TR | RU | UK | KK | EN |

Мядзведзічы


Мядзве́дзічы1 трансліт: Miadzviedzičy, руск: Медведичи — вёска ў Ляхавіцкім раёне Брэсцкай вобласці, на рацэ Бродніца Уваходзіць у склад Ганчароўскага сельсавета Насельніцтва 254 чал 1998 Знаходзяцца за 18 км на поўдзень ад Ляхавіч, за 5 км ад чыгуначнай станцыі Рэйтанаў; на аўтамабільнай дарозе Ляхавічы — Ганцавічы

Змест

  • 1 Гісторыя
  • 2 Насельніцтва
    • 21 Інфраструктура
  • 3 Турыстычная інфармацыя
    • 31 Славутасці
    • 32 Страчаная спадчына
  • 4 Вядомыя асобы
  • 5 Зноскі
  • 6 Літаратура
  • 7 Спасылкі

Гісторыяправіць | правіць зыходнік

Стары касцёл

Упершыню Нядзведзічы2 згадваюцца ў XV ст Пад 1483 яны значацца як сяло ва ўладанні віленскага біскупа У XVI ст Нядзведзічы атрымалі статус мястэчка і сталі цэнтрам воласці Наваградскага павета У гэты час тут быў 31 дом

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 Нядзведзічы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Слуцкім павеце Імператар Павел I канфіскаваў мястэчка ў Віленскага біскупства і падараваў яго разам з маёнткам Савейкі генералу Л Бенігсену Станам на 1886 тут было 29 двароў, дзейнічалі касцёл, капліца і яўрэйскі малітоўны дом, працавалі школа, вадзяны млын і крама У 1918 у тутэйшым касцёле прамаўляў казанні па-беларуску субдыякан Пётр Татарыновіч Як згадваў кс Адам Станкевіч, парафіяне з вялікім зацікаўленнем слухалі казанні, плакалі і цешыліся Толькі адзін з парафіян, на Новы Год, у часе казання, азваўся: «па якому гэта да нас гаворыш…» Людзі з выразным незадавальненнем утаропіліся на яго, дык на гэтым і скончылася «апазіцыя» Казанні па-беларускі працягваліся

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам 1921 Нядзведзічы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Баранавіцкага павета У 1936 у мястэчку Беларускі Інстытут Гаспадаркі і Культуры БІГіК збудаваў першы і адзіны Беларускі Дом Спачатку на яго будаўніцтва ахвяраўваў 100 долараў адзін жыхар гміны, пазней грошы збіралі сябры БІГіК прыкладна па 100 злотых Афіцыйным інвестарам гэтай будовы лічыўся кс Пётр Татарыновіч, які інфармаваў польскія ўлады, што ўзводзіць дом на ўласныя сродкі і патрэбы Пасля сканчэння будаўніцтва П Татарыновіч падараваў дом БІГіК

У 1939 Нядзведзічы ўвайшлі ў склад БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 сталі цэнтрам сельсавета Ляхавіцкага раёна з 4 чэрвеня 1979 у Ганчароўскім сельсавеце Статус паселішча панізілі да вёскі Станам на 1998 тут было 130 двароў

Насельніцтваправіць | правіць зыходнік

  • XIX стагоддзе: 1886 — 350 чал
  • XX стагоддзе: 1998 — 254 чал2

Інфраструктураправіць | правіць зыходнік

У вёсцы працуе бібліятэка

Турыстычная інфармацыяправіць | правіць зыходнік

Будынак школы

Славутасціправіць | правіць зыходнік

  • Будынак школы 1-я пал XX ст
  • Капліца XIX ст
  • Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла 1908
  • Свіран XIX ст

Страчаная спадчынаправіць | правіць зыходнік

  • Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла 1645

Вядомыя асобыправіць | правіць зыходнік

  • Вольга Нарушэвіч нар 1924 — дзеяч беларускага руху ў Аўстраліі

Зноскі

  1. ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І А Гапоненка і інш; пад рэд В П Лемцюговай — Мн: Тэхналогія, 2010— 318 с ISBN 978-985-458-198-9 DJVU
  2. ↑ 2,0 2,1 Мядзведзічы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі У 6 т Т 5: М — Пуд / Беларус Энцыкл; Рэдкал: Г П Пашкоў галоўны рэд і інш; Маст Э Э Жакевіч — Мн: БелЭн, 1999 С 245

Літаратураправіць | правіць зыходнік

  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі У 6 т Т 5: М — Пуд / Беларус Энцыкл; Рэдкал: Г П Пашкоў галоўны рэд і інш; Маст Э Э Жакевіч — Мн: БелЭн, 1999 — 592 с: іл ISBN 985-11-0141-9
  • Антон Дзянісаў Касцёл Св Пятра і Паўла ў Мядзведзічах // «Наша Вера» № 3 29, 2004
  • Niedźwiedzice // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskichTom VII: Netrebka — Perepiat — Warszawa, 1886 S 70

Спасылкіправіць | правіць зыходнік


Мядзведзічы Інфармацыю Аб

Мядзведзічы


  • user icon

    Мядзведзічы beatiful post thanks!

    29.10.2014


Мядзведзічы
Мядзведзічы
Мядзведзічы Вы праглядаеце суб'ект
Мядзведзічы што, Мядзведзічы хто, Мядзведзічы апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Брызент

Брызент

Брызе́нт (нідэрл.: presenning) — шчыльная льняная, паўільняная ці баваўняная тканіна, прапітана...
Маманты

Маманты

Mammuthus Brookes, 1828 Віды † Mammuthus africanavus (Arambourg, 1952) † Mammuthus armeniacu...
Зарудзеча

Зарудзеча

Зарудзеча — рака ў Глускім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Пціч басейн Дняпра...
Янка Шутовіч

Янка Шутовіч

Янка (Іван Іосіфавіч) ШУТОВІЧ (24 студзеня 1904, в. Шутавічы, цяпер Смаргонскі раён Гродзенскай вобл...