TR | RU | UK | KK | EN |

Малайзія

малайзія куала лумпур, малайзія контурна карта
Малайзія (малайз.: Malaysia ; англ.: або ) — дзяржава ў Паўднёва-Усходняй Азіі, на поўдні паўвострава Малака і ў паўночнай частцы вострава Барнеа. Клімат — экватарыяльны, гарачы і вільготны. Агульная плошча 329,8 тыс. кв. км. Сталіца – Куала-Лумпур (1,5 млн. чал.). Адміністрацыйным цэнтрам краіны, куды з 2003 перанесеныя ўрадавыя ўстановы, з'яўляецца Путраджая. Нацыянальны дзень 31 жніўня. Дзяржаўная мова малайзійская. Мусульмане складаюць большасць насельніцтва – каля 60%. Адміністрацыйнае дзяленне: 13 штатаў і тры федэральныя тэрыторыі.

Змест

  • 1 Дзяржаўны лад
  • 2 Насельніцтва
  • 3 Эканоміка
  • 4 Узброеныя сілы
  • 5 Гл. таксама
  • 6 Зноскі
  • 7 Спасылкі

Дзяржаўны лад

Федэратыўная канстытуцыйная манархія падобная да Вестмінстэрскай сістэмы. Янг ді-Пертуан Агонг (кароль) абіраецца на 5 гадоў з ліку дзевяці султанаў штатаў. У снежні 2011 афіцыйна ўступіў на сталец Абдул Халім.

Заканадаўчая ўлада прадстаўленая двухпалатным Парламентам. Верхняя палата — Сенат. Ніжняя, Палата Прадстаўнікоў, фармуецца на тэрмін 5 гадоў па выніках усеагульных прамых выбараў.

Выканаўчую ўладу здзяйсняе Кабінет на чале з Прэм'ер-міністрам Наджыбам Радзакам.

У Малайзіі дзейнічаюць каля 40 буйных палітычных партый. Дамінуючыя пазіцыі ва ўнутрыпалітычным жыцці займае кааліцыя Нацыянальны фронт (13 партый). Вядучая роля ў ёй належыць найбуйнейшай, фактычна кіруючай партыі – Аб'яднанай малайскай нацыянальнай арганізацыі (АМНА). Найболей уплывовая апазіцыйная партыя Панмалайзійская ісламская партыя (ПАС).

Насельніцтва

Насельніцтва 26,6 млн.чал., з іх 65% малайцы і роднасныя ім этнасы, 26% кітайцы, 8% індыйцы і іншыя выхадцы з Паўднёвай Азіі, 1-2% - еўрапейцы і інш.

Эканоміка

Па асноўных эканамічных паказчыках Малайзія ўваходзіць у лік новых індустрыяльных краін. У 2007 годзе рост ВУП склаў 6% (у 2006 – 5,9%).

Найбуйнейшым сектарам эканомікі з'яўляецца сфера паслуг 50% ВУП. У 2007 Малайзію наведалі больш 20,7 млн. турыстаў. Найболей дынамічна развіваецца апрацоўчая прамысловасць, якая складае 30% ВУП. Галоўны яе сектар – выпуск арыентаванай на экспарт электроннай і электратэхнічнай прадукцыі. На здабываючую прамысловасць (нафта, газ, волава і інш.) прыходзіцца 7% ВУП. Удзельная вага сельскай гаспадаркі 8% ВУП (звыш 50% сусветнай вытворчасці пальмавага алею, 3-е месца ў свеце па вытворчасці натуральнага каўчука).

Краіна ў ліку асноўных сусветных вытворцаў інтэгральных схем, кандыцыянераў, радыё- і тэлевізійнай апаратуры. Малайзія мае ўласнае аўтамабілебудаванне (тры нацыянальных аўтамабільных прадпрыемства — «Пратон», «Перадуа», «Хайком»).

Знешнегандлёвае абарачэнне Малайзіі, якая ўваходзіць у першую дваццатку дзяржаў свету па гэтым паказчыку, у 2007 склала 324,2 млрд. дол. ЗША (у 2006 - 285,3 млрд. дол.). Экспарт у асноўным прадстаўлены гатовымі вырабамі — электроніка і электратэхніка, а таксама прадукцыя хімічнай прамысловасці. У імпарце галоўнымі артыкуламі з'яўляюцца тавары прамежкавага спажывання (кампаненты і паўфабрыкаты для вытворчасці гатовых вырабаў). Асноўныя гандлёвыя партнёры ЗША, Сінгапур, Японія і Кітай. Аб'ём прамых замежных інвестыцый у 2007 склаў больш 6 млрд.дол. Найбуйнейшымі інвестарамі застаюцца Японія і ЗША.

Прыбытак на душу насельніцтва дасягнуў $6,4 тыс. Узровень інфляцыі ў 2007 – 4%, беспрацоўя – 3,3%. З 2005 уведзены плаваючы курс нацыянальнай валюты, які ў сярэднім складае 3,5 рынггіта за 1 дол. ЗША. Знешні доўг – 50,3 млрд. дол. ЗША.

Узброеныя сілы

Узброеныя сілы налічваюць 111,5 тыс. чал.: сухапутныя войскі 85 тыс.чал., ВМС 14 тыс.чал., ВПС 12,5 тыс.чал. Колькасць паліцыі каля 95 тыс.чал.

Гл. таксама

  • Кінабалу

Зноскі

  1. ↑ 1,0 1,1 1,2 CIA - The World Factbook: Malaysia (англ.) 
  2. ↑ Taburan Penduduk Dan Ciri-Ciri Asas Demografi  (малайск.) (англ.) 
  3. ↑ UNDP Human Development Report 2015 (англ.) 

Спасылкі

  • На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Малайзія
  • Партал урада Малайзіі

Шаблон:Малайзія ў тэмах

Краіны Паўднёва-Усходняй Азіі

Бруней | Усходні Тымор | В'етнам | Інданезія | Камбоджа | Лаос | Малайзія | М'янма | Сінгапур | Тайланд | Філіпіны

  Арганізацыя ісламскага супрацоўніцтва

ААЭ | Азербайджан | Албанія | Алжыр | Аман | Афганістан | Бангладэш | Бахрэйн | Бенін | Бруней | Буркіна-Фасо | Габон | Гамбія | Гаяна | Гвінея | Гвінея-Бісау | Джыбуці | Егіпет | Емен | Іарданія | Інданезія | Ірак | Іран | Казахстан | Камерун | Каморы | Катар | Кот-д'Івуар | Кувейт | Кыргызстан | Ліван | Лівія | Мазамбік  | Малайзія | Малі | Мальдывы | Марока | Маўрытанія |Нігер | Нігерыя | Пакістан | Палесціна | Самалі | Саудаўская Аравія | Сенегал | Сірыя | Судан | Сурынам | Сьера-Леонэ | Таджыкістан | Тога | Туніс | Туркменістан | Турцыя | Уганда | Узбекістан | Чад

Дзяржавы-назіральнікі: Боснія і Герцагавіна | Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка | Расія | Тайланд Мусульманскія арганізацыі і абшчыны — назіральнікі: Нацыянальна-вызваленчы фронт маро | Паўночны Кіпр Міжнародныя арганізацыі — назіральнікі: Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва | Арганізацыя Аб'яднаных Нацый | Афрыканскі саюз | Ліга арабскіх дзяржаў | Рух недалучэння   Краіны Азіі

Аб'яднаныя Арабскія Эміраты | Азербайджан² | Аман | Арменія | Афганістан | Бангладэш | Бахрэйн | Бруней | Бутан | В'етнам | Грузія² | Егіпет¹ | Емен | Іарданія | Ізраіль | Інданезія | Індыя | Ірак | Іран | Казахстан² | Камбоджа | Катар | Кіпр | Кітай | Кувейт | Кыргызстан | Лаос | Ліван | Малайзія | Мальдывы | Манголія | М'янма | Непал | Пакістан | Паўднёвая Карэя | Паўночная Карэя | Расія² | Саудаўская Аравія | Сінгапур | Сірыя | Таджыкістан | Тайланд | Туркменістан | Турцыя² | Узбекістан | Усходні Тымор | Філіпіны | Шры-Ланка | Японія

Дзяржавы і краі са спрэчным статусам: Абхазія | Азад Кашмір | Вазірыстан | Дзяржава Ва | Дзяржава Шан | Заходні бераг ракі Іардан | Іракскі Курдыстан | Нагорна-Карабахская Рэспубліка | Палесцінская аўтаномія | Паўднёвая Асеція | Паўночны Кіпр | Тайвань

Залежныя тэрыторыі: Брытанская тэрыторыя ў Індыйскім акіяне | Ганконг | Макаа

¹ У асноўным у Афрыцы  ² Часткова ў Еўропе   Краіны ля Андаманскага мора

Інданезія • ІндыяМалайзія • М'янма • Тайланд

 


Краіны ля Сіямскага заліва

В'етнам • КамбоджаМалайзія • Тайланд

  Краіны ля Паўднёва-Кітайскага мора

Бруней • В'етнам • Інданезія • Кітай ( Ганконг • Макаа) • МалайзіяТайвань • Філіпіны

 


Краіны паўвострава Індакітай

 Бангладэш ·  В'етнам ·  Камбоджа ·  Лаос ·  Малайзія ·  М'янма ·  Тайланд

 

малайзія карта, малайзія контурна карта, малайзія куала лумпур, малайзія столиця, малайзія флаг


Малайзія Інфармацыю Аб

Малайзія


  • user icon

    Малайзія beatiful post thanks!

    29.10.2014


Малайзія
Малайзія
Малайзія Вы праглядаеце суб'ект
Малайзія што, Малайзія хто, Малайзія апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Горад Вэнгажына

Горад Вэнгажына

Вэнгaжы́нa (польск.: Węgorzyno) — горад у Заходнепаморскім ваяводстве Польшчы, Лабэзскі павет. ...
1-я вуліца Даватара, Віцебск

1-я вуліца Даватара, Віцебск

Беларусь Горад Віцебск Раён Кастрычніцкі Ранейшыя назвы Мікольская, Ветэрынарная Прац...
Гара Анкаума

Гара Анкаума

Балівія Горная сістэма Анды Вышыня вяршыні 6427 м Першае ўзыходжанне 11 чэрвен...
Спіс аб’ектаў PGC (1300001—1301000)

Спіс аб’ектаў PGC (1300001—1301000)

Гэта спіс аб'ектаў Спіс аб'ектаў PGC 1300001—1301000 Нумар PGC Прамое ўзыходжанне J20000 Схіленне ...