Малдова

малдова маклер, малдовани фото
Каардынаты: 47°13′00″ пн. ш. 28°35′00″ у. д. / 47.216667° пн. ш. 28.583333° у. д. (G) (O) (Я)47.216667, 28.583333

Гімн: «Limba noastră» На жаль, у вашым браўзеры адключаны JavaScript, ці не маецца патрабаванага прайгравальніка.
Вы можаце загрузіць ролік ці загрузіць прайгравальнік для прайгравання роліка ў браўзеры. Заснавана 1359 Дата незалежнасці 27 жніўня 1991 (ад СССР) Афіцыйная мова Румынская Сталіца Кішынёў Найбуйнейшыя гарады Кішынёў, Тыраспаль, Бельцы, Бендэр, Рыбніца, Кахул Форма кіравання Парламенцкая рэспубліка Прэзідэнт
Прэм'ер-міністр
Прэзідэнт Парламента
Нікалае Цімофці
Кірыл Габурич
Андрыян Канду Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні 138-я ў свеце
33.846 км²
1,4 Насельніцтва
• Ацэнка (2014)
• Перапіс (2004)
• Шчыльнасць
3.557.600 чал.
3.383.332 чал.
121,9 чал./км²  (93-я) ВУП (ППЗ)
  • Разам (2013)
  • На душу насельніцтва
$13,299 млрд
$3.736 ВУП (намінал)
  • Разам (2013)
  • На душу насельніцтва
$7,935 млрд
$2.229 ІРЧП (2013) ▲0,663 (сярэдні) (114-ы) Этнахаронім Малдаване Валюта Малдаўскі лей (MDL) Інтэрнэт-дамен .md Код ISO MD Тэлефонны код +373 Часавы пояс +2

Малдо́ва (рум.: Moldova) — краіна ў Еўропе. Мяжуе з Румыніяй і Украінай. Непасрэднага выхаду да мораў не мае. Праз тэрыторыю краіны працякае рака Днестр, на ўсходнім беразе якой знаходзіцца самаабвешчаная Прыднястроўская Малдаўская Рэспубліка.

Змест

  • 1 Геаграфія
  • 2 Гісторыя
  • 3 Палітыка і дзяржаўны лад
    • 3.1 Дачыненні з Беларуссю
  • 4 Гл. таксама
  • 5 Літаратура
  • 6 Зноскі

Геаграфія

Малдова размешчана на крайнім паўднёвым захадзе Усходне-Еўрапейскай раўніны, у другім часавым поясе, і займае вялікую частку Міжрэчча Днястра і Прута, а таксама вузкую паласу левабярэжжа Днястра ў яго сярэднім і ніжнім цячэнні. Не маючы выхаду да мора, краіна геаграфічна належыць да прычарнаморскага рэгіёну, пры гэтым у Малдовы ёсць выхад да Дунаю (працягласць берагавой лініі — 600 м).

Паверхня Малдовы прадстаўляе сабой узгорыстую раўніну, раздзеленую рачнымі далінамі. Сярэдняя вышыня над узроўнем мора — 147 м, максімальная — 429,5 м (гара Баланешты). Карысныя выкапні: вапнякі, гіпс, гліны, шкляны пясок, гравій, невялікія радовішчы нафты і газу.

Клімат умерана кантынентальны. Зіма мяккая, кароткая, лета цёплае, працяглае. Сярэдняя тэмпература студзеня −4 °C, ліпеня 21 °C. Абсалютны мінімум −36 °C, максімум 42 °C. Сярэдняя гадавая колькасць ападкаў вагаецца ў межах 380—550 мм.

Глебы пераважна чарназёмныя (75 %). Большая частка тэрыторыі Малдовы ўзараная. Стэпавая расліннасць захавалася толькі на невялікіх участках. Лясы займаюць 6 % тэрыторыі.

Прыродныя раёны:

  • Паўночна-малдаўскі лесастэпавы,
  • Цэнтральна-малдаўскі лясны (Кодры),
  • Паўднёва-малдаўскі стэпавы.

Гісторыя

гаспадар малдаўскі Стэфан III Вялікі

Да 14 стагоддзя тэрыторыя сучаснай Малдовы была часткай уладанняў розных племянных саюзаў (гета-дакі, готы, анты) і дзяржаўных утварэнняў (Русь, Галіцкае княства, Залатая Арда). З другой паловы 14 стагоддзя — у складзе Малдаўскага княства, у 16-18 стагоддзях — пад уладай Асманскай імперыі.

У канцы 18 стагоддзя Расійская імперыя анексіравала левабярэжжа Днястра, у 1812 — Бесарабію. У 1917 годзе абвешчана Малдаўская Дэмакратычная Рэспубліка. З 1918 — Бесарабія ў складзе Румыніі. У 1924 годзе на тэрыторыі Украінскай ССР створана Малдаўская АССР. У 1940 годзе ў выніку падпісання Пакта Молатава-Рыбентропа Бесарабія перададзена СССР, створана Малдаўская ССР. Падчас Вялікай Айчыннай вайны была акупавана ў 1941—1944 гадах нямецкімі і румынскімі войскамі. 24 жніўня 1944, у выніку Яска-Кішынёўскай аперацыі, тэрыторыя Бесарабіі была зноў занята савецкімі войскамі.

27 жніўня 1991 абвешчана незалежнасць Рэспублікі Малдова. У 1992 напружаная палітычная сітуацыя ў зоне Прыднястроўя перарасла ва ўзброены канфлікт.

Палітыка і дзяржаўны лад

Асноўны артыкул: Палітыка Малдовы Асноўны артыкул: Палітычныя партыі Малдовы

Дачыненні з Беларуссю

Дыпламатычныя дачыненні ўрады ўстанавілі 19 лістапада 1992 года.

Гл. таксама

  • Малдаўская мова
  • Гагаузія

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: МалайзіяМугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 2000. — 544 с.: іл. ISBN 985-11-0169-9 (т. 10), ISBN 985-11-0035-8.

Зноскі

  1. ↑ Дэкларацыя незалежнасці Малдовы абвяшчала афіцыйнай мова румынскую, у той час як у Канстытуцыі 1994 яна была названая малдаўскай. У 2013 Канстытуцыйны суд Малдовы прызнаў прыарытэт Дэкларацыі.
  2. ↑ 2,0 2,1 2,2 Кантралюецца непрызнаным Прыднястроўем
  3. ↑ Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Малдова Уладзіміра Вароніна // Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. 19 лістапада 2007
Франкафонія

Албанія | Андора | Арменія | Бельгія (Французская супольнасць Бельгіі) | Бенін | Балгарыя | Буркіна-Фасо | Бурундзі | Вануату | В'етнам | Габон | Гаіці | Гана1 | Гвінея | Гвінея-Бісау | Грэцыя | Джыбуці | Дамініка | Егіпет | Каба-Вердэ | Камбоджа | Камерун | Канада (Нью-Брансуік, Квебек) | Кіпр1 | Каморы | Рэспубліка Конга">Дэмакратычная Рэспубліка Конга | Рэспубліка Конга | Кот-д'Івуар | Лаос | Ліван | Люксембург | Маўрыкій | Маўрытанія | Мадагаскар | Македонія | Малі | Марока | Малдова | Манака | Нігер | Руанда | Румынія | Сан-Тамэ і Прынсіпі | Сейшэльскія Астравы | Сенегал | Сент-Люсія | Тога | Туніс | Францыя (Французская Гвіяна, Гвадэлупа, Марцініка, Сен-П'ер і Мікелон) | Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка | Чад | Швейцарыя | Экватарыяльная Гвінея

Дзяржавы-назіральнікі: Аўстрыя | Арменія | Венгрыя | Грузія | Латвія | Літва | Мазамбік | Польшча | Сербія | Славакія | Славенія | Тайланд | Украіна | Харватыя | Чэхія

1Асацыяваны член

 

малдова, малдова маклер, малдован, малдовани фото, малдованка, малдованка песня


Малдова Інфармацыю Аб

Малдова


  • user icon

    Малдова beatiful post thanks!

    29.10.2014


Малдова
Малдова
Малдова Вы праглядаеце суб'ект
Малдова што, Малдова хто, Малдова апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Горад Вэнгажына

Горад Вэнгажына

Вэнгaжы́нa (польск.: Węgorzyno) — горад у Заходнепаморскім ваяводстве Польшчы, Лабэзскі павет. ...
1-я вуліца Даватара, Віцебск

1-я вуліца Даватара, Віцебск

Беларусь Горад Віцебск Раён Кастрычніцкі Ранейшыя назвы Мікольская, Ветэрынарная Прац...
Гара Анкаума

Гара Анкаума

Балівія Горная сістэма Анды Вышыня вяршыні 6427 м Першае ўзыходжанне 11 чэрвен...
Спіс аб’ектаў PGC (1300001—1301000)

Спіс аб’ектаў PGC (1300001—1301000)

Гэта спіс аб'ектаў Спіс аб'ектаў PGC 1300001—1301000 Нумар PGC Прамое ўзыходжанне J20000 Схіленне ...