Музей Станіслава Манюшкі


Музей Станіслава Манюшкі — музей, філіял Чэрвеньскага раённага краязнаўчага музея. Адкрыты 5 мая 1969 г. у пас. Азёрны Чэрвеньскага раёна як аматарскі школьны музей пры Азёрнаўскай васьмігадовай школе ў сувязі з 150-годдзем з дня нараджэння С.Манюшкі. У верасні 1969 г. музею прысвоена званне «народны». З 1991 г. быў філіялам Чэрвенскага краязнаўчага музея, з 1993 г. — Аб'яднання дзяржаўных літаратурных музеяў Рэспублікі Беларусь, з 2001 г. — Дзяржаўнага музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь. З 2008 г. сучасная назва. Знаходзіцца ў будынку вучэбна-педагагічнага комплексу Азёрнаўскі дзіцячы сад – базавая школа. Стваральнік і першы дырэктар В. В. Несцяровіч. З 1991 г. дырэктар І. В. Серада.

Асноўны фонд музея (2008) налічвае больш за 500 адзінак захоўвання. Агульная плошча 64 м², экспазіцыі – 60 м².

Экспазіцыя і экспанаты

Сярод экспанатаў 1-й залы фотаздымкі, копіі малюнкаў бацькі кампазітара Ч. Манюшкі, на якіх адлюстраваны мясцовыя пейзажы, партрэты настаўнікаў, блізкіх сваякоў, дзіцячыя і юнацкія гады сына. Тут знаходзяцца тэатральныя касцюмы (Галькі і Ёнтака з оперы «Галька», Ідамора з оперы «Парыя»), падараваныя Пазнанскім оперным тэатрам (Польшча).

Экспазіцыя 2-й залы расказвае пра вучобу маладога Манюшкі ў Берлінскай музычнай акадэміі, яго працу дырыжорам у Вільні і Варшаве. Значная яе частка прысвечана сяброўству С. Манюшкі з В. Дуніным-Марцінкевічам і стварэнню першых беларускіх опер «Сялянка» («Ідылія») і «Рэкруцкі набор». Тут прадстаўлены фотаздымкі, копіі дакументаў і інш.

Трэцяя зала знаёміць непасрэдна з опернай творчасцю кампазітара. Сярод экспанатаў: ноты, запісы твораў на шматлікіх пласцінках і касетах, фотаздымкі пастановак опер «Галька» і «Страшны двор» у Беларусі, сцэнічныя касцюмы з Варшаўскага опернага тэатра, кнігі з аўтографамі тэатральнага гісторыка М. Фукса, польскай спявачкі, прапагандысткі творчасці кампазітара М. Фолтын, кампазітара і біёграфа В. Рудзінскага і інш.

Экспанаты 4-й залы – фотаздымкі, афішы фестываляў, буклеты, сувеніры, узнагароды музея.

Літаратура

  • Музей Станіслава Манюшкі / / Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Чэрвеньскага р-на. – Мн., 2000. – С. 564–565.
  • Ляўковіч А. ...I тут ён накрэсліў першыя ноты: Радзіма С. Манюшкі – у цэнтры Беларусі / / Звязда. – 2000. – 18 крас.


Музей Станіслава Манюшкі Інфармацыю Аб

Музей Станіслава Манюшкі


  • user icon

    Музей Станіслава Манюшкі beatiful post thanks!

    29.10.2014


Музей Станіслава Манюшкі
Музей Станіслава Манюшкі
Музей Станіслава Манюшкі Вы праглядаеце суб'ект
Музей Станіслава Манюшкі што, Музей Станіслава Манюшкі хто, Музей Станіслава Манюшкі апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Горад Вэнгажына

Горад Вэнгажына

Вэнгaжы́нa (польск.: Węgorzyno) — горад у Заходнепаморскім ваяводстве Польшчы, Лабэзскі павет. ...
1-я вуліца Даватара, Віцебск

1-я вуліца Даватара, Віцебск

Беларусь Горад Віцебск Раён Кастрычніцкі Ранейшыя назвы Мікольская, Ветэрынарная Прац...
Гара Анкаума

Гара Анкаума

Балівія Горная сістэма Анды Вышыня вяршыні 6427 м Першае ўзыходжанне 11 чэрвен...
Спіс аб’ектаў PGC (1300001—1301000)

Спіс аб’ектаў PGC (1300001—1301000)

Гэта спіс аб'ектаў Спіс аб'ектаў PGC 1300001—1301000 Нумар PGC Прамое ўзыходжанне J20000 Схіленне ...