TR | RU | UK | KK | EN |

Могілкі


Могілкі — участак тэрыторыі, адмыслова прызначаны для пахавання памерлых або іх праху пасля крэмацыі. Пахаванне ў зямлі — старажытны і найбольш распаўсюджаны спосаб пахавання.

Прадстаўнікоў розных канфесій у мінулым хавалі асобна, кожнага на сваіх могілках. Дыферэнцыяцыя па рэлігійнай прыналежнасці вызначала і ўласцівыя той ці іншай этнаканфесіянальнай групе пахавальныя абрады, спосабы пахаванняў, атрыбуты, сімволіку і мемарыяльныя знакі. Так, магілы праваслаўных размяшчаліся галавой на захад, католікаў — на ўсход. Мемарыяльнымі знакамі служылі крыж або камень з выявай крыжа (крыж ставілі звычайна ў галавах нябожчыка, камень — у нагах). На поўначы Беларусі сустракаліся масіўныя вычасаныя з каменю крыжы-жальнікі. У іудзеяў надгробнымі знакамі служылі камяні з выявай 6-канечнай зоркі, у мусульман (татар) — 5-канечнай зоркі і паўмесяца.

Ha могілках стараліся хаваць сем'ямі. Людзей нявызначанай веры, самагубцаў, тапельцаў хавалі за межамі могілак. Магільныя ўзгоркі часам пакрывалі драўлянымі прамавугольнікамі ў выглядзе века труны ці абгабляванымі гранёнымі калодамі. Час ад часу родзічы і блізкія нябожчыкаў падсыпалі надмагільныя бугаркі, абкладвалі іх дзёрнам або невысокім зрубам, абмуроўвалі, абнаўлялі мемарыяльныя знакі (у святочныя дні крыж абвязвалі ўзорнымі ручнікамі, фартушкамі, вянкамі), садзілі дрэвы, кветкі. На памінкі, радаўніцу, на велікодным тыдні на могілкі прыходзілі, каб аддаць даніну павагі і ўшанаваць памяць памерлых продкаў.

За стан могілак адказваюць мясцовыя органы ўлады – сельскія і гарадскія Саветы дэпутатаў у адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб пахаванні і пахавальнай справе» ад 25 кастрычніка 2001 года.

Гл.таксама

  • Магіла

Літаратура

  • Этнаграфія Беларусі:энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; рэдкалегія:І.П. Шамякін (галоўны рэдактар) . - Мінск:БелСЭ, 1989. - 375 с.

Вонкавыя спасылкі

  • На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Могілкі



Могілкі Інфармацыю Аб

Могілкі


  • user icon

    Могілкі beatiful post thanks!

    29.10.2014


Могілкі
Могілкі
Могілкі Вы праглядаеце суб'ект
Могілкі што, Могілкі хто, Могілкі апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Роберт Салоў

Роберт Салоў

23 жніўня 1924(1924-08-23) (91 год) Месца нараджэння Бруклін, Нью-Ёрк, ЗША Грамадзянства ЗША...
Студзёнкі

Студзёнкі

Назву Студзёнкі маюць:Населеныя пункты Беларусь Мінская вобласць:Студзёнкі — вёска ў Вілейскім р...
Македонская грэкакаталіцкая царква

Македонская грэкакаталіцкая царква

Македонская грэкакаталіцкая царква — адна з усходнекаталіцкіх цэркваў, якія прытрымліваюцца віз...
Горад Хайдарабад, Індыя

Горад Хайдарабад, Індыя

Хайдарабад (хіндзі:नई दिल्ली) — агульная сталіца абодвух індыйскіх штатаў Андхра-Прадэш і Тэлангана...