TR | RU | UK | KK | EN |

Максімілян Кольбэ


Раймунд Кальбе

Нараджэнне:

8 студзеня 1894(1894-01-08)
Здуньска-Воля, Царства Польскае, Расійская імперыя

Смерць:

14 жніўня 1941(1941-08-14) (47 гадоў)
Асвенцым, Польшча

Шануецца:

у Рымска-Каталіцкай Царквы

Беатыфікаваны:

17 кастрычніка 1971

Кананізаваны:

10 кастрычніка 1982

Дзень памяці:

14 жніўня

Заступнік:

зняволеных, журналістаў, сям'і, XX стагоддзя

Падзвіжніцтва:

пакутніцтва

Максімілян Марыя Кольбэ (свецкае імя: Раймунд; 8 студзеня 1894, г. Здунска-Воля, цяпер у Лодзінскім ваяв., Польшча — 14 жніўня 1941) — каталіцкі рэлігійны дзеяч. Доктар філасофіі (1915), доктар тэалогіі (1919).

Біяграфія

Скончыў Грыгарыянскі універсітэт у Рыме (1919). Манах ордэна францысканцаў, з 1918 г. ксёндз. 3 1919г. выкладаў у Кракаўскай францысканскай семінарыі. У 1922—1927 гг. служыў у Гродзенскім кляштары францысканцаў. У 1927 г. заснаваў у вёсцы Папротня Лодзінскага ваяводства францысканскі комплекс Непакалянаў (адзін з найбольшых у свеце) і быў яго кіраўніком. Заснавальнік і рэдактар каталіцкіх выданняў, у т.л. часопіса «Rycerz Niepokalanej» («Рыцар Бязгрэшна Зачаўшай», з 1922) і газеты «Mały Dziennik» («Малая газета», з 1935). У 1930—1936 гг. праводзіў місіянерскую дзейнасць у Кітаі і Японіі, выдаваў «Rycerz…» на мясцовых мовах, заснаваў кляштары і семінарыі. У 1936 годзе вярнуўся ў Польшчу. У час германскай акупацыі Польшчы хаваў асоб, якіх расшуквалі нацысцкія ўлады. 3 дазволу акупацыйнай адміністрацыі выдаў адзіны нумар «Rycerzа…». 17.2.1941 арыштаваны гестапа і 28.5.1941 змешчаны ў канцлагер Асвенцым. Добраахвотна прапанаваў сябе замест аднаго з прызначаных да пакарання смерцю вязняў.

17.10.1971 беатыфікаваны, 10.10.1982 кананізаваны. Дзень памяці 14 жніўня.

Ушанаванне памяці

Помнікі ў Непакалянаве і Удзеле, мемарыяльная дошка ў касцёле Гродзенскага кляштара францысканцаў. Яго духоўнаму подзвігу прысвечаны мастацкі фільм польскага рэжысёра К. Занусі «„Жыццё за жыццё“. Максімілян Кольбэ» (1990).



Максімілян Кольбэ Інфармацыю Аб

Максімілян Кольбэ


  • user icon

    Максімілян Кольбэ beatiful post thanks!

    29.10.2014


Максімілян Кольбэ
Максімілян Кольбэ
Максімілян Кольбэ Вы праглядаеце суб'ект
Максімілян Кольбэ што, Максімілян Кольбэ хто, Максімілян Кольбэ апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Горад Вэнгажына

Горад Вэнгажына

Вэнгaжы́нa (польск.: Węgorzyno) — горад у Заходнепаморскім ваяводстве Польшчы, Лабэзскі павет. ...
1-я вуліца Даватара, Віцебск

1-я вуліца Даватара, Віцебск

Беларусь Горад Віцебск Раён Кастрычніцкі Ранейшыя назвы Мікольская, Ветэрынарная Прац...
Гара Анкаума

Гара Анкаума

Балівія Горная сістэма Анды Вышыня вяршыні 6427 м Першае ўзыходжанне 11 чэрвен...
Спіс аб’ектаў PGC (1300001—1301000)

Спіс аб’ектаў PGC (1300001—1301000)

Гэта спіс аб'ектаў Спіс аб'ектаў PGC 1300001—1301000 Нумар PGC Прамое ўзыходжанне J20000 Схіленне ...