TR | RU | UK | KK | EN |

Маравія

маравія
Маравія (чэшск.: Morava, славацк.: Morava, ням.: Mahren) — гістарычны рэгіён Чэшскай рэспублікі да ўсходу ад гістарычнай вобласці Чэхія.

Змест

  • 1 Геаграфія
  • 2 Гісторыя
  • 3 Вядомыя асобы
  • 4 Гл. таксама
  • 5 Спасылкі

Геаграфія

Маравія ў цяперашні час тэрытарыяльна дзеліцца на наступныя адміністрацыйныя адзінкі (края — kraje): Мараўскасілезскі, Оламаўцкі, Злінскі, Паўднёвамараўскі і Высачына. На поўначы Маравія мяжуе з Польшчай і чэшскай часткай Сілезіі, на ўсходзе — са Славакіяй, на поўдні — з Ніжняй Аўстрыяй, на захадзе — з Чэхіяй. Асноўная рака — Марава; ад яе назвы і адбываецца назва рэгіёна.

Гісторыя

Каля 400 да н.э. Маравія была заселеная кельтамі. Прыблізна ў 60-м годзе да н. э. з гэтага рэгіёна сышлі кельцкія плямёны боі, выцесненыя маркаманамі і квадамі (германскімі плямёнамі), а тых у VI ст змянілі мараване і інш. славянскія плямёны. У 623—658 Маравія ўваходзіла ў склад славянскага княства Само (пасля 658 дзяржава распалася).

Да канца VIII ст. на тэрыторыі сённяшніх паўднёваўсходняй Маравіі і заходняй Славакіі паўстала дзяржаву Вялікая Маравія, дасягнулая піка сваёй магутнасці ў IX ст. — тады ў яго ўваходзілі часткі сённяшняй Чэхіі, Венгрыі і землі ўздоўж Віслы. У 907 Вялікая Маравія пала пад напорам мадзьяраў, а мараўскія землі апынуліся пад валадарствам Чэхіі.

З 999 па 1019 уваходзіла ў польскую дзяржаву Баляслава Адважнага, затым ізноў вярнулася ў склад Багеміі (Чэхіі), з якой пасля падзяліла яе гістарычны шлях. У 1063 тут была заснаваная Оламаўцкая епіскапія. З 1182 Маравія — імперскае маркграфства ў складзе Свяшчэннай Рымскай імперыі. У гэты час адбывалася інтэнсіўная нямецкая каланізацыя.

У першай палове XV стагоддзя Маравія была абхопленая рухам пад кіраўніцтвам Яна Гуса. У пачатку XVI стагоддзя тут распаўсюджваюцца рэфармацыйныя вучэнні (лютэранства, анабаптызм).

З 1526 Маравія разам з Чэхіяй увайшла ў імперыю Габсбургаў. У XVII ст. Маравія фактычна стала адной з правінцый манархіі Габсбургаў.

У 1782 Маравія была аб'яднаная з аўстрыйскай Сілезіяй у адну адміністрацыйную адзінку з цэнтрам у Брно. У 1849 вылучаная ў адмысловую каронную зямлю Аўстра-Венгрыі. Маравія мела ўласны парламент, у які прадстаўнікі (чэхі і немцы) абіраліся ў этнічна падзеленых выбарчых акругах.

Пасля распаду Аўстра-Венгрыі ў 1918 Маравія ўвайшла ў склад Чэхаславакіі.

У 1938 у выніку Мюнхенскай змовы значная частка Маравіі была захопленая Германіяй. У сакавіку 1939 была акупаваная астатняя частка Маравіі, якая ўвайшла ў так званы Пратэктарат Чэхіі і Маравіі. У маі 1945 вызваленая Савецкім Войскам і вернутая ў склад Чэхаславакіі. Пасля 1945 года большасць нямецкага насельніцтва падвергнулася перасяленню на тэрыторыю Германіі.

З 1993 — у складзе Чэшскай Рэспублікі.

Гістарычнай сталіцай Маравіі да 1641 года быў горад Оламаўц, размешчаны ў цэнтры рэгіёна. З канца XVIII стагоддзя сталіцай стаў горад Брно.

Вядомыя асобы

  • Ян Амос Каменскі

Гл. таксама

  • Вялікая Маравія
  • Мараўская Славакія
  • Горад Тршэбіч

Спасылкі

  • Маравія
  • Інфармацыйны партал аб Маравіі


  1. ↑ Svoboda, Zbyšek (2013). "Odborné vexilologické stanovisko k moravské vlajce". Vexilologie. Zpravodaj České vexilologické společnosti, o.s. č. 169: 3319, 3320, Brno: Česká vexilologická společnost. 
  2. ↑ Pícha, František (2013). "Znaky a prapory v kronice Ottokara Štýrského". Vexilologie. Zpravodaj České vexilologické společnosti, o.s. č. 169: 3320-3324, Brno: Česká vexilologická společnost. 

маравія


Маравія Інфармацыю Аб

Маравія


  • user icon

    Маравія beatiful post thanks!

    29.10.2014


Маравія
Маравія
Маравія Вы праглядаеце суб'ект
Маравія што, Маравія хто, Маравія апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Брызент

Брызент

Брызе́нт (нідэрл.: presenning) — шчыльная льняная, паўільняная ці баваўняная тканіна, прапітана...
Маманты

Маманты

Mammuthus Brookes, 1828 Віды † Mammuthus africanavus (Arambourg, 1952) † Mammuthus armeniacu...
Зарудзеча

Зарудзеча

Зарудзеча — рака ў Глускім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Пціч басейн Дняпра...
Янка Шутовіч

Янка Шутовіч

Янка (Іван Іосіфавіч) ШУТОВІЧ (24 студзеня 1904, в. Шутавічы, цяпер Смаргонскі раён Гродзенскай вобл...