TR | RU | UK | KK | EN |

Марсіянская навуковая лабараторыя


НАСА

Вытворца

Boeing, Lockheed Martin

Запуск

26 лістапада 2011, 15:02:00.211 UTC

Ракета-носьбіт

Атлас V 541

Стартавая пляцоўка

мыс Канаверал SLC-41

Працягласць палёту

254 зямных сутак

NSSDC ID

2011-070A

SCN

37936

Тэхнічныя характарыстыкі Маса

899 кг (вага на Марсе эквівалентная 340 кг)

Памеры

3,1 × 2,7 × 2,1 м

Магутнасць

125 ват электрычнай энергіі, каля 100 Вт праз 14 гадоў; прыкладна 2 кВт цеплавой; прыкладна 2,5—2,7 кВт·гад/сол

Крыніцы сілкавання

РІТЭГ (выкарыстоўвае радыеактыўны распад Pu238)

Рухавік

4 см/с

Тэрмін актыўнага існавання

Планаваны: 668 сол (686 дзён) Бягучы: 1320 дзён з моманту пасадкі

Пасадка на нябеснае цела

6 жніўня 2012, 05:17:57.3 UTC SCET

Каардынаты пасадкі

Кратар Гейла, -4.591944, 137.4402784°35′31″ пд. ш. 137°26′25″ у. д. / 4.591944° пд. ш. 137.440278° у. д. (G) (O) (Я)

Мэтавая апаратура Хуткасць перадачы

19—31 Мб/суткі

Бартавая памяць

256 Мб

Сайт праекта

Марсіянская навуковая лабараторыя (МНЛ) (англ.: Mars Science Laboratory, скар. MSL), «Марс саенс лэбаратары» — місія НАСА, падчас выканання якой на Марс быў паспяхова дастаўлены і эксплуатуецца марсаход трэцяга пакалення «К'юрыёсіці» (англ.: Curiosity, МФА:  — цікаўнасць, дапытлівасць). Марсаход уяўляе сабой аўтаномную хімічную лабараторыю ў некалькі разоў большую і цяжэйшую за папярэднія марсаходы «Спірыт» і «Апарцьюніці». Апарат павінен будзе за некалькі месяцаў прайсці ад 5 да 20 кіламетраў і правесці паўнавартасны аналіз марсіянскіх глеб і кампанентаў атмасферы. Для выканання кантралюемай і больш дакладнай пасадкі выкарыстоўваліся дапаможныя ракетныя рухавікі.

Запуск «К'юрыёсіці» да Марса адбыўся 26 лістапада 2011 года, мяккая пасадка на паверхню Марса — 6 жніўня 2012 года. Меркаваны тэрмін службы на Марсе — адзін марсіянскі год (686 зямных сутак).

MSL — частка доўгачасовай праграмы НАСА па даследаванні Марса рабатызаванымі зондамі Mars Exploration Program. У праекце апроч НАСА ўдзельнічаюць таксама Каліфарнійскі тэхналагічны інстытут і Лабараторыя рэактыўнага руху. Кіраўнік праекта — Дуг Мак-Кістыян (Doug McCuistion), супрацоўнік НАСА з аддзела вывучэнні іншых планет. Агульны кошт праекта MSL складае прыкладна 2,5 мільярда долараў.

Спецыялісты амерыканскага касмічнага агенцтва НАСА вырашылі адправіць марсаход у кратар Гейла. У велізарнай варонцы добра праглядаюцца глыбінныя слаі марсіянскага грунту, якія раскрываюць геалагічную гісторыю чырвонай планеты.

Назва «К'юрыёсіці» было выбрана ў 2009 годзе сярод варыянтаў, прапанаваных школьнікамі, шляхам галасавання ў сетцы Інтэрнэт. Сярод іншых варыянтаў былі Adventure («Прыгода»), Amelia, Journey («Падарожжа»), Perception («Успрыманне»), Pursuit («Імкненне»), Sunrise («Узыход»), Vision («Бачанне»), Wonder («Цуд»).

Змест

  • 1 Навуковыя даследаванні
    • 1.1 2012 год (сол 10 — сол)
    • 1.2 2013 год
    • 1.3 2014 год
    • 1.4 2015 год
  • 2 Галерэя
    • 2.1 Відэа
  • 3 Гл. таксама
  • 4 Месцы пасадак аўтаматычных станцый на Марсе
  • 5 Зноскі
  • 6 Спасылкі

Навуковыя даследаванні

2012 год (сол 10 — сол)

Файл:Williams-3pia16189unannotated-br.jpg Марсіянскі і зямны (справа) гравій

16 і 17 жніўня, падчас тэсціравання прыбора REMS, было ўпершыню вызначана ваганне сутачных тэмператур у раёне пасадкі марсахода (паўднёвае паўшар'е чырвонай планеты, 4,5 градус паўднёвай шыраты). Тэмпературны дыяпазон паверхні склаў ад +3 °C да −91 °C, атмасферы ў месцы пасадкі — ад −2 °C да −75 °С. Дыяпазон ваганняў атмасфернага ціску змяняецца на 10-12 % (для параўнання — на Зямлі штосутачныя ваганні атмасфернага ціску не перавышаюць 1,2 %). Такія ваганні здольныя раз'юшыць нават разрэджаную атмасферу Марса, што выражаецца ў рэгулярных глабальных пясчаных бурах. Акрамя таго, навукоўцы пры дапамозе метэарографа REMS выявілі, што надыходзячая марсіянская вясна апынулася нечакана цёплай: прыкладна ў палове выпадкаў дзённая тэмпература была вышэйшая за 0 °C, сярэдняя тэмпература склала прыблізна +6 °C у светлы час сутак і −70 °C уначы.

У перыяд 6 жніўня — 6 верасня, за які ровер праехаў больш за 100 метраў, прыбор DAN, які працаваў у актыўным рэжыме штодня па 15 хвілін, зафіксаваў малаважнае ўтрыманне вады ў глебе, парадку 1,5-2 %, што значна менш, чым чакалася. Першапачаткова меркавалася, што масавая доля вады ў грунце ў раёне кратара Гейла складае 5-6,5 %.

18 верасня К'юрыёсіці з дапамогай MastCam «назіраў» за частковым сонечным зацьменнем, выкліканым транзітам Фобаса па дыску Сонца. Навукоўцы мяркуюць, што атрыманыя здымкі дадуць разуменне таго, наколькі моцна Марс «сціскаецца» і «расцягваецца» ў выніку дзеяння прыліўных сіл пры набліжэнні яго спадарожнікаў. Гэтыя даныя дапамогуць высвятліць, з якіх парод складаецца чырвоная планета, і дапоўняць нашы ўяўленні пар тое, як фарміраваўся Марс у далёкай мінуўшчыне Сонечнай сістэмы.

27 верасня НАСА паведаміла пра выяўленне марсаходам слядоў старажытнага ручая, які цёк у раёне даследавання ровера. Навукоўцы выявілі на здымках кавалкі кангламерату, утворанага сцэментаванымі слаямі гравію, які ўтварыўся на дне старажытнага ручая. Вада цякла ў ім з хуткасцю прыкладна 0,9 метраў у секунду, а глыбіня складала каля паўметра. Гэта першы выпадак знаходкі такога роду донных адкладаў і першае значнае адкрыццё К'юрыёсіці.

11 кастрычніка НАСА паведаміла пра вынікі даследавання каменя Jake Matijevic, які ровер даследаваў у канцы верасня. Хімічны аналіз «Джэйка» паказаў, што ён багаты на шчолачныя металы, што нетыпова для марсіянскіх парод. Мяркуючы па спектры, гэты камень уяўляе сабой «мазаіку» з асобных зерняў мінералаў, у тым ліку піраксену, палявога шпату і алівіну. Акрамя таго, спектрометр APXS зафіксаваў незвычайна высокую канцэнтрацыю і іншых элементаў у «Джэйку», у тым ліку цынку, хлору, брому і іншых галагенаў.

30 кастрычніка НАСА паведаміла пра вынікі даследавання мінеральнага саставу марсіянскага грунта. Даследаванні К'юрыёсіці паказалі, што глеба Чырвонай планеты складаецца прыкладна з тых жа зерняў мінералаў, што і вулканічны туф у наваколлях вулканаў на Гавайскіх астравах. Напалову глеба складаецца з дробных крышталяў вулканічных парод, ільвіную долю якіх складаюць палявы шпат, алівін і піраксен. Гэтыя пароды шырока распаўсюджаны на Зямлі ў наваколлях вулканаў і горных хрыбтоў. Іншая палова глебы складаецца з аморфнай матэрыі, хімічны састаў і структуру якой навукоўцам яшчэ трэба будзе вывучыць. Мінеральны састаў глебы ў цэлым адпавядае ўяўленням пра тое, што паверхня Марса магла быць пакрыта вадой у далёкім мінулым Чырвонай планеты.

28 лістапада на спецыялізаванай канферэнцыі ў рымскім універсітэце Сапіенца глава JPL Чарльз Элачы, якая адказвае за даследчую місію, заявіў, што, паводле папярэдніх даных, на Чырвонай планеце выяўлены простыя арганічныя малекулы. Але ўжо 29 лістапада НАСА адпрэчыла «чуткі пра прарыўныя адкрыцці». 3 снежня НАСА абвясціла, што прыбор SAM зарэгістраваў чатыры хлорзмяшчальных арганічных злучэнні, аднак у спецыялістаў няма поўнай упэўненасці ў іх марсіянскім паходжанні.

2013 год

9 лютага — апарат «К'юрыёсіці», які распачаў свідраванне паверхні Марса, здабыў першую пробу цвёрдай пароды грунта.

12 сакавіка 2013 пры аналізе матэрыялаў, атрыманых падчас свідраванні, з дапамогай SAM і CheMin былі выяўлены сляды серы, азоту, вадароду, кіслароду, фосфару і вугляроду.

2014 год

16 снежня  — НАСА паведаміла пра выяўленне арганічных злучэнняў і кароткачасовую успышку канцэнтрацыі метану ў 10 разоў падчас даследаванняў К'юрыёсіці.

2015 год

Experience Curiosity: ровер робіць сэлфі

НАСА распрацавала інтэрактыўны вэб-дадатак да трэцяй гадавіны пасадкі марсахода К'юрыёсіці. У дадатку, створаным на аснове Blend4Web, рэалізаваны рух ровера, кіраванне камерамі і маніпулятарам, а таксама адноўлены некаторыя вядомыя падзеі місіі. Дадатак быў прадстаўлены ў пачатку секцыі WebGL на канферэнцыі SIGGRAPH 2015.

Галерэя

Відэа

Play media Інжынеры тлумачаць пасадку «К'юрыёсіці» Play media Запуск MSL з мыса Канаверал Play media Месцы пасадак зондаў і марсаходаў НАСА Play media Відэазапіс спуску К'юрыёсіці на паверхню Марса (знята камерай MARDI)

Гл. таксама

  • Mars Pathfinder — марсаход НАСА першага пакалення Соджарнер і аўтаматычная марсіянская станцыя.
  • Спірыт — марсаход НАСА другога пакалення. Першы з двух запушчаных у рамках праекта Mars Exploration Rover.
  • Апарцьюніці — марсаход НАСА другога пакалення. Другі з двух запушчаных у рамках праекта Mars Exploration Rover.

Месцы пасадак аўтаматычных станцый на Марсе

Шаблон:Паказальнікі месцаў пасадкі на Марсе


Зноскі

  1. ↑ 1,0 1,1 NASA — Mars Science Laboratory, the Next Mars Rover (англ.) . NASA. Архівавана з першакрыніцы 29 мая 2013.
  2. ↑ 2,0 2,1 Guy Webster Geometry Drives Selection Date for 2011 Mars Launch. NASA/JPL-Caltech. Архівавана з першакрыніцы 18 жніўня 2012. Праверана 22 верасня 2011.
  3. ↑ 3,0 3,1 Allard Beutel NASA's Mars Science Laboratory Launch Rescheduled for Nov. 26 (англ.) . NASA (2011-11-19). Архівавана з першакрыніцы 18 жніўня 2012. Праверана 21 лістапада 2011.
  4. ↑ Martin, Paul K. NASA’S MANAGEMENT OF THE MARS SCIENCE LABORATORY PROJECT (IG-11-019). NASA OFFICE OF INSPECTOR GENERAL. Архівавана з першакрыніцы 18 жніўня 2012.
  5. ↑ http://solarsystem.nasa.gov/docs/MSL_Landing_20120724.pdf
  6. ↑ Дмитрий Гайдукевич, Алексей Кованов Лучший автомобиль в истории человечества (англ.) . Авто@mail.ru (2012-08-14). Архівавана з першакрыніцы 18 жніўня 2012.
  7. ↑ Mars Science Laboratory Launch. NASA. — «about 2,700 watt hours per sol»  Архівавана з першакрыніцы 29 мая 2013.
  8. ↑ NASA’s 2009 Mars Science Laboratory (German). JPL. Праверана 5 чэрвеня 2011.
  9. ↑ Wheels and Legs (англ.) . NASA. Архівавана з першакрыніцы 18 жніўня 2012.
  10. ↑ Mars Science Laboratory: Brains
  11. ↑ Евгений Насыров Российский прибор и американская «Любознательность» // Московские новости : газета. — 2012. — № 336 ад 7 жніўня.
  12. ↑ Марс испарят лазером // Популярная механика : часопіс. — 2011. — № 4 (102). — С. 37.
  13. ↑ NASA Launches Most Capable and Robust Rover To Mars (англ.) , НАСА (2011-11-26).
  14. ↑ Doug McCuistion (англ.) . NASA. Архівавана з першакрыніцы 20 лютага 2012.
  15. ↑ Leone, Dan Mars Science Lab Needs $44M More To Fly, NASA Audit Finds (англ.) . Space News International (2011-07-08). Архівавана з першакрыніцы 20 лютага 2012.
  16. ↑ Апублікаваны дэталі місіі наступнага марсахода NASA
  17. ↑ NASA's Next Mars Rover To Land At Gale Crater (англ.) . NASA JPL (22 ліпеня 2011 года). Архівавана з першакрыніцы 20 лютага 2012.
  18. ↑ Name NASA's Next Mars Rover (англ.) . NASA/JPL (May 27, 2009). Архівавана з першакрыніцы 20 лютага 2012.
  19. ↑ NASA Selects Student's Entry as New Mars Rover Name (англ.) . NASA/JPL (May 27, 2009). Архівавана з першакрыніцы 20 лютага 2012.
  20. ↑ Taking Mars' Temperature. NASA (21.08.2012). Архівавана з першакрыніцы 3 кастрычніка 2012.
  21. ↑ Марсіянская вясна апынулася нечакана цёплай, заявілі планетолагі (28.09.2012). Архівавана з першакрыніцы 7 кастрычніка 2012.
  22. ↑ Дэтэктар ДАН "намацаў" у месцы пасадкі Curiosity каля 1,5% вады (24.24.08.2012). Архівавана з першакрыніцы 4 кастрычніка 2012.
  23. ↑ Марсаход Curiosity знаходзіць толькі кроплі ў былым моры (08.09.2012). Архівавана з першакрыніцы 4 кастрычніка 2012.
  24. ↑ Марсаход сфатаграфаваў «фобасаўскае зацьменне» на Марсе (19.09.2012). Архівавана з першакрыніцы 4 кастрычніка 2012.
  25. ↑ Марсаход Curiosity знайшоў сляды старажытнага марсіянскага ручая (27.09.2012). Архівавана з першакрыніцы 7 кастрычніка 2012.
  26. ↑ Curiosity знайшоў раней невядомы тып мінерала на Марсе (11.12.2012). Архівавана з першакрыніцы 18 кастрычніка 2012.
  27. ↑ Глебы Марса падобныя па саставу з вулканічным туфам на Гаваях - НАСА (31.10.2012). Архівавана з першакрыніцы 20 лістапада 2012.
  28. ↑ Амерыканскі марсаход «К'юрыёсіці» выявіў на Чырвонай планеце простыя арганічныя малекулы (28.11.2012). Архівавана з першакрыніцы 30 лістапада 2012.
  29. ↑ У NASA адпрэчылі чуткі пра выяўленне арганікі на Марсе (30.11.2012). Архівавана з першакрыніцы 1 снежня 2012.
  30. ↑ «К'юрыёсіці» прасвідраваў паверхню Марса
  31. ↑ NASA: аналіз глебы Марса, праведзены Curiosity, пацвердзіў наяўнасць у мінулым на Чырвонай планеце ўмоў для жыцця // ІТАР-ТАСС 12/03/2013
  32. ↑ NASA Rover Finds Conditions Once Suited for Ancient Life on Mars // NASA, 12.03.13
  33. ↑ Марсаход Curiosity выявіў на Чырвонай планеце сляды метану , UfaTime.ru (17.12.2014).
  34. ↑ NASA NASA Rover Finds Active, Ancient Organic Chemistry on Mars (16.12.2014).
  35. ↑ New Online Exploring Tools Bring NASA's Journey to Mars to New Generation. NASA. Праверана 7 жніўня 2015.
  36. ↑ Experience Curiosity. NASA's Eyes. Праверана 7 жніўня 2015.
  37. ↑ Prenez le controle de Curiosity avec Blend4Web. Greg G.d.Bénicourt. Праверана 16 верасня 2015.
  38. ↑ Internet 3D: Take the Curiosity Rover for a Spin Right on the NASA Website. Technology.Org. Праверана 12 жніўня 2015.
  39. ↑ Khronos Events - 2015 SIGGRAPH. Khronos. Праверана 13 жніўня 2015.

Спасылкі

У Вікісховішчы ёсць катэгорыя з тэмай:
 (Марсіянская навуковая лабараторыя)
  • Mars Science Laboratory (JPL) — сайт праекта
  • Мікраблог каманды MarsCuriosity у Твітэры
  • Curiosity construction webcam
  • Місіі 2011-го года: Mars Science Laboratory
  • Ролік JPL пра палёт Сuriosity да Марса (TRT-5:20)
  • Поўная храналогія падзей з моманту пасадкі
  • Mars Science Laboratory: 7 хвілін страху
  • Mars Science Laboratory: Месца пасадкі — кратар Гейла
  • 20 фатаграфій Марса высокай дакладнасці (марсаход Curiosity)
  • 10 інструментаў Curiosity: Mastcam
  • Пасадка з камеры MARDI
  • Марсаход Curiosity робіць здымкі аблокаў Марса

Шаблон:Касмічныя запускі ў 2011


Марсіянская навуковая лабараторыя Інфармацыю Аб

Марсіянская навуковая лабараторыя


  • user icon

    Марсіянская навуковая лабараторыя beatiful post thanks!

    29.10.2014


Марсіянская навуковая лабараторыя
Марсіянская навуковая лабараторыя
Марсіянская навуковая лабараторыя Вы праглядаеце суб'ект
Марсіянская навуковая лабараторыя што, Марсіянская навуковая лабараторыя хто, Марсіянская навуковая лабараторыя апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Горад Вэнгажына

Горад Вэнгажына

Вэнгaжы́нa (польск.: Węgorzyno) — горад у Заходнепаморскім ваяводстве Польшчы, Лабэзскі павет. ...
1-я вуліца Даватара, Віцебск

1-я вуліца Даватара, Віцебск

Беларусь Горад Віцебск Раён Кастрычніцкі Ранейшыя назвы Мікольская, Ветэрынарная Прац...
Гара Анкаума

Гара Анкаума

Балівія Горная сістэма Анды Вышыня вяршыні 6427 м Першае ўзыходжанне 11 чэрвен...
Спіс аб’ектаў PGC (1300001—1301000)

Спіс аб’ектаў PGC (1300001—1301000)

Гэта спіс аб'ектаў Спіс аб'ектаў PGC 1300001—1301000 Нумар PGC Прамое ўзыходжанне J20000 Схіленне ...