TR | RU | UK | KK | EN |

Мікалай Анімеле


этнаграфія, археалогія

Мікалай Анімеле — беларускі этнограф і археолаг сярэдзіны XIX стагоддзя.

Быў вольнаадпушчаным селянінам Віцебскай губерні. Даты нараджэння і смерці Мікалая Анімеле невядомыя. Сабраны ім па праграме Рускага геаграфічнага таварыства этнаграфічны матэрыял паслужыў асновай для выдання зборніка «Побыт беларускіх сялян». У зборніку ўтрымліваецца асабліва шмат матэрыялаў аб сямейных і грамадскіх абрадах і звычаях беларусаў (хрышчэнне, вяселле, памінкі, каляндарныя святы, талака), тэкстаў прыказак, песень і паданняў. Вельмі падрабязна апісаны парадак шлюбнай цырымоніі і традыцыі вясельнага застолля. Некалькі менш падрабязна асветлена матэрыяльная культура беларусаў на прыкладзе сялянскай культуры Віцебшчыны. У працы падкрэсліваецца сацыяльная і маёмасная дыферэнцыяцыя сялянства.

Бібліяграфія

  • Быт белорусских крестьян. Этнографический сборник Имперского Русского географического общества. — СПб., 1854. — Вып. 2. — С. 111—268.

Зноскі

  1. ↑ 1,0 1,1 1,2 Анимелле Николай // Биографический справочник —Мн.:«Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 19. — 737 с..

Літаратура

  • Анімеле Мікалай // Наш край. Вэб-сайт пра наваколлі Віцебска. — Электрон. старонка.
  • Бандарчык В. К. Анімеле Мікалай // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі:У 6 т. — Т. 1. — Мн., 2003.


Мікалай Анімеле Інфармацыю Аб

Мікалай Анімеле


  • user icon

    Мікалай Анімеле beatiful post thanks!

    29.10.2014


Мікалай Анімеле
Мікалай Анімеле
Мікалай Анімеле Вы праглядаеце суб'ект
Мікалай Анімеле што, Мікалай Анімеле хто, Мікалай Анімеле апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Мачавіна

Мачавіна

Мачавіна (карбамід) — хімічнае злучэнне, дыямід вугальнай кіслаты. Белыя крышталі, растваральныя ў п...
Эдыт Эванс

Эдыт Эванс

8 лютага 18881888-02-081233 Месца нараджэння:Лондан, Англія, Злучанае каралеўства Вялікабрытані...
Івана-Франкоўская вобласць

Івана-Франкоўская вобласць

Горад Івана-Франкоўск Афіцыйная мова украінская Насельніцтва (2006) 1 388 млн...
Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя

Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя

Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя (БСДРП) — арганізацыя бальшавіцкага кірунку, існ...