TR | RU | UK | KK | EN |

Манархія


Мана́рхія — 1) форма кіравання, пры якой вярхоўная дзяржаўная ўлада належыць адной асобе — манарху (каралю, цару, імператару, герцагу, эрцгерцагу, султану, эміру…) і звычайна перадаецца па спадчыне.

Манархія — 2) гэта форма дзяржаўнага кіравання, у якой крыніцай улады з'яўляецца Бог (самадзяржаўе) або сам носбіт дзяржаўнай улады (самаўладзтва), а падставай улады служаць яе маральны аўтарытэт у грамадстве і традыцыя, у сілу чаго ўлада спадчынная і неадрынваная. (Таксама манархія, адна з найстаражытных формаў кіравання.)

Змест

  • 1 Выгляды манархій
  • 2 Манархічныя дзяржавы сучаснасці
    • 2.1 Еўропа
    • 2.2 Азія
    • 2.3 Афрыка
    • 2.4 Акіянія
    • 2.5 Садружнасць нацый
      • 2.5.1 Каралеўствы Садружнасці
        • 2.5.1.1 Амерыка
        • 2.5.1.2 Акіянія
  • 3 Спадарожныя паняцці
  • 4 Спасылкі

Выгляды манархій

  • Абсалютная манархія — манархія, якая прадугледжвае амаль неабмежаваную ўладу манарха. Пры абсалютнай манархіі ўрад або іншыя органы ўлады адказныя толькі перад манархам як главой дзяржавы, а парламент у шэрагу выпадкаў наогул адсутнічае або з'яўляецца толькі дарадчым органам пры манарху (цару, каралю і інш.).
  • Канстытуцыйная манархія — манархія, пры якой улада манарха абмежаваная канстытуцыяй. Пры канстытуцыйнай манархіі рэальная заканадаўчая ўлада прыналежыць парламенту, а выканаўчая — ураду. Канстытуцыйная манархія існуе ў двух формах:дуалістычная манархія і парламентарная манархія.
    • Дуалістычная манархія (лац.:Dualis — дваісты) — канстытуцыйная манархія, у якой улада манарха абмежаваная канстытуцыяй, але манарх фармальна і фактычна захоўвае шырокую ўладу.
    • Парламентарная манархія — канстытуцыйная манархія, у якой манарх выконвае свае функцыі чыста намінальна. Пры парламентарнай манархіі ўрад адказна перад парламентам, якому прыналежыць фармальнае вяршэнства сярод іншых органаў дзяржавы.
  • Тэакратычная манархія — манархія, пры якой палітычная ўлада прыналежыць главе царквы або рэлігійнаму лідару.

Манархічныя дзяржавы сучаснасці

     Абсалютныя манархіі, з неабмежаванай уладай манарха     Канстытуцыйныя манархіі, у якіх манарху належыць заканадаўчая ўлада     Канстытуцыйныя манархіі, у якіх заканадаўчая ўлада належыць парламенту     Дзяржавы-члены Садружнасці Нацый, якія прызнаюць у якасці намінальнага главы дзяржавы манарха Вялікабрытаніі     Манархіі — рэгіёны (тэрыторыі з манархічным кіраваннем, якія не з'яўляюцца незалежнымі дзяржавамі і ўваходзяць у склад дзяржавы з неманархічнай формай кіравання)

У спісах прадстаўлены манархіі на 1 студзеня 2012 года. Асобным спісам прадстаўлены дамініёны — манархіі — былыя англійскія калоніі, у якіх главой дзяржавы з'яўляецца каралева (кароль) Вялікабрытаніі.

Еўропа

  •  Андора — са-князі Франсуа Аланд (з 2012) і Жаан Энрык Вівес-і-Сісілья (c 2003)
  •  Бельгія — кароль Альберт II (з 1993)
  • Ватыкан — Папа Рымскі Бенедыкт XVI (з 2005)
  •  Вялікабрытанія — каралева Елізавета II (з 1952)
    •  Гернсі — герцагіня Елізавета II (з 1952)
    •  Джэрсі — герцагіня Елізавета II (з 1952)
    •  Востраў Мэн — лорд Елізавета II (з 1952)
  •  Данія — каралева Маргрэтэ II (з 1972)
  •  Іспанія — кароль Хуан Карлас I (з 1975)
  •  Ліхтэнштэйн — князь Ханс-Адам II (з 1989)
  •  Люксембург — вялікі герцаг Анры (з 2000)
  •  Мальтыйскі ордэн — князь і вялікі магістр фра Мэцью Фестынг (з 2008)
  •  Манака — князь Альберт II (з 2005)
  •  Нідэрланды — каралева Беатрыкс (з 1980)
  •  Нарвегія — кароль Харальд V (з 1991)
  •  Швецыя — кароль Карл XVI Густаў (з 1973)

Азія

  •  Бахрэйн — кароль Хамад ібн Іса аль-Халіфа (з 2002, эмір у 1999—2002)
  •  Бруней — султан Хасанал Балкіях (з 1967)
  •  Бутан — кароль Джыгмэ Кхесар Намг'ял Вангчук (з 2006)
  •  Іарданія — кароль Абдала II (з 1999)
  •  Камбоджа — кароль Нарадом Сіямоні (з 2004)
  •  Катар — эмір Хамад бін Халіфа аль-Тані (з 1995)
  •  Кувейт — эмір Сабах аль-Ахмед аль-Джабер ас-Сабах (з 2006)
  •  Малайзія — кароль Туанку Абдул Халім Муадзам Шах (з 2011)
    • Джахор — султан Ібрагім Ісмаіл (з 2010)
    • Кедах — султан Туанку Абдул Халім Муадзам Шах (з 1958)
    • Келантан — султан Мухамад Фарыс Петра (з 2010)
    • Негры-Сембілан — Янг дзі-Пертуан Бесар Танку Мухрыз (з 2008)
    • Паханг — султан Ахмад Шах (з 1974)
    • Перак — султан Азлан Шах (з 1984)
    • Перліс — раджа Туанку Сіед Сіраджудзін (з 2000)
    • Селангор — султан Шарафудзін Ідрыс Шах (з 2001)
    • Трэнгану — султан Мізан Зайнал Абідзін (з 1998)
  •  ААЭ — прэзідэнт Халіфа ібн Зайд ан-Нахаян (з 2004)
    • Шаблон:Сцягафікацыя/Абу-Дабі Абу-Дабі — эмір Халіфа ібн Зайд ан-Нахаян (з 2004)
    • Аджман — эмір Хумейд бін Рашыд аль-Нуамі (з 1981)
    • Шаблон:Сцягафікацыя/Дубай Дубай — эмір Махамед ібн Рашыд аль-Мактум (з 2006)
    • Шаблон:Сцягафікацыя/Рас-эль-Хайма Рас-эль-Хайма — эмір Сауд бін Сакр аль-Касімі (з 2010)
    • Ум-эль-Кайвайн — эмір Сауд бін Рашыд аль-Муала (з 2009)
    • Эль-Фуджайра — эмір Хамад бін Мухамед аш-Шаркі (з 1974)
    • Шарджа — эмір Султан III бін Мухамед аль-Касімі (1972-17.06.1987) (з 23.06.1987)
  •  Аман — султан Кабус бен Саід (з 1970)
  •  Саудаўская Аравія — кароль Абдала ібн Абдэль Азіз ас-Сауд (з 2005)
  •  Тайланд — кароль Пуміпон Адульядэт (з 1946)
  •  Японія — імператар Акіхіта (з 1989)

Афрыка

  •  Лесота — кароль Летсіе III (з 1996, першы раз у 1990—1995)
  •  Марока — кароль Мухамед VI (з 1999)
  •  Свазіленд — кароль Мсваці III (з 1986)

Акіянія

  •  Тонга — кароль Тупоу VI (з 2012)

Садружнасць нацый

Пост главы Садружнасці не з'яўляецца тытулам і не перадаецца па спадчыне. Пры змене манарха на брытанскім троне главам урадаў краін-членаў Садружнасці трэба прыняць фармальнае рашэнне аб прызначэнні новага главы арганізацыі.

Каралеўствы Садружнасці

У каралеўствах Садружнасці (раней называліся дамініёнамі) главой дзяржавы з'яўляецца манарх Вялікабрытаніі, прадстаўлены генерал-губернатарам.

Амерыка
  •  Антыгуа і Барбуда
  •  Багамы
  •  Барбадас
  •  Беліз
  •  Грэнада
  •  Канада
  •  Сент-Вінсент і Грэнадзіны
  •  Сент-Кітс і Невіс
  •  Сент-Люсія
  •  Ямайка
Акіянія
  •  Аўстралія
  •  Новая Зеландыя
    •  Астравы Кука
    •  Ніуэ
  •  Папуа — Новая Гвінея
  •  Саламонавы Астравы
  •  Тувалу

Таксама манарх Вялікабрытаніі з'яўляецца вярхоўным правадыром  Фіджы, аднак пры гэтым не з'яўляецца главой дзяржавы.

Спадарожныя паняцці

  • Дзяржава
  • Манарх

Спасылкі

  • На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Манархія

Шаблон:Манархіі


Манархія Інфармацыю Аб

Манархія


  • user icon

    Манархія beatiful post thanks!

    29.10.2014


Манархія
Манархія
Манархія Вы праглядаеце суб'ект
Манархія што, Манархія хто, Манархія апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Возера Лебядзіна

Возера Лебядзіна

 Беларусь Рэгіён Віцебская вобласць Даўжыня 0,37 км Шырыня 0,35 км Плошча 0,09 ...
Аляксандр Валянцінавіч Вампілаў

Аляксандр Валянцінавіч Вампілаў

19 жніўня 1937(1937-08-19) Месца нараджэння:гор. Чаромхава, Іркуцкая вобласць, Расія Да...
Стасеўка (Бабруйскі раён)

Стасеўка (Бабруйскі раён)

Ста́сеўка1 трансліт:Stasieŭka, руск:Стасевка — вёска ў Бабруйскім раёне Магілёўскай вобласці ...
Паўднёвая Азія

Паўднёвая Азія

Паўднёвая Азія (бенг.:দক্ষিণ এশিয়া, мальд.:ދެކުނު އޭޝިޔާ, гудж.:દક્ષિણ એશિયા, хіндзі:दक्षिण एशि...

Выпадковыя Артыкула (searchxengine.com)

Ракі Валгаградскай вобласці

Ракі Валгаградскай вобласці

Па тэрыторыі Валгаградскай вобласці працякае каля 190 рэк рознай велічыні [1]. Яны ставяцца да басей
Сістэма верхняга прывада

Сістэма верхняга прывада

Сістэма верхняга прывада СВП - важны элемент свідравой ўстаноўкі, які ўяўляе сабой рухомы круцільні
Фелтону, Рэбека Латимер

Фелтону, Рэбека Латимер

Ребéкка Эн Лáтимер Фéлтон англ Rebecca Ann Latimer Felton; 10 чэрвеня 1835 года, Деке
Герб Йошкар-Олы

Герб Йошкар-Олы

ДэталіЗацверджаны22 чэрвеня 2011 годаКаронаЗалатая вежавага пра пяць зубцах з нацыянальным