TR | RU | UK | KK | EN |

Макаа

пистолет макаарова
Каардынаты: 22°09′42″ пн. ш. 113°33′30″ у. д. / 22.161667° пн. ш. 113.558333° у. д. (G) (O) (Я)22.161667, 113.558333

Гімн: «Марш добраахвотнікаў» Заснавана 1557: партугальская акупацыя;

13 жніўня 1862: партугальская калонія;

20 снежня 1999: перадача суверэнітэту

Афіцыйная мова Кітайская, Партугальская СталіцаНайбуйнейшыя гарады Форма кіравання Залежная тэрыторыя Глава выканаўчай
улады
Фернанда Чуй Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні 224-я ў свеце
29,2 км²
0 Насельніцтва
• Ацэнка (2009)
• Шчыльнасць
541 200 чал. (165-я)
18 527 чал./км² ВУП
  • Разам (2007)
  • На душу насельніцтва
$15,997 млрд  (94-ы)
$36 357 Валюта Патака Інтэрнэт-дамен .mo Часавы пояс +8

Мака́а, Спецыяльны адміністрацыйны раён Мака́а (парт.: Macao, Macau; кіт.: 澳門, Àomén ці 壕鏡澳 Haojing'ao; на кантонскім дыялекце: 馬交, Magau) — спецыяльны адміністрацыйны раён Кітайскай Народнай Рэспублікі, які знаходзіцца на ўсходнім узбярэжжы Кітая. Былая партугальская калонія. Мае плошчу 25,4 км² з насельніцтвам 520,4 тыс. чалавек. Да Макаа адносяцца і невялікія астравы Таіпа і Колаань.

Змест

  • 1 Геаграфія
  • 2 Эканоміка
  • 3 Дэмаграфія
  • 4 Культура
  • 5 Спорт
  • 6 Зноскі
  • 7 Спасылкі

Геаграфія

Макаа — горад у Кітаі на ўзбярэжжы Паўночнакітайскага мора, у вусці ракі Чжуцьзян. Утрымлівае тэрыторыю паўвострава Макаа, астравоў Тайпа і Колаань, агульнай плошчай 28,6 км². Макаа знаходзіцца на мяжы трапічнай і субекватарыяльнай кліматычных зонаў, сярэдняя тэмпература студзеня складае 15 °C, ліпеня — 29 °C. Штогадовая колькасць ападкаў — 1800 мм.

Эканоміка

Пачынаючы з 80-х гадоў ХХ стагоддзя эканоміка Макаа развіваецца вельмі хуткімі тэмпамі. У 1982 годзе сукупны ўнутраны прадукт складаў $1,287 млрд, а ў 1998 ён склаў 6,15 млрд. Асновай эканомікі Макаа складаецца з рээкспарту кітайскіх тавараў, гэтаму спрыяе існаванне вялікага марскога порта і аэрапорта. Стымулам развіцця тэрыторыі з'яўляюцца і легальныя азартныя гульні (казіно, спаборніцтвы сабакаў і коней), фінансавыя паслугі. Таксама развіццё атрымалі рыбалоўства і пераапрацоўка рыбы. Усё большы прыбытак прыносіць турызм (у апошнія гады гэта 40 % СУП і праца для кожнага трэцяга жыхара). Значнае месца ў экспарце Макаа займае Японія. Асноўная крыніца прадуктаў харчавання — Кітай.

Беспрацоўе ў горадзе мае нізкія паказчыкі (у 1998 годзе яно складала 3,8 % працаздольнага насельніцтва).

Дэмаграфія

Афіцыйнымі мовамі тэрыторыі з'яўляюцца кітайская і партугальская. Асноўнымі рэлігійнымі канфесіямі з'яўляюцца: хрысціянства, даасізм, будызм. У горадзе размешчаны рэзідэнцыя каталіцкага біскупа, афіцыйнае прадстаўніцтва Ордэна іезуітаў, іншых каталіцкіх ардэноў, каталіцкія каледжы і манастыры. Валютай з'яўляецца патака, звязаная з ганконгскім доларам. Каля 97 % насельніцтва — кітайцы, 2 % — партугальцы.

Культура

Асноўныя славутасці Макаа

Цэнтр горада адлюстроўвае часы партугальскай улады і сутыкненне еўрапейскай і кітайскай культур і каштоўнасцей. Восем плошчаў і дваццаць восем асобных аб'ектаў (руіны каталіцкага сабора 1582—1602 г.г.), некалькі партугальскіх фартоў, самы стары маяк у Кітаі, ў 2005 г. былі ўнесены ЮНЕСКА ў спіс сусветнай спадчыны.

Спорт

Зноскі

  1. ↑ У Асноўным законе Макаа запісана, што афіцыйнымі мовамі тэрыторыі з'яўляюцца «кітайская і партугальская». У той жа час закон не адзначае, якая з разнавіднасцей кітайскай мовы з'яўляецца стандартам. У мацерыковым Кітаі ў якасці стандартызаванай формы вусновай мовы выкарыстоўваецца путнхуа, а пісьмовай — спрошчаныя іерогліфы, у той час як стандартны кантонскі і поўныя іерогліфы ўжо доўгі час дэ факта з'яўляюцца стандартнымі моўнымі формамі ў Макаа.
  2. ↑ Макаа ніколі не быў незалежнай дзяржавай. У розны час ён знаходзіўся пад суверэнітэтам Кітая, Партугаліі. У 1999 годзе Кітай вярнуў сабе суверэнітэт над тэрыторыяй. У той жа час Макаа захоўвае значную аўтаномію і фармальна можа незалежна выбіраць кіраўніка.
  3. ↑ Estimates of population. Statistics and Census Service (DSEC) of the Macau Government. Праверана 10 лістапада 2009.
  4. ↑ Gross domestic product (GDP) and per-capita GDP. Statistics and Census Service (DSEC) of the Macau Government. Праверана 3 чэрвеня 2007.

Спасылкі

  • На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Макаа

пистолет макаарова


Макаа Інфармацыю Аб

Макаа


  • user icon

    Макаа beatiful post thanks!

    29.10.2014


Макаа
Макаа
Макаа Вы праглядаеце суб'ект
Макаа што, Макаа хто, Макаа апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Вёска Смольнікі, Камянецкі раён

Вёска Смольнікі, Камянецкі раён

Смо́льнікі[1] (трансліт.: Smoĺniki, руск.: Смольники) — вёска ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобла...
742

742

гады 740 741 742 743 744 дзесяцігоддзі 720-я 730-я 740-я 750-я 760-я стагоддзі 7 ст. 8 ст. 9...
Горад Бадахас

Горад Бадахас

Каардынаты: 38°52′48″ пн. ш. 6°58′12″ з. д. / 38.88° пн. ш. 6.97° з. д. (...
Аграгарадок Відамля

Аграгарадок Відамля

Ві́дамля[1] (трансліт.: Vidamlia, руск.: Видомля) — аграгарадок у Камянецкім раёне Брэсцкай воб...