TR | RU | UK | KK | EN |

Медумскія гусі

медумскія гусі лебеді, медумскія гусі потягусі
Медумскія гусі, Гусі з Медума — вядомая жывапісная сцэна з афарбаванай тынкоўкі, якая паходзіць з грабніцы егіпецкага прынца Нефермаата, якая знаходзіцца ў мастабе 16 у Медуме. У цяперашні час знаходзіцца ў Каірскім музеі.

Змест

  • 1 Гісторыя
  • 2 Апісанне
  • 3 Спрэчкі пра магчымую фальсіфікацыю
  • 4 Зноскі
  • 5 Літаратура

Гісторыя

Прыкладнай датай стварэння фрыза з'яўляецца 2550 да н. э.

Сцэна была знойдзена ў 1871 годзе Агюстам Марыетам(руск.) бел. і Луіджы Васалі(англ.) бел. і снята імі са сцяны, каб быць перанесенай у музей.

Асаблівасцю гэтай карціны з'яўляецца не толькі яе высокае дэталёвае адлюстраванне птушак, але таксама ўнікальнасць яе тэхнікі ва ўсім старажытным Егіпце.

Апісанне

Памеры фрыза 162 на 24 см. На ім тэхнікай сухой фрэскі створаны вельмі рэалістычныя выявы гусей, якія з'яўляюцца сімвалам бога зямлі Геба.

Поўная сцэна адлюстроўвае шэсць гусей; тры паказаны злева, а тры — справа. Кожная група з трох гусей складаецца з адной гусі, якая харчуецца травой, паказанай з апушчанай галавой, і двух гусей з паднятымі галовамі. Група з трох жывёл на самай справе прадстаўляе сабой шмат гусей, бо тры ўяўляе мноства ў егіпецкім пісьменстве. Ёсць адрозненні ў апярэнні птушак, якія парушаюць агульную сіметрыю сцэны. Гэты прыклад егіпецкага жывапісу лічыцца шэдэўрам.

Медумскія гусі

Мастацтва Старажытнага царства надавала самую пільную ўвагу дэталям раслін і жывёл, таму нават сёння магчыма ідэнтыфікацыя відаў гусей на фрызе. Дзве крайнія птушкі з'яўляюцца прадстаўнікамі віду гусь-гуменніца (Anser fabalis), пара злева ставіцца да віду белалобая гусь (Anser albifrons), а пара справа — да віду чырвонаваллёвая казарка (Branta ruficollis).

Медумскія гусі створаны кропкавай тэхнікай, кожная выява створана з мноства каляровых плям, пры гэтым фігуры гусей выглядаюць уражальна натуральнымі і жывымі. Для дасягнення эфекту глыбіні, гусі намаляваны парамі, а невыразныя зялёныя расліны з чырвонымі кветкамі дапаўняюць карціну птушак, якія пасвяцца на беразе сажалкі.

Звяртаюць на сябе ўвагу натуральныя колеры, атрыманыя нанясеннем фарбы на сухую тынкоўку.

Спрэчкі пра магчымую фальсіфікацыю

У даследаванні 2015 года, зробленым італьянскім егіптолагам Франчэска Тырадрыці (Francesco Tiradritti) з універсітэта Карэ ў Эне(руск.) бел. і апублікаваным на сайце LiveScience(англ.) бел., падаецца меркаванне, што Медумскія гусі з'яўляюцца падробкай XIX стагоддзя, магчыма, створанай уласнаруч Васалі(англ.) бел.. Прэтэнзіі Тырадрыці былі ў хуткім часе адхілены Захі Хавасам і іншымі вядомымі егіптолагамі.

Зноскі

  1. ↑ Tiradritti,F. (editor), Egyptian Treasures from the Egyptian Museum in Cairo. Harry N. Abrams Inc. 1999, pp. 60-61, ISBN 0-8109-3276-8
  2. ↑ 2,0 2,1 2,2 El-Aref, Nevine. Controversy over the Meidum Geese (April 9, 2015).
  3. ↑ P.H. Houlihan:The Birds of Ancient Egypt, El Cairo, 1992, pp. 57 y 60-62.
  4. ↑ Alegre García, Susana Las ocas de Meidum.
  5. ↑ Las ocas de Meidum. Egipto, tierra de Faraones (2007).
  6. ↑ Owen, Jarus. Shocking Discovery:Egypt's 'Mona Lisa' May Be a Fake (March 31, 2015).
  7. ↑ http://news.discovery.com/history/art-history/egypts-mona-lisa-may-be-a-fake-150401.htm

Літаратура

  • Patrick F. Houlihan:The Birds of Ancient Egypt. The American University in Cairo Press, Kairo 1988, S. 57-62, ISBN 977-424-185-1.
У ВiкiСховішчы ёсць катэгорыя з тэмай:
 (Медумскія гусі)

медумскія гусі гусі, медумскія гусі лебеді, медумскія гусі потягусі, медумскія гусінь


Медумскія гусі Інфармацыю Аб

Медумскія гусі


  • user icon

    Медумскія гусі beatiful post thanks!

    29.10.2014


Медумскія гусі
Медумскія гусі
Медумскія гусі Вы праглядаеце суб'ект
Медумскія гусі што, Медумскія гусі хто, Медумскія гусі апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Калемегдан

Калемегдан

Каардынаты:44° пн. ш. 20° у. д. / 44.8236° пн. ш. 20.4503° у. д. (G)...
Аграгарадок Ісерна

Аграгарадок Ісерна

І́серна[1] (трансліт.:Isierna, руск.:Исерно) — аграгарадок у Слуцкім раёне Мінскай вобласці. ...
Вёска Шалыпы

Вёска Шалыпы

Шалы́пы[1] (трансліт.:Šalypy, руск.:Шалыпы) — вёска ў Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці...
Праваслаўная архітэктура Беларусі, сайт

Праваслаўная архітэктура Беларусі, сайт

hram.by Камерцыйны:не Тып сайта:пазнавальны Мова(ы):беларуская, руская Цяперашні с...

Выпадковыя Артыкула (searchxengine.com)

Засос, Іван Іванавіч

Засос, Іван Іванавіч

Іван Іванавіч засос 1900 - 1941 - выконваючы абавязкі старшыні артылерыйскага камітэта Галоўнага арт
Аманіту (головоногого)

Аманіту (головоногого)

Ammonoidea Zittel, 1884Атрады і тэрміны існаванняAgoniatitida (D-T1)Goniatitida (D2-P)Clymen
Фелтону, Рэбека Латимер

Фелтону, Рэбека Латимер

Ребéкка Эн Лáтимер Фéлтон англ Rebecca Ann Latimer Felton; 10 чэрвеня 1835 года, Деке
Раян, Пені

Раян, Пені

Пені Раян англ Penny Ryan; род 23 мая 19601960-05-23 [1], Эдмантан - канадская кёрлингисткаЗмест