Мыс Суніян


Су́ніян (грэч.: Σούνιον), таксама Суніа, Суній (грэч.: Σούνιο) — мыс на паўднёвым ускрайку Атыкі; у наш час мае статус нацыянальнага парку.

Змест

  • 1 Гісторыя
  • 2 Храм Пасейдона
  • 3 Подпіс Байрана
  • 4 Зноскі
  • 5 Спасылкі

Гісторыя

Суніян быў населены з глыбокай старажытнасці, і ўжо ў старажытнасці быў месцам свяшчэнным, цэнтрам двух культаў — Афіны і Пасейдона, якія вечна змагаліся за валоданне Атыкай. Мыс згадваецца ўжо ў «Адысеі» Гамера. Тэрыторыю насялялі рыбакі і земляробы, рэшткі іх каменных пабудоў захаваліся да нашых дзён. Больш за тое, у архаічную эпоху ўвесь невялікі паўвостраў быў акружаны суцэльнай крапасной сцяной даўжынёй да 500 метраў. Увогуле Суніян служыў усходнім фарпостам Афін, своеасаблівай велізарнай наглядальным вышкай з бачнасцю на тры бакі свету і на многія дзясяткі кіламетраў. Падчас Пелапанескай вайны, калі Спарце ўдалося перарэзаць сухапутныя камунікацыі паміж Афінамі і востравам Эўбея, Суніян пачаў адыгрываць стратэгічную ролю ў падвозе эўбейскага збожжа і абароне Лаўрыянсікіх сярэбраных руднікоў.

Археалагічныя знаходкі датуюцца пачынаючы з мяжы 4 і 3 тысячагоддзяў да н.э. З важных помнікаў першы — велізарны курас з Суніяна — мужчынская статуя вышынёй больш за тры метры, якая датуецца 7 стагоддзем да н.э. і ў наш час захоўваецца ў Афінскім археалагічным музеі. Усяго гэтых курасаў было, як мяркуюць, 17. Са скалы Суніян адкрываецца маляўнічы краявід. Паводле грэчаскай міфалогіі, менавіта з гэтай скалы кінуўся Эгей, калі ўбачыў карабель з чорнымі ветразямі (Тэсей хоць і перамог Мінатаўра на Крыце і вызваліў грэкаў ад жудаснай даніны, але забыўся змяніць ветразі).

Найбольшую цікавасць сярод аб'ектаў антычнага спадчыны ўяўляе храм Пасейдона. Таксама на мысе Суніян захаваліся сляды храма Афіны, пабудаванага таксама ў 5 стагоддзі да н.э. Паўсаній у сваім «Апісанні Элады» зблытаў два храмы, таму свяцілішчам Афіны доўга памылкова лічылі храм Пасейдона. Ён быў падобны на мікенскі мегарон, памер меў 15 на 19 метраў, быў пабудаваны, як і свяцілішча Пасейдона, з агрылезскага мармуру. Гэта быў храм іанічнага ордара. Ад яго застаўся толькі падмурак, разбіты ўшчэнт фрагмент даху і адна капітэль калоны.

Храм Пасейдона

Храм Пасейдона на мысе Суніян

Свяцілішча Пасейдона пабудавана на вяршыні скалы ў 490 да н.э. у год Марафонскай бітвы, а зруйнавана ў 480 да н.э. — у год Бітвы пры Фермапілах і спусташэння Атыкі. Вядома, што храм уяўляў сабой дарычны перыптар 6 на 13 калон.

Класічны храм Пасейдона, руіны якога захаваліся да нашых дзён, пабудаваны ў 440 да н.э. і быў дзеючым прынамсі да I стагоддзя нашай эры. Архітэктуру храма (таксама дарычны перыптар) прыпісваюць аўтару свяцілішча Гефеста ў Афінах і Немезіды ў Рамнунце. Памеры каланады — 13,47 на 31,12 метра. Калон 16, у адпаведнасці з архаічным стылем, а не дваццаць, як звычайна ў класічным мастацтве. Да нашага часу дайшло дзевяць калон перыстыля паўднёвага фасада, дзве з паўночнага фасада і адна з прытвору. Захаваліся рэшткі фрыза. Сюжэты ідэнтыфікуюцца як бітва кентаўраў з лапітамі, бітва Тэсея з быком, Гігантамахія — фігуры Афіны і гіганта Энкелада. Знойдзены і некалькі статуэтак, якія належалі да ўнутранага аздаблення храма. Акрамя ўласна храма, на месцы свяцілішча знаходзіліся дзве каланады, прапілеі і сцены.

Подпіс Байрана

Подпіс Байрана на калоне храма Пасейдона

На каланадзе сярод шматлікіх подпісаў еўрапейскіх падарожнікаў XIX стагоддзя захаваўся і подпіс лорда Байрана, які ён пакінуў падчас свайго Grand Tour па Еўропе. Суніяну Байран, адзін з першых філэлінаў, які цяпер шануецца як нацыянальны герой Грэцыі, прысвяціў некалькі радкоў паэмы «Дон Жуан»[1][2]:

Да скал сунійскіх я прыйду Аднойчы і, як лебедзь белы, З журботнай песняй упаду На бераг дзікі, апусцелы.

Зноскі

  1. ↑ Byron, Don Juan, Canto the Third «The Isles of Greece»
  2. ↑ У. Скарынкін. Байран, Джордж. Дон-Жуан : паэмы / Джордж Байран. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2004. - 477, [2]с. - ( Скарбы сусветнай літаратуры).

Спасылкі

У Вікісховішчы ёсць катэгорыя з тэмай:
 (Мыс Суніян)
  • Большой энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона
  • Реальный словарь классических древностей

Шаблон:Нацыянальныя паркі Грэцыі



Мыс Суніян інфармацыя аб


Мыс Суніян
Мыс Суніян
Мыс Суніян Вы чытаеце гэтую тэму.
Мыс Суніян якія, Мыс Суніян хто, Мыс Суніян апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video