TR | RU | UK | KK | EN |

Мальмфрыда


Мальмфрыда — згодна з сагамі («Круг Зямны», «Гнілая скура», «Сага пра Кнютлінгаў»), дачка конунга Гардарыкі па імі Харальд (Мсціслава Вялікага) і Крысціны Шведскай. У старажытнарускіх крыніцах не згадваецца; невядома і яе славянскае імя. Яна была ў шлюбе за двума скандынаўскімі манархамі.

Першы шлюб (каля 1111) з нарвежскім каралём Сігурдам I Крыжаком апісваецца як нешчаслівы. Іх адзіная дачка, Крыстэн, стала маці караля Магнуса V (кіраваў у 1161-84). Пасля разводу з Сігурдам (пра які згадвае Сноры) Мальмфрыда з'ехала ў Данію, дзе выйшла замуж (1133) за каралевіча, які неўзабаве ўзыйшоў на прастол пад імем Эрыка II. Захавалася яго грамата Лундскаму сабору, у якім ён называе жонку ўнучкай шведскага караля.

Гісторыкі прыпісваюць Мальмфрыдзе арганізацыю шлюбу паміж яе пасербам, нарвежскім каралём Магнусам IV, і дачкой сястры — дацкай прынцэсай Крысцін Кнудсдотэр. Пасля забойства Эрыка ў 1137 годзе яе лёс невядомы.

Крыніца

  • Фонд сярэдневяковай генеалогіі


Мальмфрыда Інфармацыю Аб

Мальмфрыда


  • user icon

    Мальмфрыда beatiful post thanks!

    29.10.2014


Мальмфрыда
Мальмфрыда
Мальмфрыда Вы праглядаеце суб'ект
Мальмфрыда што, Мальмфрыда хто, Мальмфрыда апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Калемегдан

Калемегдан

Каардынаты: 44° пн. ш. 20° у. д. / 44.8236° пн. ш. 20.4503° у. д. (G)...
Аграгарадок Ісерна

Аграгарадок Ісерна

І́серна[1] (трансліт.: Isierna, руск.: Исерно) — аграгарадок у Слуцкім раёне Мінскай вобласці. ...
Вёска Шалыпы

Вёска Шалыпы

Шалы́пы[1] (трансліт.: Šalypy, руск.: Шалыпы) — вёска ў Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці...
Праваслаўная архітэктура Беларусі, сайт

Праваслаўная архітэктура Беларусі, сайт

hram.by Камерцыйны: не Тып сайта: пазнавальны Мова(ы): беларуская, руская Цяперашні с...