TR | RU | UK | KK | EN |

Мужыцкая праўда


«Мужыцкая праўда» («Mużyckaja prauda») — нелегальная, першая беларускамоўная газета.

Змест

  • 1 Гісторыя
  • 2 Апісанне
  • 3 Публікацыі
  • 4 Зноскі
  • 5 Літаратура
  • 6 Спасылкі

Гісторыя

Друкавалася лацінкаю. Выдавалася ў 1862-63 на Гродзеншчыне (апошні нумар, відаць, надрукаваны ў Вільні) К. Каліноўскім з Ф. Ражанскім, С. Сангіным (Сонгіным), В. Урублеўскім.

Апісанне

Мела невялікі фармат у выглядзе лісткоў і значны тыраж. Выйшлі 7 нумароў: № 1-6 (ліпень-снежань 1862), № 7 (чэрвень 1863). Кожны нумар падпісваўся псеўданімам «Яська — гаспадар з-пад Вільні». Захаваліся асобныя нумары-перадрукі (№ 5, 7), пра што сведчаць пэўныя адрозненні ў тэксце і шрыфце. Распаўсюджвалася па ўсёй Беларусі, у Польшчы, Літве, Латвіі, а таксама ў паўночна-заходніх рэгіёнах Расіі.

Вызначалася вострай сацыяльнай прапагандысцка-агітацыйнай накіраванасцю. Артыкулы пабудаваны ў форме гутаркі, сваім зместам нагадвалі творы тагачаснай рускай літаратуры рэвалюцыйна-дэмакратычнага кірунку. Разглядала пераважна пытанні зямлі і волі, палітычнай і сацыяльна-эканамічнай няроўнасці, нацыянальнай самастойнасці. Праводзіла ідэю ўсеагульнай узброенай барацьбы за лепшае жыццё, вызначала яе шляхі, сцвярджала, што «…мы пазналі, дзе сіла і праўда, і будзем ведаць, як рабіць трэба, каб дастаць зямлю і свабоду. Возьмемся, дзецюкі, за рукі і дзяржымся разам!» (№ 1). Паслядоўна выступала з крытыкай царскага маніфеста 1861, адзначала, што «ніякай у ім няма праўды, няма з яго для нас ніякай карысці» (№ 1). Выкрываючы грабежніцкі характар сялянскай рэформы 1861, адзначала, што народу патрэбны не маніфест, а рэальная воля, і не тая, «якую цар схоча даці, но якую мы самі, мужыкі, паміж сабою зробімо» (№ 3). Адстойвала права беларускага народа самастойна вырашаць свой лёс, атрымліваць адукацыю, выдаваць падручнікі на роднай мове. Закранала пытанні існавання розных канфесій, больш прыхільна ставілася да уніяцтва, з асуджэннем — да праваслаўя, якое выражала інтарэсы царскіх улад (№ 6). Выказвала негатыўныя адносіны да тагачаснай сістэмы рэкруцкіх павіннасцей тэрмінам у 25 гадоў. Асобныя пытанні (паходжанне прыгоннага права, існаванне канфесій) трактаваліся ў газеце спрошчана, аднабакова.

Мова «Мужыцкай праўда» глыбока народная, эмацыянальна-вобразная, насычаная фальклорнай сімволікай, мастацкімі тропамі (эпітэтамі, метафарамі, параўнаннямі), узбагачаная новымі лексемамі і паняццямі; у ёй вытокі публіцыстычнага жанру, што пачынаў развівацца ў новай беларускай літаратуры.

Публікацыі

  • Беларуская літаратура XIX ст.: Хрэстаматыя. 2 выд. — Мн., 1988;
  • Жыві ў свабодзе: Кн. пра Каліноўскага. — Мн., 1996;
  • Каліноўскі К. За нашую вольнасць Тв., дак. — Мн., 1999.

Зноскі

  1. ↑ Варта адзначыць, што на ўвазе маецца тое, што літаратурныя нормы, выкарыстаныя ў газеце, найбольш блізкія да сучасных нормаў беларускай мовы. Першай беларускай газетай (выдадзенай на старабеларускай мове), згодна з існуючымі гістарычнымі звесткамі, лічыцца газета «Навіны грозные а жалостлівые...».

Літаратура

  • Баршчэўскі А. Агляд публіцыстычна-літаратурнай спадчыны Кастуся Каліноўскага // Навукова-літаратурны зборнік і беларускі каляндар 1961. — Беласток, 1960;
  • Говін С. «Мужыцкая праўда» // БелЭн у 18 т. Т. 11. — Мн., 2000;
  • Кісялёў Г. З думай пра Беларусь. — Мн., 1966;
  • Лойка А. Гісторыя беларускай літаратуры. Дакастрычніцкі перыяд. Ч. 1—2. 2 выд. — Мн., 1989;
  • Лушчыцкі І. Нарысы па гісторыі грамадска-палітычнай і філасофскай думкі ў Беларусі ў другой палавіне XIX ст. — Мн., 1958;
  • Маляўка М. Аб ідэйна-тэматычным і структурным адзінстве «Мужыцкай праўды» // Беларуская літаратура. — Мн., 1979. Вып. 7;
  • Паўстанне на Беларусі 1863 года: «Мужыцкая Праўда» і лісты «з-пад шыбеніцы» / тэксты і каментарыі: Я. Запруднік і Т. Э. Бэрд. — Нью-Ёрк: Фундацыя імя П. Крэчэўскага, 1980. — (Дакументы беларускай гісторыі).
  • Станкевіч А. Кастусь Каліноўскі: «Мужыцкая праўда» і ідэя незалежнасці Беларусі. — Вільня, 1933;
  • Цікоцкі М. З гісторыі беларускай журналістыкі XIX ст. — Мн., 1960.

Спасылкі

У ВiкiСховішчы ёсць катэгорыя з тэмай:
 (Мужыцкая праўда)
  • Мужыцкая праўда на Google Play


Мужыцкая праўда Інфармацыю Аб

Мужыцкая праўда


  • user icon

    Мужыцкая праўда beatiful post thanks!

    29.10.2014


Мужыцкая праўда
Мужыцкая праўда
Мужыцкая праўда Вы праглядаеце суб'ект
Мужыцкая праўда што, Мужыцкая праўда хто, Мужыцкая праўда апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Мачавіна

Мачавіна

Мачавіна (карбамід) — хімічнае злучэнне, дыямід вугальнай кіслаты. Белыя крышталі, растваральныя ў п...
Эдыт Эванс

Эдыт Эванс

8 лютага 18881888-02-081233 Месца нараджэння: Лондан, Англія, Злучанае каралеўства Вялікабрытані...
Івана-Франкоўская вобласць

Івана-Франкоўская вобласць

Горад Івана-Франкоўск Афіцыйная мова украінская Насельніцтва (2006) 1 388 млн...
Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя

Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя

Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя (БСДРП) — арганізацыя бальшавіцкага кірунку, існ...