Медаль «За пераўтварэнне Нечарназем’я РСФСР»


Медаль «За преобразование Нечерноземья РСФСР»

Краіна

 СССР

Тып

медаль

Статус

не ўручаецца

Статыстыка Параметры

дыяметр — 32 мм

Дата заснавання

30 верасня 1977

Колькасць узнагароджанняў

каля 25 030

Чарговасць Старэйшая ўзнагарода

Медаль «За будаўніцтва Байкала-Амурскай магістралі»

Малодшая ўзнагарода

Медаль «За асваенне нетраў і развіццё нафтагазавага комплексу Заходняй Сібіры»

 Медаль «За пераўтварэнне Нечарназем’я РСФСР» на Вікісховішчы

Меда́ль «За пераўтварэ́нне Нечэрназе́м'я РСФСР» — дзяржаўная ўзнагарода СССР

Заснаваны Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 30 верасня 1977 года Частковыя змены ў Статуце медаля былі ўнесены Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 18 ліпеня 1980 года

Аўтар малюнка медаля — мастак Лук'янаў Юрый Аляксандравіч

Змест

  • 1 Статут медаля
  • 2 Апісанне медаля
  • 3 Ілюстрацыі
  • 4 Зноскі
  • 5 Літаратура
  • 6 Спасылкі

Статут медаляправіць | правіць зыходнік

Медалём «За пераўтварэнне Нечэрназем'я РСФСР» узнагароджваюцца рабочыя, калгаснікі і служачыя за ўдарную працу па выкананні доўгачасовай праграмы развіцця сельскай гаспадаркі Нечарназёмнай зоны РСФСР, якія прапрацавалі, як правіла, не менш трох гадоў у размешчаных у гэтай зоне саўгасах, калгасах, на прадпрыемствах, у арганізацыях і установах, дзейнасць якіх непасрэдна звязана з пераўтварэннем Нечэрназем'я

Узнагароджанне медалём «За пераўтварэнне Нечэрназем'я РСФСР» ажыццяўляецца ад імя Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР Прэзідыумам Вярхоўнага Савета РСФСР

Хадайніцтва аб узнагароджанні медалём «За пераўтварэнне Нечэрназем'я РСФСР» узбуджаюцца адміністрацыяй прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый, праўленнямі калгасаў, партыйнымі, прафсаюзнымі і камсамольскімі арганізацыямі працоўных калектываў і накіроўваюцца ў выканаўчы камітэт раённага, гарадскога Савета народных дэпутатаў

Выканаўчы камітэт раённага, гарадскога Савета народных дэпутатаў разглядае паступіўшыя хадайніцтвы і накіроўвае іх адпаведна ў выканаўчы камітэт абласнога Савета народных дэпутатаў, Прэзідыум Вярхоўнага Савета аўтаномнай рэспублікі, якія прымаюць па хадайніцтвах рашэнне і ўваходзяць з прадстаўленнем аб узнагароджанні медалём у Прэзідыум Вярхоўнага Савета РСФСР

Медаль «За пераўтварэнне Нечэрназем'я РСФСР» носіцца на левым баку грудзей і размяшчаецца пасля медаля «За будаўніцтва Байкала-Амурскай магістралі»1

Апісанне медаляправіць | правіць зыходнік

Медаль «За пераўтварэнне Нечэрназем'я РСФСР» вырабляецца з тампака і мае форму правільнага круга дыяметрам 32 мм

На адным баку медаля намаляваны трактар і ўзаранае поле Злева ад краю поля — жывёлагадоўчы комплекс, элеватар і апора ліній электраперадачы, на гарызонце — лясная паласа і ўзыходзячае сонца У ніжняй частцы медаля па акружнасці размешчаны надпіс «За преобразование Нечерноземья РСФСР», у верхняй — выява пшанічнага коласа Аверс медаля абрамлены борцікам

На адваротным баку медаля ў цэнтры, размешчана выява сярпа і молата з уплеценымі пшанічнымі каласамі, у верхняй частцы — пяціканцовая зорачка з разьбягаючыміся прамянямі

Усе надпісы і выявы на медалю выпуклыя

Медаль пры дапамозе вушка і кольца злучаецца з пяцівугольнай калодачкай, пакрытай шаўковай муаравай стужкай шырынёй 24 мм са светла-зялёнымі палосамі па краях шырынёй 7 мм і блакітнай паласой пасярэдзіне шырынёй 6 мм Края стужкі акантаваны светла-жоўтымі палоскамі шырынёй 2 мм кожная

Ілюстрацыіправіць | правіць зыходнік

Зноскі

  1. ↑ Указ Президиума ВС СССР от 30091977 об учреждении Медали «За преобразование Нечерноземья РСФСР»

Літаратураправіць | правіць зыходнік

  • Володин А Н, Мерлай Н М Медали СССР — СПб: Печатный двор, 1997 — С 222—223 — ISBN 5-7062-0111-0
  • Колесников Г А, Рожков А М Ордена и медали СССР — Мн: Народная асвета, 1986 — С 68

Спасылкіправіць | правіць зыходнік

  • Медаль «За пераўтварэнне Нечэрназем'я РСФСР» Ордэны і медалі СССР


Медаль «За пераўтварэнне Нечарназем’я РСФСР» Інфармацыю Аб

Медаль «За пераўтварэнне Нечарназем’я РСФСР»


  • user icon

    Медаль «За пераўтварэнне Нечарназем’я РСФСР» beatiful post thanks!

    29.10.2014


Медаль «За пераўтварэнне Нечарназем’я РСФСР»
Медаль «За пераўтварэнне Нечарназем’я РСФСР»
Медаль «За пераўтварэнне Нечарназем’я РСФСР» Вы праглядаеце суб'ект
Медаль «За пераўтварэнне Нечарназем’я РСФСР» што, Медаль «За пераўтварэнне Нечарназем’я РСФСР» хто, Медаль «За пераўтварэнне Нечарназем’я РСФСР» апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Калемегдан

Калемегдан

Каардынаты: 44° пн. ш. 20° у. д. / 44.8236° пн. ш. 20.4503° у. д. (G)...
Аграгарадок Ісерна

Аграгарадок Ісерна

І́серна[1] (трансліт.: Isierna, руск.: Исерно) — аграгарадок у Слуцкім раёне Мінскай вобласці. ...
Вёска Шалыпы

Вёска Шалыпы

Шалы́пы[1] (трансліт.: Šalypy, руск.: Шалыпы) — вёска ў Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці...
Праваслаўная архітэктура Беларусі, сайт

Праваслаўная архітэктура Беларусі, сайт

hram.by Камерцыйны: не Тып сайта: пазнавальны Мова(ы): беларуская, руская Цяперашні с...