TR | RU | UK | KK | EN |

Мітрапаліт


Мітрапалі́т (грэч.: μητροπολίτης) — першы па старажытнасці епіскапскі тытул у хрысціянскай Царкве. Першапачаткова тытул мітрапаліта насілі епіскапы хрысціянскіх цэркваў, рэзідэнцыі — кафедры — якія знаходзіліся ў галоўных гарадах (метраполіях — грэч.: Μητρόπολις) — адміністрацыйных цэнтрах правінцый Рымскай імперыі.

Змест

  • 1 У старажытнай Царкве
  • 2 Мітрапаліты на Русі
    • 2.1 Сучасны перыяд
  • 3 У Рымска-каталіцкай царкве
  • 4 Гл. таксама
  • 5 Зноскі
  • 6 Літаратура
  • 7 Спасылкі

У старажытнай Царкве

Першае вядомая згадка тытула Мітрапаліт змешчана ў канонах I Усяленскага сабору (325), які канчаткова вызначыў яго месца ў царкоўнай іерархіі.

Пад старшынствам мітрапалітаў праходзілі Саборы епіскапаў правінцыі (грэч.: ἤ ἐπαρχία). Непасрэдна пра іх кажа 34-е Апостальскае правіла: «епіскапам усякага народа належыць ведаць першага з іх, і прызнаваць яго як главу, і нічога, што б перавышала іх уладу, не дзеяць без яго». Іаан Занара ў вытлумачэннях да гэтага канону называе першынствуючых епіскапаў «архірэямі мітраполіі». Гэта значыць мітрапаліт — епіскап цэнтра той ці іншай правінцыі Рымскай імперыі (таксама Візантыйскай імперыі).

Мітрапаліты на Русі

Ад прыняцця хрысціянства мітрапалітамі для Русі былі кіеўскія мітрапаліты, якія знаходзіліся пад юрысдыкцыяй Канстанцінопальскіх патрыярхаў. У дататарскія часы мітрапалітаў, за выключэннем Іларыёна, Кліма Смаляціча і Кірыла II (III) (усе трое русіны), прызначаў Канстанцінопальскі патрыярх, хоць гэта супярэчыла звычаям ўсходняй царквы, паводле якіх патрыярху належала толькі зацвярджэнне кандыдата, выбранага на месцы, у царкоўнай вобласці. Царкоўная залежнасць кіеўскага мітрапаліта ад патрыярха абмяжоўвалася актамі вышэйшай кананічнага парадку і царкоўнай палітыкі, так што можна казаць пра фактычную аўтакефалію Кіеўскай мітраполіі.

Правы і аўтарытэт мітрапалітаў былі вызначаны апостальскія правіламі, грэчаскім намаканонам і статутамі рускіх князёў (св. Уладзіміра і Яраслава Мудрага). Мітрапаліт, які ў сваёй епархіі меў усе правы епархіяльнага епіскапа, склікаў епіскапаў сваёй мітраполіі на саборы, старшынстваваў на іх і сачыў за выкананнем іх рашэнняў, клапаціўся аб прызначэнні біскупаў на вакантныя кафедры (Кіеўская мітраполія перад татарскім нашэсцем аб'ядноўвала 16 епархіі), зацвярджаў і прысвячаў кандыдатаў на епіскапаў, даглядаў за выкананнем царкоўных пастаноў у епіскапіях сваёй мітраполіі, падпісваў іх, прымаў скаргі на епіскапаў, судзіў на епіскапскіх судах, а пры неабходнасці і здымаў з пасад падначаленых. Мітрапаліт меў нават судовую ўладу над некаторымі грамадзянскімі справамі (паступова яна была абмежавана). Мітрапаліты прадстаўлялі царкву перад вышэйшай свецкай уладай і мелі вялікі ўплыў на ўсе дзяржаўныя справы як дарадцы князя, а ў часы татарскага нашэсця былі абаронцамі насельніцтва перад татарскімі ханамі.

Заняпад Кіеўскага дзяржавы і зруйнаванне Кіева татарамі былі прычынай таго, што з другой пал. 13 ст. кіеўскія мітрапаліты перанеслі свой двор у Маскву. Таму ў 14-15 стст. на некаторы час з'явіліся дзве новыя мітраполіі — для Галіцка-Валынскай ( Галіцкая мітраполія) і Літоўскай (Літоўская мітраполія ) дзяржаў. Мітрапаліты з цэнтрам у Маскве і ў Літве тытулаваліся далей як «Мітрапаліт Кіеўскі і ўсяе Русі».

У 1461 канчаткова аформілася Маскоўская мітраполія (з 1589 гг. — патрыярхія), якая прыпыніла сувязі з Царградам, а беларуска-ўкраінскія землі засталіся ў складзе Кіеўскай мітраполіі Канстанцінопальскага патрыярхата. У польска-літоўскай дзяржаве правы мітрапаліта абмяжоўвалі як польскія каралі і вялікія князі літоўскія, так і патрыярхі (ад іх залежалі некаторыя брацтвы — стаўрапігіі , і некаторыя манастыры). Мітрапалітаў выбіраў цяпер сабор епіскапаў з удзелам князёў і духавенства, пазней зацвярджаў вялікі князь ці кароль. На працягу 1475—1497 гг. мітрапалітаў выбіралі рускія вяльможы і клір. У 1498 годзе па прызначэнні вялікага князя Аляксандра (а не выбарам на саборы) мітрапалітам стаў Іосіф Балгарыновіч. Гэта была першая праява права патранату, што ставіла іерархію у асаблівую залежнасць ад свецкай улады. Зацвярджэнне (бласлаўленне) патрыярха стала толькі фармальнасцю.

Пасля Берасцейскай уніі 1596 нядоўгі час існавала толькі адна Кіеўская мітраполія, аб'яднаная з Рымам (грэка-каталіцкая). З аднаўленнем Кіеўскай праваслаўнай мітраполіі ў 1620 годзе дзейнічалі дзве — праваслаўная і каталіцкая — кіеўскія мітраполіі. Праваслаўнага мітрапаліта выбіралі тады на сходзе святароў, гетмана і казацкага старшыны (але, напрыклад, Пятра Магілу выбралі праваслаўныя паслы на варшаўскім сейме 1632 года). Кароль Уладзіслаў IV зацвердзіў гэты выбар, а патрыярх блаславіў выбраных. З ростам ўплыву Масквы кіеўскія праваслаўныя мітрапаліты хутка страцілі свае правы і прывілеі. У 1686 годзе яны былі падпарадкаваны маскоўскаму патрыярху. У 1688 годзе ў іх быў забраны тытул «і ўсяе Русі» і наказана тытулавацца «кіеўскі, галіцкі і Малай Расіі». З 1721 кіеўскія мітрапаліты прызначаліся Свяцейшым Сінодам. На працягу 1722—1743 гг. у іх нават адабралі тытул мітрапаліта. З 1770 было забаронена ў тытуле ўжываць словы «і Малай Расіі». Такім чынам, мітрапаліта фактычна зведзены да стану епархіяльных архірэяў.

Фактычна, з канца XVIII стагоддзя аж да аднаўленні патрыяршаства ў канцы 1917 года ў Расійскай імперыі існавалі толькі 3 епархіі, епіскапы якіх звычайна насілі мітрапалічы сан, — Санкт-Пецярбургская, Кіеўская і Маскоўская (з 1818 года). З 1852 года тытул Мітрапаліта Літоўскага і Віленскага атрымалі віленскія епіскапы. Першым Мітрапалітам Літоўскім і Віленскім стаў высокаправялебны Іосіф (Сямашка). У наш час праваслаўныя мітрапаліты з рэзідэнцыяй у Вільні носяць тытул Мітрапаліт Віленскі і Літоўскі.

Сучасны перыяд

У наш час у складзе Рускай Праваслаўнай Царквы паўнавартасныя мітрапалічыя акругі існуюць ў тым ці іншым выглядзе. У прыватнасці такімі з'яўляюцца:

  • Беларуская Праваслаўная Царква
  • Латвійская Праваслаўная Царква,
  • Праваслаўная Царква Малдовы,
  • Эстонская Праваслаўная Царква,
  • Руская Праваслаўная Царква Замежжа (РПЦЗ) — тэрытарыяльна пераважна паўночна- і паўднёваамерыканская царкоўная правінцыя,
  • Украінская Праваслаўная Царква,
  • Японская Праваслаўная Царква.

У 2011 г. Свяшчэнным Сінодам было прынята «Палажэнне аб Мітраполіі Рускай Праваслаўнай Царквы», паводле якога мітраполіі, што з'яўляюцца ўсяго толькі аб'яднаннем епахій на тэрыторыі суб'екта Расійскі Федэрацыі і не маюць аўтаноміі, варта адрозніваць ад мітрапалічых акруг.

У Рымска-каталіцкай царкве

Геральдычны намёт, агульны для ўсіх гербаў каталіцкіх мітрапалітаў (з паліумам)

У лацінскім абрадзе каталіцкай царквы мітрапалітам называецца глава царкоўнай правінцыі, якая складаецца з дыяцэзій і архідыяцэзій. Мітрапаліт абавязкова павінен быць архібіскупам, а цэнтр мітраполіі павінен супадаць з цэнтрам архідыяцэзіі. Насупраць, існуюць архібіскупы, якія не з'яўляюцца мітрапалітамі — гэта архібіскупы-суфраганы, а таксама тытулярныя архібіскупы. Суфраганныя біскупы і архібіскупы ўзначальваюць свае дыяцэзіі, якія ўваходзяць у мітраполію. Кожны з іх валодае прамой і поўнай юрысдыкцыяй над сваёй дыяцэзіяй, аднак мітрапаліт можа ажыццяўляць абмежаваны нагляд над ім у адпаведнасці з кананічным правам.

Мітрапаліт звычайна ўзначальвае любыя набажэнствы на тэрыторыі мітраполіі, у якіх удзельнічае, а таксама хиратанісуе новых біскупаў. Мітрапаліт — першая інстанцыя, да якой могуць апеляваць дыяцэзіяльныя суды. Мітрапаліт мае права прызначыць адміністратара дыяцэзіі ў тых выпадках, калі пасля смерці кіруючага біскупа царква не ў стане правесці законнае абранне адміністратара.

Тры лацінскія мітрапаліты гістарычна носяць тытул патрыярха — гэта патрыярхі Венецыі, Лісабона і Іерусаліма.

Ва ўсходнекаталіцкіх цэрквах тэрмін «мітрапаліт» ужываецца ў тым жа сэнсе, што і ў праваслаўных цэрквах.

Гл. таксама

  • Мітраполія
  • Епіскап
  • Спіс мітрапалітаў Рускай праваслаўнай царквы

Зноскі

  1. ↑ Наўгародская епархія з 1 студзеня 1775 года, акрамя вельмі недоўгачасовых перыядаў, кіравалася Санкт-Пецярбургскімі мітрапалітамі, а ў 1892 годзе зноў стала архіепархіяй

Літаратура

  • Гайдай Л. Історія України в особах, термінах, назвах і поняттях. — Луцьк: Вежа, 2000.
  • Рад. енциклопедія історії України.- К., 1971.- т.3.

Спасылкі

  • На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мітрапаліт
  • Правительственная иерархия епископской степени: Прот. В. Цыпин. Церковное право. М., 1994.


Мітрапаліт Інфармацыю Аб

Мітрапаліт


  • user icon

    Мітрапаліт beatiful post thanks!

    29.10.2014


Мітрапаліт
Мітрапаліт
Мітрапаліт Вы праглядаеце суб'ект
Мітрапаліт што, Мітрапаліт хто, Мітрапаліт апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Летні сад

Летні сад

Летні сад (руск.: Ле́тний сад) — паркавы ансамбль, помнік садова-паркавага мастацтва першай трэ...
Хутар Высокія

Хутар Высокія

Высо́кія[1] (трансліт.: Vysokija, руск.: Высокие) — хутар у Воранаўскім раёне Гродзенскай вобла...
Канстытуцыя Венгрыі

Канстытуцыя Венгрыі

Канстытуцыя Венгрыі (венг.: A Magyar Köztársaság alkotmánya) — асноўны закон Венгрыі, прыняты 1...
Дзень святой Люсіі

Дзень святой Люсіі

Дзень святой Люсіі — свята, якое адзначаецца 13 снежня ў каталіцкіх і пратэстанцкіх краінах Гісторы...