TR | RU | UK | KK | EN |

Маршал

маршал тухачевский, маршал жуков
Ма́ршал (ням.:Marschall) — воінскае званне (ці чын) вышэйшага генеральскага саставу ў арміях шэрагу дзяржаў. У некаторых дзяржавах (Расійская імперыя, Вялікабрытанія, Германія, Аўстрыя, Індыя) адпаведны чын завецца (зваўся) фельдмаршал (генерал-фельдмаршал). Асаблівым адрозненнем маршала ў некаторых краінах з'яўляецца маршальскае жазло.

Гэтае слова мае карані ў старажытнай нямецкай мове, дзе камбінацыя слоў marh «конь» і scalc «слуга» азначалі спачатку конюха. У Францыі гэтае слова першапачаткова азначала вартаўнік коней, або конюх (фр.:maréchal і дагэтуль азначае каваля падкоў). Пазней, калі пасада маршала станавілася больш значнай, яны станавіліся членамі каралеўскіх двароў Еўропы. У некаторых краінах гэта званне стала выкарыстоўвацца для абазначэння вышэйшых ваенных тытулаў. Да галоўнага военачальніка тытул маршала быў упершыню ўжыты Тэўтонскім ордэнам; адсюль пайшла назва фельдмаршала, першапачаткова для палкоўнікаў кавалерыі.

Знакам адрознення маршала ў многіх войсках з'яўляецца сімвалічнае жазло, упрыгожанае сімволікай дзяржавы, які ўрачыста ўручаецца вайскаводу. Маршальскае жазло, або скрыжаваныя жэзлы нярэдка складаюць частку герба маршала і прысутнічаюць на пагонах ваенных некаторых дзяржаў. У СССР асаблівым адрозненнем маршальскага звання была Маршальская Зорка.

Варта таксама звярнуць увагу, што ў часы Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў і Вялікага Княства Літоўскага ўжываліся назвы гетман польны і гетман каронны. Такім чынам тытула маршал, які сустракаецца ў Заходняй Еўропе ў тыя часы, ва Усходняй адпавядаў тытул гетман (таксама нямецкага паходжання, ад ням. Hauptmann — правадыр, военачальнік). Назва гетман доўгі час выкарыстоўвалася для абазначэння вярхоўнага камандуючага такой ваенна-дзяржаўнай структуры, як Войска Запарожскага Нізовага (Запарожская Сеч) аж да яго роспуску ў 1770-х гадах Кацярынай II. Менавіта ў гэты час вядучую ролю ў арміі Расійскай імперыі пачынаюць адыгрываць людзі нямецкага і заходнееўрапейскага паходжання, што ў прыватнасці адбілася на структуры арміі і назвах вышэйшага каманднага саставу.

Гл. таксама

  • Фельдмаршал
  • Генералісімус

Спасылкі

  • 10 маршалаў КНР
  • маршалы Партугаліі
  • фельдмаршалы Аўстраліі
  • манархі Азіі, Афрыкі, Акіяніі і Амерык
  • Каралеўскія Іарданскія ВПС
  • маршал КНР Choe Gwang
  • Энцыклапедыя фельдмаршалаў. Фельдмаршалы Нідэрландаў

маршал александр, маршал баграмян, маршал жуков, маршал конев, маршал малиновский, маршал рокоссовский, маршал таун, маршал тимошенко, маршал тухачевский, маршал шапошников


Маршал Інфармацыю Аб

Маршал


  • user icon

    Маршал beatiful post thanks!

    29.10.2014


Маршал
Маршал
Маршал Вы праглядаеце суб'ект
Маршал што, Маршал хто, Маршал апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Палкавая ўстанова

Палкавая ўстанова

«Палкавая ўстанова» (руск.:«Полковое учреждение»), праца рускага палкаводца А. У. Суворава, у якой ...
853

853

гады 851 852 853 854 855 дзесяцігоддзі 830-я 840-я 850-я 860-я 870-я стагоддзі 8 ст. 9 ст. 1...
Вёска Чысці Вардамскія

Вёска Чысці Вардамскія

Чы́сці Ва́рдамскія[1] (трансліт.:Čysci Vardamskija, руск.:Чисти Вардомские) — вёска ў Докшыцк...
Фрэнк Дональд Дрэйк

Фрэнк Дональд Дрэйк

28 мая 1930(1930-05-28) (85 гадоў) Месца нараджэння Чыкага, ЗША Грамадзянства  ЗША Н...