TR | RU | UK | KK | EN |

Міхаіл Сяргеевіч Гарбачоў


Міхаіл Сяргеевіч Гарбачоў (нар. 2 сакавіка 1931, Прывольнае, Стаўрапольскі край, РСФСР, СССР) — савецкі дзяржаўны і палітычны дзеяч. Генеральны сакратар ЦК КПСС (11 сакавіка 1985 — 23 жніўня 1991); першы і адзіны Прэзідэнт СССР (15 сакавіка 1990 — 25 снежня 1991).

З дзейнасцю М. Гарбачова на пасадзе кіраўніка КПСС і савецкай дзяржавы звязаны маштабная спроба рэфармавання ў СССР — «Перабудова», якая скончылася распадам Савецкага Саюза, а таксама заканчэнне «Халоднай вайны».

Змест

  • 1 Біяграфія
  • 2 Прэміі і ўзнагароды
  • 3 Беларускія пераклады
  • 4 Гл. таксама

Біяграфія

Скончыў Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт (1955). 3 1955 на камсамольскай і партыйнай рабоце. У 1966—68 1-ы сакратар Стаўрапольскага гаркома КПСС. Скончыў Стаўрапольскі сельскагаспадарчы інстыту (1967). 3 1968 2-і сакратар, з 1970 1-ы сакратар Стаўрапольскага крайкома КПСС. У 1978—85 сакратар ЦК КПСС, у 1980—91 член Палітбюро (кандыдат з 1979). Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР (1988—89) І Вярхоўнага Савета СССР (1989—90). У 1990 абраны прэзідэнтам СССР.

Узначаліў працэс перабудовы ў СССР. Унутрыпалітычнае жыццё пры М. Гарбачове характарызавалася паглыбленнем эканамічнага крызісу, нарастаючымі цэнтрабежнымі тэндэнцыямі ў саюзных рэспубліках і звязанымі з гэтым канфліктамі. Знешнепалітычная дзейнасць была накіравана на спыненне блокавага процістаяння і гонкі ўзбраенняў, ядзернае раззбраенне (дагаворы па абмежаванні стратэгічных наступальных узбраенняў, па скарачэнні звычайных узбраенняў у Еўропе, аднабаковы мараторый СССР на выпрабаванне ядзернай зброі і інш.). Пры М. Гарбачове выведзены савецкія войскі з Афганістана, знешнепалітычны курс КПСС і СССР садзейнічаў аб'яднанню ФРГ і ГДР, спыненню дзейнасці Арганізацыі Варшаўскага дагавора, распаду сусветнай сістэмы сацыялізму. Пасля спынення дзейнасці КПСС і распаду СССР (Белавежскія пагадненні, 1991) М. Гарбачоў пайшоў у адстаўку з пасад генсека ЦК КПСС і прэзідэнта СССР.

Са снежня 1991 прэзідэнт Міжнароднага фонду сацыяльна-эканамічных і паліталагічных даследаванняў («Гарбачоў-Фонд», пачаў працу ў 1992 годзе).

Прэміі і ўзнагароды

Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (1990).

Беларускія пераклады

  • Перабудова і новае мысленне для нашай краіны і для ўсяго свету. Мн., 1988.

Гл. таксама

  • Сусветны дзень мужчын





Міхаіл Сяргеевіч Гарбачоў Інфармацыю Аб

Міхаіл Сяргеевіч Гарбачоў


  • user icon

    Міхаіл Сяргеевіч Гарбачоў beatiful post thanks!

    29.10.2014


Міхаіл Сяргеевіч Гарбачоў
Міхаіл Сяргеевіч Гарбачоў
Міхаіл Сяргеевіч Гарбачоў Вы праглядаеце суб'ект
Міхаіл Сяргеевіч Гарбачоў што, Міхаіл Сяргеевіч Гарбачоў хто, Міхаіл Сяргеевіч Гарбачоў апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Мачавіна

Мачавіна

Мачавіна (карбамід) — хімічнае злучэнне, дыямід вугальнай кіслаты. Белыя крышталі, растваральныя ў п...
Эдыт Эванс

Эдыт Эванс

8 лютага 18881888-02-081233 Месца нараджэння: Лондан, Англія, Злучанае каралеўства Вялікабрытані...
Івана-Франкоўская вобласць

Івана-Франкоўская вобласць

Горад Івана-Франкоўск Афіцыйная мова украінская Насельніцтва (2006) 1 388 млн...
Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя

Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя

Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя (БСДРП) — арганізацыя бальшавіцкага кірунку, існ...