TR | RU | UK | KK | EN |

Марыя Тэрэзія


Мары́я Тэрэ́зія (ням.: Maria Theresia, 13 мая 171729 лістапада 1780) — эрцгерцагіня Аўстрыі, кароль Венгрыі з 25 чэрвеня 1741, каралева Багеміі з 20 кастрычніка 1740 (мела гэтыя тытулы асабіста, па спадчыне) і імператрыца Свяшчэннай Рымскай імперыі (як жонка, а затым удава Франца I Стэфана Латарынгскага). Заснавальніца Латарынгскага адгалінавання дынастыі Габсбургаў.

Змест

  • 1 Біяграфія
  • 2 Зноскі
  • 3 Літаратура
  • 4 Спасылкі

Біяграфія

3 дынастыі Габсбургаў. Дачка імператара «Свяшчэннай Рымскай імперыі» Карла VI (правіў у 1711—40). Атрымала ў спадчыну аўстрыйскі прастол пасля смерці бацькі паводле Прагматычнай санкцыі 1713 (у 1740—48 спадчыннае права Мырі Тэрэзіі аспрэчвалі еўрапейскія манархіі ў ходзе вайны за аўстрыйскую спадчыну). Да 1765 яе суправіцелем быў муж (з 1736) герцаг Франц Стэфан Латарынгскі (з 1745 імператар «Свяшчэннай Рымскай імперыі» Франц I), з 1765 — старэйшы сын Іосіф II. У час праўлення Марыі Тэрэзіі Аўстрыя ўдзельнічала ў Сямігадовай вайне (1756—63) і 1-м падзеле Рэчы Паспалітай (1772), завалодала Букавінай (1775). Ва ўнутранай палітыцы цэнтралізавала дзяржаўнае кіраванне, садзейнічала развіццю прамысловасці і гандлю, прытрымлівалася асветнага абсалютызму, у т.л. заснавала народнага школьніцтва ў Аўстрыі (1774), абмежавала паншчыну ў Чэхіі (1775), адмяніла катаванні (1776).

Валадарынне Марыі Тэрэзіі — час актыўных рэформ. Яна ўваходзіць у лік прадстаўнікоў дынастыі, якая карысталася найбольшай папулярнасцю. Сярод яе шматлікіх нашчадкаў — два імператары (Іосіф II і Леапольд II), а таксама знакамітая каралева Францыі «аўстрыячка» Марыя Антуанета.

Зноскі

  1. ↑ менавіта так, таму што Венгрыяй у прынцыпе не можа кіраваць жанчына

Літаратура

  • Калаткоў, У.Я. Марыя Тэрэзія // БЭ ў 18 т. Т. 10. Мн., 2000.
  • Sabatier, Antoine, Abbé. Abrégé historique de la vie de Marie-Thérèse, Impératrice Reine de Hongrie, tiré de la Galerie universelle des Hommes célèbres, etc. Lausanne: chez François Grasset & Comp., 1773.
  • Castilhon, Jean. Précis historique de la vie de Marie-Thérèse, archiduchesse d’Autriche, impératrice douairière, reine de Hongrie et de Bohême. 1781.
  • Rautenstrauch, Johann. Biographie Marien Theresiens. Wien; Presburg: Loewe, 1780.
  • Fromageot, Abbé. Annales du règne de Marie-Thérèse, impératrice douairière, reine de Hongrie et de Bohême, archiduchesse d'Autriche, etc. Paris: Prault fils, 1775.
  • Richter, Christoph Gottlieb. Lebens- und Staats-Geschichte der... Fürstin Maria Theresia, Königin in Ungarn und Böhmen, Ertzherzogin in Oesterreich. Nürnberg: Albrechts, 1744-45.
  • Seyfart, Johann Friedrich. Kurzgefaßte Lebens- und Regierungsgeschichte der verstorbenen Kaiserin Marie Theresie, Königin von Hungarn und Böhmen, etc. etc. etc. Leipzig: Kummer, 1781.
  • Duller, Eduard. Maria Theresia und ihre Zeit. Wiesbaden: W. Beyerle, 1844.
  • Renner, Karl. Maria Theresia von Oesterreich und Friedrich der Große von Preußen: geschrieben zur Vorbereitung auf das Studium der 3 Schlesischen Kriege, zunächst für die unteren Klassen der Militairschulen. Glogau; Lissa: Verf.; N. Günter i. Comm., 1830.
  • Wolf, Adam. Oesterreich unter Maria Theresia. Wien: Gerold, 1855.
  • Arneth, Alfred Ritter von. Geschichte Maria Theresia’s. Wien: W. Braumüller, 1863-1879.
  • Krones, Franz von. Grundriss der österreichischen Geschichte. Wien: A. Hölder, 1882. Bd. IV, 760-69.
  • Grünberg, Karl. Die Bauernbefreiung und die Auflösung des gutsherrlich bäuerlichen Verhältnisses in Böhmen, Mähren und Schlesien. Leipzig: Duncker & Humblot, 1893-1894.

Спасылкі

  • На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Марыя Тэрэзія




Марыя Тэрэзія Інфармацыю Аб

Марыя Тэрэзія


  • user icon

    Марыя Тэрэзія beatiful post thanks!

    29.10.2014


Марыя Тэрэзія
Марыя Тэрэзія
Марыя Тэрэзія Вы праглядаеце суб'ект
Марыя Тэрэзія што, Марыя Тэрэзія хто, Марыя Тэрэзія апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Макар’еў

Макар’еў

Макар'еў руск: Мака́рьев — горад з 1778 года у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Макар'еўскага раёна...
Сцяпан Захаравіч Гаўрусёў

Сцяпан Захаравіч Гаўрусёў

Сцяпан Захаравіч Гаўрусёў Дата нараджэння: 10 мая 1931(1931-05-10) Месца нараджэння: в. Нова...
Гародна

Гародна

Назву Гаро́дна маюць: Змест 1 Азёры 1.1 Беларусь 1.2 Віцебская вобласць 1.3 Брэсцкая вобласць ...
307 да н.э.

307 да н.э.

гады 309 да н.э. 308 да н.э. 307 да н.э. 306 да н.э. 305 да н.э. дзесяцігоддзі 320-я да н...