TR | RU | UK | KK | EN |

Мікалай Радзівіл Руды

мікалай радзівіл руды цветных, мікалай радзівіл руды черных
Мікалай Радзівіл Руды, Мікалай Радзівіл Шосты (1512 — 1584) — ваенны, палітычны, рэгілійны і грамадскі дзеяч Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, вялікі канцлер і гетман літоўскі, князь Свяшчэннай Рымскай Імперыі (1574).

Паходзіў з роду Радзівілаў. Сын Юрыя Радзівіла і брат каралевы Польшчы Барбары Радзівіл, стрыечны брат Мікалая Радзівіла Чорнага. Адным з першых сярод уплывовых магнатаў прыняў кальвінізм, аказаў значны ўплыў на распаўсюджванне і прапаганду рэфармацыйных ідэй. Быў вядомым вайскаводам.

Удзельнічаў у вайне Маскоўскай дзяржавы з ВКЛ 1534—1537 гадоў, у т.л. у аблозе Старадуба ў 1535. Падчашы ВКЛ у 1544-51, лоўчы ВКЛ у 1546-54. Асаблівы рост уплыву М. Радзівіла на дзяржаўныя справы звязаны са шлюбам яго сястры Барбары з вялікім князем ВКЛ Жыгімонтам Аўгустам (1547). У 1549 атрымаў ад яго правы велікакняжацкага намесніка з рэзідэнцыяй у Вільні. Дзейнічаў разам са сваім стрыечным братам Мікалаем Чорным, які адыгрываў галоўную ролю ў гэтым саюзе. Ваявода троцкі ў 1550—1566 і віленскі ў 1566—1579, вялікі гетман ВКЛ у 1553—1566 і з 1577, канцлер ВКЛ у 1566—1579.

У 1556—1557 і з 1560 камандаваў войскам ВКЛ, якое знаходзілася на мяжы з Інфлянтамі. У пачатку Лівонскай вайны 1558—1583 гадоў войска ў 1561 уступіла на тэрыторыю Інфлянтаў. Конніца Радзівіла (5 тыс. чал.) на чале з Ю. Тышкевічам і Радзівілам Трызнам дайшла да Дэрпта (Тарту). Галоўныя сілы на чале з самім Мікалаем Радзівілам аблажылі расійскі гарнізон у замку Таўрус (Тарваст). Праз 3 тыдні 31 жніўня 1561 года гарнізон капітуляваў. У час аблогі Полацка войскам Івана IV у лютым 1563 М. Радзівіл з войскам у 5 тыс. чал. не здолеў дапамагчы полацкаму гарнізону, а пасля ўзяцця Полацка рас. войскам адышоў да Мінска. Камандаваў войскам ВКЛ у пераможнай Ульскай бітве 1564. Улетку 1564 М. Радзівіл заблакіраваў расійскі гарнізон у Полацку.

Рашуча выступаў супраць заключэння ўніі з Польшчай. У 1569 ён не паехаў на Люблінскі сойм і не падпісаў акт Люблінскай уніі. У сярэдзіне 1576 перайшоў на бок Стафана Баторыя. Каб забяспечыць падтрымку М. Радзівіла, кароль зноў даў яму пасаду гетмана ВКЛ. У час полацкай кампаніі 1579 Мікалай Радзівіл Руды разам з сынамі выставіў у войска 1000 коннікаў і 100 пехацінцаў. Удзельнічаў у аблозе і ўзяцці Полацка. У кампаніі 1580 войска Радзівіла (6 тыс. наёмных жаўнераў, 3 тыс. магнацкіх вайскоўцаў і 20 тыс. шляхецкага апалчэння) узяло замкі Усвяты і Езярышча. У 1581 удзельнічаў у паходзе на Пскоў.

Мікалай Радзівіл Руды вызнаваў кальвінізм і пасля смерці Мікалая Радзівіла Чорнага (1565) узначаліў пратэстантаў у ВКЛ. У Біржах ён стварыў цэнтр Рэфармацыі ў Літве і адкрыў там кальвінісцкую школу.

Галоўныя маёнткі М. Радзівіла знаходзіліся ў Літве:Біржы, Дубінкі, Шырвінты, Раканцішкі, Салечнікі, меў таксама Свір, Міхалішкі, Мядзел, Жупраны, Баруны ў Ашмянскім павеце, Індуру і Котру ў Гродзенскім пав., Жырмуны, Сялец, Збляны, Дакудава ў Лідскім павеце, Уселюб і Ліпск у Новагародскім павеце, Койданава і Вязынь у Мінскім пав. Трымаў шматлікія староствы і дзяржавы (Барысаў, Ліда, Мерач, Мазыр, Ашмяны, Васілішкі і інш.).

У шлюбе з Кацярынай Івінскай меў дачку і сыноў Мікалая і Крыштофа.

Мікалай Руды памёр у Вільні ў 1584 годзе, а пазней быў пахаваны ў Дубінках у кальвінскім зборы.

Шмат вядомых палітычных і рэлігійных дзеячаў прысвяцілі яму свае творы. Нават пісьменнікі-католікі славілі яго за перамогу пад Улай.

Літаратура

  • Шышыгіна-Патоцкая К. Я. Нясвіж і Радзівілы. — Мн.:Беларусь, 2007. — 240 с.:іл.

Зноскі

  1. ↑ Генеалогія Радзівілаў на mariusz.eu.pn

Спасылкі

  • Біяграфія Мікалая Радзівіла Рудога
ПапярэднікіМікалай Радзівіл «Руды»Наступнікі

Юрый Радзівіл «Геркулес»
Рыгор Аляксандравіч Хадкевіч
Гетман вялікі літоўскі
1553–1566
1576–1584

Рыгор Аляксандравіч Хадкевіч
Крыштоф Радзівіл Пярун

мікалай радзівіл руды полезные, мікалай радзівіл руды цветных, мікалай радзівіл руды черных, мікалай радзівіл рудый


Мікалай Радзівіл Руды Інфармацыю Аб

Мікалай Радзівіл Руды


  • user icon

    Мікалай Радзівіл Руды beatiful post thanks!

    29.10.2014


Мікалай Радзівіл Руды
Мікалай Радзівіл Руды
Мікалай Радзівіл Руды Вы праглядаеце суб'ект
Мікалай Радзівіл Руды што, Мікалай Радзівіл Руды хто, Мікалай Радзівіл Руды апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Макар’еў

Макар’еў

Макар'еў руск:Мака́рьев — горад з 1778 года у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Макар'еўскага раёна...
Сцяпан Захаравіч Гаўрусёў

Сцяпан Захаравіч Гаўрусёў

Сцяпан Захаравіч Гаўрусёў Дата нараджэння:10 мая 1931(1931-05-10) Месца нараджэння:в. Нова...
Гародна

Гародна

Назву Гаро́дна маюць:Змест 1 Азёры 1.1 Беларусь 1.2 Віцебская вобласць 1.3 Брэсцкая вобласць ...
307 да н.э.

307 да н.э.

гады 309 да н.э. 308 да н.э. 307 да н.э. 306 да н.э. 305 да н.э. дзесяцігоддзі 320-я да н...