Мужчынская рыфма
Мужчы́нская ры́фма — разнавіднасць рыфмы, пры якой націск падае на апошні склад зарыфмаваных словаў. Адрозніваюць адкрытую мужчынскую рыфму — з галосным на канцы (дна́ — вайна́, зару́ — пару́) і закрытую, што мае ў канцы зычны гук (сто́л — вузё́л, прыва́л — права́л). У беларускай паэзіі мужчынскія рыфмы сустракаюцца ва ўсе часы яе існавання, хоць у вуснай народнай паэзіі і ў сілабічнай паэзіі яны значна саступаюць жаночым рыфмам. Наце ж вам, свашачкі, сыра кусо́к, Штоб вам, свашачкі, язык усо́х. (Народная песня)
Асаблівае распаўсюджанне набыла мужчынская рыфма ў новай беларускай літаратуры:
Той лясок невысо́к, Дзе бярозавы со́к Веснім сонечным днё́м. Льецца ў звонкае дно́!.. (А. Лойка)Рытміка-інтанацыйную і страфічную адметнасць надае вершаванаму твору чаргаванне мужчынскіх рыфмаў з жаночымі, дактылічнымі і гіпердактылічнымі.
Гл. таксама
- Жаночая рыфма
- Дактылічная рыфма
- Гіпердактылічная рыфма
Літаратура
- Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік — 3-е выд., дапрац. і дапоўн.. — Мінск: Беларуская навука, 2004. — 576 с. — 2000 экз. — ISBN 985-08-0598-6.
- Рагойша В. П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 384 с. — 1000 экз. — ISBN 985-11-0197-4.
Гэта пачатак артыкула пра літаратуру. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
Мужчынская рыфма інфармацыя аб
Мужчынская рыфма
Мужчынская рыфма
Мужчынская рыфма Вы чытаеце гэтую тэму.
There are excerpts from wikipedia on this article and video