Міжнародная нябесная сістэма каардынат


International Celestial Reference System (ICRS, Міжнародная нябесная сістэма каардынат або Міжнародная сістэма астранамічных каардынат) — з 1998 года стандартная нябесная сістэма каардынат. Прынята на 23-м з'ездзе МАС ў 1997 годзе. Пачаткам адліку з'яўляецца барыцэнтр Сонечнай сістэмы. Каардынаты ў гэтай сістэме максімальна набліжаны да экватарыяльнай эпохі J2000.0 (разыходжанне складае долі секунды дугі). Восі сістэмы зафіксаваныя ў прасторы адносна квазараў, якія лічацца найбольш аддаленымі аб'ектамі назіранага Сусвету. Іх меркаваны ўласны рух настолькі малы, што ім можна занядбаць. Укараненне сістэмы абумоўлена неабходнасцю павышэння дакладнасці астранамічных вымярэнняў да 0,05″. Атрыманая сістэма каардынат незалежная ад кручэння Зямлі.

Змест

  • 1 Рэалізацыі
    • 1.1 ICRF
    • 1.2 HCRF
  • 2 Гл. таксама
  • 3 Зноскі

Рэалізацыі

Варта адзначыць, што ICRS — гэта ўсяго толькі набор дамоўленасцей і асноўных прынцыпаў пабудовы сістэмы каардынат, які ўключае выбар пункты адліку, кірункі восей, мадэлей, канстант і алгарытмаў ператварэння. Справа ў тым, што асноўныя пункты сістэмы (галоўны полюс, экватар, пункт адліку на экватары) на небе ніяк не пазначаныя. Таму для практычнага выкарыстання неабходна выбраць на небе некаторы колькасць апорных пунктаў (крыніц выпраменьвання), для якіх вызначыць і зафіксаваць каардынаты. У цяперашні час міжнародная нябесная сістэма каардынат рэалізавана ў выглядзе двух апорных каардынатных сістэм (англ.: {{{1}}} Reference Frame): ICRF — у радыёдыяпазоне і HCRF — у бачным дыяпазоне.

ICRF

International Celestial Reference Frame (ICRF, Міжнародны набор рэпераў сістэмы астранамічных каардынат) — рэалізацыя нябеснай сістэмы каардынат ICRS ў радыёдыяпазоне . Па сваёй сутнасці гэта каталог, які змяшчае каардынаты апорных бясконца аддаленых аб'ектаў. У каталог уваходзяць 212 пазагалактычных радыёкрыніц (квазараў), каардынаты якіх вымераныя з дакладнасцю да 1 mas (мілісекунды дугі) з дапамогай РСЗБ назіранняў. У каталог таксама ўключаны дадаткова 396 аб'ектаў, каардынаты якіх вымераныя з меншай дакладнасцю.

Хоць агульная тэорыя адноснасці мае на ўвазе, што не існуе абсалютна інерцыйных сістэм, пазагалактычныя аб'екты, якія выкарыстоўваюцца для вызначэння ICRF, знаходзяцца настолькі далёка, што іх вуглавы рух практычна роўны нулю і ICRF з'яўляецца інерцыйнай з максімальна дасягальнай на сёння дакладнасцю. ICRF з'яўляецца стандартнай сістэмай адліку, якая выкарыстоўваецца для вызначэння пазіцый планет (уключаючы Зямлю) і іншых астранамічных аб'ектаў. Абазначэнне было прынята Міжнародным астранамічным саюзам 1 студзеня 1998 г. .

HCRF

У аптычным (бачным) дыяпазоне папярэдняй рэалізацыяй сістэмы быў каталог «FK5», які змяшчае каардынаты 3117 зорак, які ў 1997 быў заменены каталогам «Hipparcos». .

Гл. таксама

  • Сістэма нябесных каардынат
  • Нябесная сфера

Зноскі

  1. ↑ 1,0 1,1 1,2 The International Celestial Reference System, ICRS. International Earth Rotation and Reference Systems Service. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2012. Праверана 16 снежня 2011.(англ.) 
  2. ↑ The International Celestial Reference Frame(англ.) 
  3. ↑ http://aa.usno.navy.mil/faq/docs/ICRS_doc.html (англ.) 


Міжнародная нябесная сістэма каардынат Інфармацыю Аб

Міжнародная нябесная сістэма каардынат


  • user icon

    Міжнародная нябесная сістэма каардынат beatiful post thanks!

    29.10.2014


Міжнародная нябесная сістэма каардынат
Міжнародная нябесная сістэма каардынат
Міжнародная нябесная сістэма каардынат Вы праглядаеце суб'ект
Міжнародная нябесная сістэма каардынат што, Міжнародная нябесная сістэма каардынат хто, Міжнародная нябесная сістэма каардынат апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Вёска Смольнікі, Камянецкі раён

Вёска Смольнікі, Камянецкі раён

Смо́льнікі[1] (трансліт.: Smoĺniki, руск.: Смольники) — вёска ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобла...
742

742

гады 740 741 742 743 744 дзесяцігоддзі 720-я 730-я 740-я 750-я 760-я стагоддзі 7 ст. 8 ст. 9...
Горад Бадахас

Горад Бадахас

Каардынаты: 38°52′48″ пн. ш. 6°58′12″ з. д. / 38.88° пн. ш. 6.97° з. д. (...
Аграгарадок Відамля

Аграгарадок Відамля

Ві́дамля[1] (трансліт.: Vidamlia, руск.: Видомля) — аграгарадок у Камянецкім раёне Брэсцкай воб...