Максім Горкі

максім горкій
Аляксей Максімавіч Пешкаў

Псеўданімы:

М.Горкі

Дата нараджэння:

16 (28) сакавіка 1868(1868-03-28)

Месца нараджэння:

Ніжні Ноўгарад, Расійская імперыя

Дата смерці:

18 чэрвеня 1936(1936-06-18) (68 гадоў)

Месца смерці:

Горкі-10, Маскоўская вобласць, РСФСР, СССР

Род дзейнасці:

пісьменнік, драматург

Прэміі:

Максім Горкі, таксама вядомы як Аляксей Максімавіч Горкі (пры нараджэнні Аляксей Максімавіч Пешкаў; 16 (28) сакавіка 1868, Ніжні Ноўгарад, Расійская імперыя — 18 чэрвеня 1936, Горкі, Маскоўская вобласць, СССР) — выдатны рускі пісьменнік, празаік, драматург, грамадскі дзеяч.

Змест

  • 1 Біяграфічныя звесткі
  • 2 Творчасць
  • 3 Бібліяграфія
  • 4 Беларускія пераклады
  • 5 Літаратура

Біяграфічныя звесткі

3 1878 працаваў служкай, грузчыкам, пекарам, дворнікам і інш. 3 1884 жыў у Казані, удзельнічаў у нелегальных народніцкіх гуртках. У 1888-89 і 1891-92 вандраваў па Расіі. За ўдзел у арганізацыі падпольнай друкарні ў 1901 высланы з Ніжняга Ноўгарада. Удзельнічаў у Снежаньскім узброеным паўстанні 1905. У 1906 выехаў у Амерыку, потым — у Італію, жыў на в-ве Капры (1906-13). У 1913 вярнуўся ў Расію. Узначальваў выдавецтва «Всемирная литература» (1918-24). У 1924-31 жыў у Сарэнта (Італія). 3 1931 у СССР. Заснаваў шэраг часопісаў, кніжных серый, у т.л. «Жыццё выдатных людзей», «Бібліятэка паэта» і інш. Ініцыятар І з'езда (1934) і першы старшыня Саюза савецкіх пісьменнікаў. Істотна паўплываў на фарміраванне ідэйна-эстэтычных прынцыпаў савецкай літаратуры.

Цікавіўся беларускім фальклорам. 3 1896 у сваяцкіх адносінах з сям'ёй А. Я. Багдановіча.

Творчасць

У друку ўпершыню выступіў з апавяданнем «Макар Чудра» (1892). У яго ранняй творчасці спалучаліся рамантызм і рэалізм. У алегарычных творах («Песня пра Сокала», 1895, «Песня пра буравесніка», 1901) адлюстраваліся погляды М. Горкага на рэвалюцыю. Шырокі рэзананс меў зборнік «Нарысы і апавяданні» (т. 1-3, 1898-99). У рэалістычных творах (раманы «Фама Гардзееў», 1899; «Трое», 1900-01, і інш.) паказаў Расію напярэдадні ХХ ст. У драме «Мяшчане» (паст. 1902), п'есах «На дне» (1902), «Дачнікі» (1904), «Дзеці сонца» (1905), «Варвары» і «Ворагі» (1906) адлюстраваў перадрэвалюцыйныя працэсы ў расійскім грамадстве. У рамане «Маці» (1907) спачувальна паказаў нарастанне рэвалюцыйнага руху ў Расіі. Аповесці «Лета» і «Гарадок Акураў» (1909), «Жыццё Мацвея Кажамякіна» (1910-11) пра рускае сялянства і мяшчанства. Патрыятычнымі настроямі прасякнуты «Казкі пра Італію» (1911-13), цыкл алавяданняў «Па Русі» (1912-17). У публіцыстычнай кнізе «Несвоечасовыя думкі» (асобнае выд. 1918) крытыкаваў узяты У. Леніным курс на рэвалюцыю, сцвярджаў пра яе дачаснасць і разбуральныя вынікі. Напісаў аўгабіяграфічную трылогію («Дзяцінства», 1913-14; «У людзях», 1916; «Мае ўніверсітэты», 1923), раман «Справа Аргамрнавых» (1925), п'есы «Ягор Булычоў і іншыя» (паст. 1932), «Дасцігаеў і іншыя» (1933), «Васа Жалязнова» (1936, 1-я рэд. 1910), у якіх зноў звярнуўся да паказу жыцця Расіі да 1917. Аўтар літаратурных партрэтаў «Леў Талстой» (1919), «У. Г. Караленка» (1923), «Сяргей Ясенін» (1927) і інш. Апошні твор — незакончаны раман-эпапея «Жыццё Кліма Самгіна» (ч. 1-3, 1927-31, ч. 4, 1937) у надзвычай згушчанай, насычанай форме адлюстраваў падзеі перадрэвалюцыйных дзесяцігоддзяў.

М. Горкі першы з рускіх пісьменнікаў звярнуў увагу на беларускую літаратуру, даў высокую ацэнку творчасці Я. Купалы і Я. Коласа. Пераклаў на рускую мову верш Я. Купалы «А хто там ідзе?», які назваў нацыянальным гімнам беларусаў.

Бібліяграфія

  • Полн. собр. соч. Т. 1—25. М., 1968— 76;
  • Архив А. М. Горького. Т. 1—14. М., 1939— 76;

Беларускія пераклады

  • 3б. твораў. Т. 5—13, 16—20, 23—24. Мн., 1935—38 (т. 1—4, 14—15, 21— 22 не выд.);
  • Архіп і Лявонка. Вільня, 1910;
  • Зброднік. Канавалаў, Чалкаш. Мн., 1930;
  • Справа Артамонавых. Мн., 1941;
  • Маці. Мн., 1941;
  • Дзяцінства. Мн., 1949;
  • У людзях. Мн., 1952;
  • Мае універсітэты. Мн., 1953;
  • Казкі. Мн., 1968.

На беларускую мову творы М. Горкага перакладалі Тэрэза Гардзялкоўская, К. Чорны, М. Гарэцкі, Э. Самуйлёнак, П. Глебка, К. Крапіва, М. Лынькоў, А. Куляшоў, Я. Брыль, Э. Агняцвет, З. Астапенка, С. Баранавых, В. Вітка, Ю. Гаўрук, А. 3арыцкі, М. Лобан, М. Машара, Я. Скрыган, Т. Хадкевіч, У. Хадыка, А. І. Якімовіч.

Літаратура

  • Горкі Максім // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 360—361. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0 (Т. 5).

максім горкій


Максім Горкі Інфармацыю Аб

Максім Горкі


  • user icon

    Максім Горкі beatiful post thanks!

    29.10.2014


Максім Горкі
Максім Горкі
Максім Горкі Вы праглядаеце суб'ект
Максім Горкі што, Максім Горкі хто, Максім Горкі апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Вёска Смольнікі, Камянецкі раён

Вёска Смольнікі, Камянецкі раён

Смо́льнікі[1] (трансліт.: Smoĺniki, руск.: Смольники) — вёска ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобла...
742

742

гады 740 741 742 743 744 дзесяцігоддзі 720-я 730-я 740-я 750-я 760-я стагоддзі 7 ст. 8 ст. 9...
Горад Бадахас

Горад Бадахас

Каардынаты: 38°52′48″ пн. ш. 6°58′12″ з. д. / 38.88° пн. ш. 6.97° з. д. (...
Аграгарадок Відамля

Аграгарадок Відамля

Ві́дамля[1] (трансліт.: Vidamlia, руск.: Видомля) — аграгарадок у Камянецкім раёне Брэсцкай воб...