TR | RU | UK | KK | EN |

Мора

моральный кодекс, моравия
Мо́ра — частка акіяна, больш-менш адасобленая ад яго сушай або ўзвышэннямі падводнага рэльефу. Адрозніваецца ад адкрытайчасткі акіяна наяўнасцю ўласнага гідралагічнага і кліматычнага рэжымаў. Паводле ступені адасобленасці і асаблівасцей гідралагічнага рэжыму моры падзяляюцца на ўнутраныя ўскраінныя моры і міжастраўныя моры, паводле геаграфічнага становішча — на міжмацерыковыя моры і ўнутрымацерыковыя моры. Ад замкнёнасці мора сушай залежыць гідралагічны рэжым, салёнасць вады, сезонныя ваганні тэмпературы паветра і вады на паверхні мора. Перавага цыкланічных вятроў над морам абумоўлівае абумоўлівае перавагу ў іх цыкланічных цячэнняў. Арганічны свет мора больш разнастайны і багаты эндэмікамі, чым у адкрытых частках акіяна. Умоўна морам называюць таксама адкрытыя часткі акіяна, якія вызначаюцца пэўнымі асаблівасцямі (Саргасава мора ў Атлантычным акіяне з вялікай масай водарасцей — саргасаў), асобныя вадасховішчы (Мінскае мора), і, наадварот, некаторыя моры называюць залівамі (Мексіканскі, Гудзонаў, Персідскі і інш.)

Нарвежскае мора

Змест

  • 1 Класіфікацыя
  • 2 Зноскі
  • 3 Літаратура
  • 4 Спасылкі

Класіфікацыя

Міжземныя моры — водныя акваторыі, якія глыбока заходзяць у сушу, злучаюцца з акіянам альбо прылеглым морам пралівамі. Могуць быць унутрымацерыковымі, знаходзіцца ў межах аднаго мацерыка (напрыклад, Чорнае мора), і міжмацерыковымі, знаходзяцца паміж мацерыкамі (напрыклад, Міжземнае мора).

Ускраінныя моры — часткі акіянаў, якія прымыкаюць да мацерыка і адасобленыя ад акіяна астравамі і парогамі. Ускраінныя моры знаходзяцца на шэльфе і (альбо) на мацерыковым схіле (напрыклад, Нарвежскае мора, Баранцава мора).

Міжастраўныя моры — частка акіяна, атачоная кольцам астравоў, парогі між якімі перашкаджаюць свабоднаму вадаабмену з адкрытым акіянам (напрыклад, Яванскае мора, Мора Банда, Мора Сулу).

Унутранае мора — акружанае берагамі адной дзяржавы мора, з'яўляецца яго ўнутранымі водамі і знаходзіцца пад яго суверэнітэтам.

Замкнёнае мора — мора, на якое выходзяць дзве альбо больш дзяржавы, злучаецца праз вузкі праход альбо складаецца з тэрытарыяльных вод некалькіх дзяржаў (напрыклад, Балтыйскае мора).

Адкрытае мора — акваторыя, якая знаходзіцца за межамі тэрытарыяльных вод альбо спецыяльных зон прыбярэжных дзяржаў і свабоднае ад іх юрысдыкцыі.

Зноскі

  1. ↑ Военно-морской словарь / под. ред. адмирала флота В. Н. Чернавина. — М.: Воениздат, 1990. — 511 с. — ISBN 5-203-00174-X, с.256

Літаратура

  • Мора // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.10: Малайзія — Мугараджы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 520. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (Т. 10).

Спасылкі

  • На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мора

морава, моравия, моравска мисија, мораль, моральный кодекс, морана батори, мората, морато мебел, мораторий, мораториум


Мора Інфармацыю Аб

Мора


  • user icon

    Мора beatiful post thanks!

    29.10.2014


Мора
Мора
Мора Вы праглядаеце суб'ект
Мора што, Мора хто, Мора апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Летні сад

Летні сад

Летні сад (руск.: Ле́тний сад) — паркавы ансамбль, помнік садова-паркавага мастацтва першай трэ...
Хутар Высокія

Хутар Высокія

Высо́кія[1] (трансліт.: Vysokija, руск.: Высокие) — хутар у Воранаўскім раёне Гродзенскай вобла...
Канстытуцыя Венгрыі

Канстытуцыя Венгрыі

Канстытуцыя Венгрыі (венг.: A Magyar Köztársaság alkotmánya) — асноўны закон Венгрыі, прыняты 1...
Дзень святой Люсіі

Дзень святой Люсіі

Дзень святой Люсіі — свята, якое адзначаецца 13 снежня ў каталіцкіх і пратэстанцкіх краінах Гісторы...