  • 1 Гісторыя
  • 2 Палітыка
  • 3 Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
  • 4 Геаграфія
  • 5 Эканоміка
  • 6 Дэмаграфія
  • 7 Гл. таксама
  • 8 Зноскі
  • 9 Спасылкі
    • 9.1 Урад
    • 9.2 СМІ

Гісторыя

Асноўны артыкул: Гісторыя Намібіі

Першыя стаянкі чалавека, выяўленыя на тэрыторыі Намібіі, адносяцца да II-га тысячагоддзя да н.э. Старажытнае насельніцтва Намібіі — плямёны кой-коін (продкі сучасных нама, 3 групы гатэнтотаў), сан (бушмены) і дамара. У XVI ст. сюды прыйшлі плямёны банту (авамба, герэра, каванга і інш.). У канцы XV ст. ўзбярэжжа Намібіі адкрылі партугальскія мараплаўцыю У 1878 г. Вялікабрытанія анексіравала раён бухты Уолфіш-Бей. У 1884 г. Германская імперыя ўсталявала пратэктарат над раёнам Ангра-Пекена, потым на большай часткі Намібіі, якая сталв германскай калоніяй «Германская Паўднёва-Заходняя Афрыка» (ПЗА). У адказ на прыгнёт германскіх улад герэра на чале з С.Магарэра і нама на чале з Х.Вітбоем узнялі ў 19041907 гг. паўстанне, якое было жорстка задушана германскімі войскамі. У 1915 г. Намібія акупіравана Паўднёва-Афрыканскім Саюзам (ПАС; з 1961 г. — Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка, ПАР), які ў 1920 г. атрымаў ад Лігі Нацый мандат на кіраванне ПЗА. У 1946 г. урад ПАР анексіраваў ПЗА, ператварыў яе ў сваю правінцыю і распаўсюдзіў на яе рэжым апартэіду. ААН не прызнала анексію і ў 1968 і 1978 гг. прыняла рэзалюцыі аб праве народаў Намібіі на самавызначэнне. З 1966 г. узброеную барацьбу супраць акупацыі пачала Народная арганізацыя Паўднёва-Заходняй Афрыкі (СВАПО) на чале з С.Нуёмам. Улады ПАР падтрымліваў створаны з прадстаўнікоў памяркоўных арганізацый Дэмакратычны альянс Турнхале. Пад націскам ААН і сусветнай супольнасці ўлады ПАР правялі ў лістападзе 1989 г. выбары ва Устаноўчы сход, на якіх перамагла СВАПО. У студзені 1990 г. Нуёма выбраны прэзідэнтам Намібіі. 21 сакавіка 1990 г. абвешчана незалежнасць краіны. Урад незалежнай Намібіі імкнецца праводзіць памяркоўную палітыку, накіраваную на развіццё прыватнага сектара і пазбяганне этнічнага і сацыяльнага канфлікту.

Палітыка

Намібія — прэзідэнцкая рэспубліка. Прэзідэнт выбіраецца на пяцігадовы тэрмін. Двухпалатны парламент складаецца з Нацыянальнага Савета (26 сенатараў) і Нацыянальнай Асамблеі (72 дэпутаты).

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

Асноўны артыкул: Адміністрацыйны падзел Намібіі Карта адміністрацыйнага падзелу Намібіі

Адміністрацыйна Намібія падзелена на 14 рэгіёнаў.

Вобласці Адміністрацыйны цэнтр Насельніцтва,
чал. (2011)
Плошча,
км²
Шчыльнасць,
чал./км²
1 Куненэ Апува 86 856 115 293 0,75
2 Амусаці Аўтапі 243 166 26 573 9,15
3 Ашана Ашакаці 176 674 8 653 20,42
4 Ахангвена Ээнхана 245 446 10 703 22,93
5 Ашыкота Амутыя 181 973 38 653 4,71
6 Заходняе Каванга Нкурэнкуру 107 505 23 166 4,64
7 Усходняе Каванга Рунду 115 447 25 576 4,51
8 Замбезі Катыма-Муліла 90 596 14 528 6,24
9 Эронга Свакапмунд 150 809 63 579 2,37
10 Ачасандзьюпа Ачываронга 143 903 105 185 1,37
11 Амахеке Габабіс 71 233 84 612 0,84
12 Кхомас Віндхук 342 141 37 007 9,25
13 Хардап Марыенталь 79 507 109 651 0,73
14 Карас Кітмансхуп 77 421 161 215 0,48

Геаграфія

Большая частка тэрыторыі Намібіі гэта пласкагор'е з сярэднімі вышынямі 900—1500 м. На ўсход яны паніжаюцца да пустыні Калахары, а на захадзе абрываюцца да ўзбярэжнай пустыні Наміб. У заходняй частцы пласкагор'яў знаходзіцца самая высокая кропка краіны — гара Кенігштэйн (2606 м).

Клімат краіны, у асноўным, трапічны, пераважна вельмі сухі. Сярэдняя тэмпература самага цёплага месяца (студзеня) вагаецца ад +18°С на ўзбярэжжы да +27°С у пустыні Калахары, а самага халоднага месяца ад +12°С да +16°С. Ападкі выпадаюць нерэгулярна, іх колькасць вагаецца ад 10—50 мм на ўзбярэжжы да 500—700 мм на паўночным усходзе краіны. Самымі буйнымі рэкамі Намібіі з'яўляюцца Куненэ на поўначы і Аранжавая на поўдні. Самае вялікае возера — Этоша знаходзіцца на поўначы Намібіі.

На поўначы Намібіі пераважаюць пустыні, якія ў цэнтральнай частцы пераходзяць у засушлівыя саванны.

Эканоміка

У 2008 годзе ВУП Намібіі склаў каля 11,23 млрд долараў. Доля сельскай гаспадаркі і рыбалоўства ў ВУП склала 10,4%, прамысловасці — 36,2%, паслугі — 53,4%. Асноўнай галіной эканомікі з'яўляецца здабываючая прамысловасць, якая атрымала развіццё дзякуючы наяўнасці шматлікіх прыродных рэсурсаў. Вядзецца здабыча дыяментаў, урану, свінцу, медзі, цынку, волава, серабра, вальфраму. У сельскай гаспадарцы пераважае жывёлагадоўля.

Дэмаграфія

Насельніцтва краіны налічвае 2 113 077 чалавек, з якіх каля 85 % — мурыны, 10% — мулаты, 5% — нашчадкі еўрапейскіх імігрантаў. Афіцыйнай мовай з'яўляецца англійская, але ёй валодае каля 7% насельніцтва. Рэгіянальнымі мовамі Намібіі з'яўляюцца: афрыкаанс, нямецкая, куангалі, лозі, тсвана, нама, герэрская і ашывамба. 50% краіны — лютэране, 30% — 40% прытрымліваюцца іншых хрысціянскіх канфесій, 10% — 20% — анімісты.

Гл. таксама

  • Горад Уолвіс-Бэй
  • Ндонга

Зноскі

  1. ↑ "GeoHive — Namibia population". GeoHive.

Спасылкі

  • На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Намібія

Урад

  • Government of Namibia Урадавы партал
  • Windhoek City Council Мэрыя Віндхука
  • http://www.embnamibia.at - EMBASSY / PERMANENT MISSION OF THE REPUBLIC OF NAMIBIA in Austria

СМІ

  • Die Republikein Газета на афрыкаанс
  • Allgemeine Zeitung Адзіная ў Афрыцы газета на нямецкай мове
  • The Namibian Газета на англійскім, ндонга, а таксама партугальскім мовах
  • New Era Газета на англійскім і шэрагу афрыканскіх моў
  • Radio Kudu Радыёстанцыя, вяшчанне на англійскай мове, навіны таксама на афрыкаанс
  • Radiowave 96,7 FM Музычная радыёстанцыя
  • Namibian Broadcasting Corporation Дзяржаўная радыё- і тэлекампанія
Краіны Афрыкі

Алжыр · Ангола · Бенін · Батсвана · Буркіна-Фасо · Бурундзі · Габон · Гамбія · Гана · Гвінея · Гвінея-Бісау · Джыбуці · Рэспубліка Конга">Дэмакратычная Рэспубліка Конга · Егіпет · Замбія · Зімбабвэ · Каба-Вердэ · Камерун · Каморы · Кенія · Кот-д’Івуар · Лесота · Ліберыя · Лівія · Маўрыкій · Маўрытанія · Мадагаскар · Малаві · Малі · Марока · Мазамбік · Намібія · Нігер · Нігерыя · Руанда · Рэспубліка Конга · Сан-Тамэ і Прынсіпі · Свазіленд · Сейшэлы · Самалі · Сенегал · Судан · Сьера-Леонэ · Танзанія · Тога · Туніс · Уганда · Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка · Чад · Экватарыяльная Гвінея · Эрытрэя · Эфіопія · Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка · Паўднёвы Судан

Залежныя тэрыторыі: Азорскія астравы · Брытанская тэрыторыя ў Індыйскім акіяне · Канарскія астравы · Мадэйра · Маёта · Мелілья · Рэюньён · Астравы Святой Алены, Узнясення і Трыстан-да-Кунья · Астравы Эпарсэ · Сеўта

Дзяржавы са спрэчным статусам: Сахарская Арабская Дэмакратычная Рэспубліка¹ (Заходняя Сахара) · дзяржаўныя ўтварэнні на тэрыторыі Самалі (Аўдаленд · Азанія · Галмудуг · Джубаленд · Пунтленд · Самаліленд · Сул, Санааг і Кайн · Хіман і Бэб)

¹ З'яўляецца членам Афрыканскага Саюза, вялікая частка тэрыторый акупавана Марока.

  Афрыканскі Саюз

Алжыр | Ангола | Батсвана | Бенін | Буркіна-Фасо | Бурундзі | Габон | Гамбія | Гана | Гвінея* | Гвінея-Бісау | Джыбуці | Рэспубліка Конга">Дэмакратычная Рэспубліка Конга | Егіпет | Замбія | Зімбабвэ | Каба-Вердэ | Камерун | Каморскія Астравы | Кенія | Кот-д'Івуар | Лесота | Ліберыя | Лівія | Мадагаскар* | Мазамбік | Малаві | Малі | Маўрыкій | Маўрытанія* | Намібія | Нігер | Нігерыя | Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка | Паўднёвы Судан | Руанда | Рэспубліка Конга | Самалі | Сан-Тамэ і Прынсіпі | САДР | Свазіленд | Сейшэльскія Астравы | Сенегал | Судан | Сьера-Леонэ | Танзанія | Тога* | Туніс | Уганда | Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка | Чад | Экватарыяльная Гвінея | Эрытрэя | Эфіопія

* Членства прыпынена   Паўднёваафрыканскі мытны саюз

 Батсвана •  Лесота •  Свазіленд •  Намібія •  Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка

 

Шаблон:Былыя мандатныя тэрыторыі

намібія


Намібія Інфармацыю Аб

Намібія


  • user icon

    Намібія beatiful post thanks!

    29.10.2014


Намібія
Намібія
Намібія Вы праглядаеце суб'ект
Намібія што, Намібія хто, Намібія апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

IC 1203

IC 1203

NF : у працэсе пацверджання Прамое ўзыходжанне 16 гадз 15 мін 16,0 сек Схіленне -22° 20...
Коракс

Коракс

Коракс (стар.-грэч.: Κόραξ) — сіцыліяц, пасля смерці Гіерона I і выгнання Фрасібула з Сіракузаў...
Спіс аб’ектаў PGC (756001—757000)

Спіс аб’ектаў PGC (756001—757000)

Гэта спіс аб'ектаў Спіс аб'ектаў PGC 756001—757000 Нумар PGC Прамое ўзыходжанне J20000 Схіленне J2...
Юзельданж

Юзельданж

Юзельданж (люксемб. Useldeng, фр. Useldange) — камуна ў Люксембургу, размяшчаецца ў акрузе Дзікірх. ...