TR | RU | UK | KK | EN |

Мазамбік


Каардынаты: 17°46′00″ пд. ш. 35°28′00″ у. д. / 17.766667° пд. ш. 35.466667° у. д. (G) (O) (Я)-17.766667, 35.466667

Гімн: «Pátria Amada» Дата незалежнасці 25 чэрвеня 1975 (ад Партугаліі) Афіцыйная мова партугальская Сталіца Мапуту Найбуйнейшы горад Мапуту Форма кіравання Рэспубліка Прэзідэнт
Прэм'ер-міністр
Арманду Гебуза
Айрэш Баніфасіу Алі Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні 35-я ў свеце
801 590 км²
2,2 Насельніцтва
• Ацэнка (2008)
• Шчыльнасць
21 284 700 чал. (55-я)
25 чал./км² ІРЧП (2007) ▲ 0.402 (нізкі) (172-ы) Валюта Метыкал Інтэрнэт-дамен .mz Тэлефонны код +258 Часавы пояс +2

Мазамбі́к, Рэспубліка Мазамбік (парт.: República de Moçambique) — краіна ў Паўднёвай Афрыцы. Мяжуе з ПАР, Свазілендам, Танзаніяй, Малаві, Зімбабве і Замбіяй. Мае выхад да Індыйскага акіяна.

Некалькі стагоддзяў была калоніяй Партугаліі, атрымала незалежнасць з 1975. Сталіца краіны — горад Мапуту. Нацыянальная валюта — мецікал.

Гісторыя

Асноўны артыкул: Гісторыя Мазамбіка

Найбольш старажытнае насельніцтва Мазамбіка — бушмены і гатэнтоты, выцемненыя ў V — VIII стст. плямёнамі банту. З VIII ст. сюды праніклі арабы, якія заснавалі на ўзбярэжжы Мазамбіка шэраг гандлёвых цэнтраў. Да пачатку 2-га тысячагоддзя ў міжрэччы Замбезі — Рака Лімпопа склалася дзяржаўнае ўтварэнне Манаматапа (захаваліся рэшткі збудаванняў з вялікіх гранітных блокаў), якое адыгрывала важную ролю ў араба-суахілійскім гандлі. У 1498 г. Мазамбік наведаў партугальскі мараплавец В. да Гама. Да сярэдзіны XVI ст. партугальцы захапілі шэраг апорных пунктаў на ўзбярэжжы Мазамбіка. Яны навязалі няроўныя дагаворы правіцелям Манаматапы, якая прыйшла ў заняпад і распалася ў пачатку XVIII ст.; у XVI — XIX стст. адсюль вёўся вываз рабоў наплантацыі ў Бразілію. У 1752 г. партугальскія ўладанні ў паўднёва-ўсходняй афрыцы аб’яднаны ў адзіную калонію Мазамбік. На працягу XIX ст. партугальцы вялі ўпартую барацьбу з дзяржавай Ватуа ў міжрэччы Лімпопа — Пунгве, якая была заваявана ў пачатку ХХ ст. У 1951 г. Мазамбік абвешчаны «заморскай правінцыяй» Партугаліі, у 1972 г. — яе «заморскім штатам». Грамадзянскімі правамі карысталіся толькі невялікія групы т.зв. «асіміляваных» афрыканцаў. У 1962 г. на базе нацыянал-вызваленчай афрыканскіх арганізацый створаны Фронт вызвалення Мазамбіка (ФРЭЛІМО) на чале з Э.Мандлане (з 1969 г. — С.Машэлам). У 1964 г. ФРЭЛІМО пачаў узброенае паўстанне супраць партугальскага панавання і да 1974 г. кантраляваў значную частку Мазамбіка. Пасля падзення дыктатуры ў Партугаліі ў верасні 1974 г. паміж новымі ўладамі і ФРЭЛІМО падпісаны дагавор аб стварэнні пераходнага ўрада Мазамбіка.

25 чэрвеня 1975 г. абвешчана Народная Рэспубліка Мазамбік (НРМ), прэзідэнтам якой стаў Машэл. Канстытуцыя 1975 г. зацвярджала курс на стварэнне ў дзяржаве палітычных, ідэалагічных, навуковых і матэрыяльных асноў сацыялістычнага грамадства, а таксама кіруючую роль ФРЭЛІМО. Урад правёў нацыяналізацыю знешняга гандлю, банкаў, устаноў адукацыі і аховы здароўя, юрыдычнай службы і большасці прадпрыемстваў, быў выдадзены закон пра землекарыстанне, паводле якога зямлёй надзяляліся створаныя сялянскія кааператывы. Пасля абвяшчэння незалежнасці Мазамбік пакінула большасць еўрапейскага насельніцтва (галоўным чынам партугальцы), таму ў сферы эканомікі, адукацыі і медыцыны ўлады сапхнуліся з сур’ёзнымі кадравымі праблемамі. У лютым 1977 г. на 3-м з’ездзе ФРЭЛІМО ператвораны ў партыю ФРЭЛІМО — «авангардную марксісцка-ленінскую партыю». Паводле прынятага статуту, партыя станавілася вядучай сілай дзяржавы і грамадства. Асновай яе ідэалогіі быў досвед мазамбікскага народа і марксізм-ленінізм. Ураду атрымалася дамагчыся значных поспехаў у вобласці развіцця адукацыі і медыцыны: у 1983 г. лік пачатковых школ склаў 5,8 тыс., сярэдніх — 136, створана шырокая сетка прафесійна-тэхнічнай адукацыі, выдаткі на ахову здароўя ў 19751981 гг. узраслі больш, чым у тры разы. Эканамічныя ж рэформы не прывялі да станоўчых вынікаў, пачаўся спад прамысловай вытворчасці і гандлю. Быў заключаны дагавор аб дружбе з СССР (1977 г.), узяты курс на пабудову ў Мазамбікі сацыялізму, нацыяналізаваны прыватныя прадпрыемствы, створаны кааператывы. На практыцы гэта прывяло да пагаршэння эканамічнага становішча Мазамбіка і росту незадаволенасці, што падштурхнула апазіцыю да стварэння на тэрыторыі Паўднёвай Радэзіі Мазамбікскага нацыянальнага супраціўлення (РЭНАМО) на чале з А.Длакамам, якое пачало ўзброеную барацьбу супраць рэжыму ФРЭЛІМО. У выніку ваенных зеянняў 19771992 гг. загінула больш за 1 млн. мазамбікцаў і каля 2 млн. сталі бежанцамі. Урад быў вымушаны пачаць рыначныя эканамічныя рэформы, якія паглыбіліся з прыходам да ўлады ў 1986 г. Ж.А.Чысана. У 1989 г. ФРЭЛІМО адмовілася ад ідэалогіі марксізму-ленінізму. З 1990 г. дзейнічае новая Канстытуцыя, паводле якой уведзена шматпартыйнасць, краіна перайменавана ў Рэспубліку Мазамбік. У кастрычніку 1992 г. падпісана пагадненне з РЭНАМО пра спыненне агню і паретварэнне апошняй у палітычную партыю. На ўсеагульных парламенцкіх выбарах перамагла ФРЭЛІМО, Чысана зноў выбраны прэзідэнтам Мазамбіка.

Вядомыя асобы

  • Арманду Гебуза

Гл. таксама

  • Горад Келіманэ
  • На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мазамбік
Краіны Афрыкі

Алжыр · Ангола · Бенін · Батсвана · Буркіна-Фасо · Бурундзі · Габон · Гамбія · Гана · Гвінея · Гвінея-Бісау · Джыбуці · Рэспубліка Конга">Дэмакратычная Рэспубліка Конга · Егіпет · Замбія · Зімбабвэ · Каба-Вердэ · Камерун · Каморы · Кенія · Кот-д’Івуар · Лесота · Ліберыя · Лівія · Маўрыкій · Маўрытанія · Мадагаскар · Малаві · Малі · Марока · Мазамбік · Намібія · Нігер · Нігерыя · Руанда · Рэспубліка Конга · Сан-Тамэ і Прынсіпі · Свазіленд · Сейшэлы · Самалі · Сенегал · Судан · Сьера-Леонэ · Танзанія · Тога · Туніс · Уганда · Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка · Чад · Экватарыяльная Гвінея · Эрытрэя · Эфіопія · Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка · Паўднёвы Судан

Залежныя тэрыторыі: Азорскія астравы · Брытанская тэрыторыя ў Індыйскім акіяне · Канарскія астравы · Мадэйра · Маёта · Мелілья · Рэюньён · Астравы Святой Алены, Узнясення і Трыстан-да-Кунья · Астравы Эпарсэ · Сеўта

Дзяржавы са спрэчным статусам: Сахарская Арабская Дэмакратычная Рэспубліка¹ (Заходняя Сахара) · дзяржаўныя ўтварэнні на тэрыторыі Самалі (Аўдаленд · Азанія · Галмудуг · Джубаленд · Пунтленд · Самаліленд · Сул, Санааг і Кайн · Хіман і Бэб)

¹ З'яўляецца членам Афрыканскага Саюза, вялікая частка тэрыторый акупавана Марока.

  Афрыканскі Саюз

Алжыр | Ангола | Батсвана | Бенін | Буркіна-Фасо | Бурундзі | Габон | Гамбія | Гана | Гвінея* | Гвінея-Бісау | Джыбуці | Рэспубліка Конга">Дэмакратычная Рэспубліка Конга | Егіпет | Замбія | Зімбабвэ | Каба-Вердэ | Камерун | Каморскія Астравы | Кенія | Кот-д'Івуар | Лесота | Ліберыя | Лівія | Мадагаскар* | Мазамбік | Малаві | Малі | Маўрыкій | Маўрытанія* | Намібія | Нігер | Нігерыя | Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка | Паўднёвы Судан | Руанда | Рэспубліка Конга | Самалі | Сан-Тамэ і Прынсіпі | САДР | Свазіленд | Сейшэльскія Астравы | Сенегал | Судан | Сьера-Леонэ | Танзанія | Тога* | Туніс | Уганда | Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка | Чад | Экватарыяльная Гвінея | Эрытрэя | Эфіопія

* Членства прыпынена   Франкафонія

Албанія | Андора | Арменія | Бельгія (Французская супольнасць Бельгіі) | Бенін | Балгарыя | Буркіна-Фасо | Бурундзі | Вануату | В'етнам | Габон | Гаіці | Гана1 | Гвінея | Гвінея-Бісау | Грэцыя | Джыбуці | Дамініка | Егіпет | Каба-Вердэ | Камбоджа | Камерун | Канада (Нью-Брансуік, Квебек) | Кіпр1 | Каморы | Рэспубліка Конга">Дэмакратычная Рэспубліка Конга | Рэспубліка Конга | Кот-д'Івуар | Лаос | Ліван | Люксембург | Маўрыкій | Маўрытанія | Мадагаскар | Македонія | Малі | Марока | Малдова | Манака | Нігер | Руанда | Румынія | Сан-Тамэ і Прынсіпі | Сейшэльскія Астравы | Сенегал | Сент-Люсія | Тога | Туніс | Францыя (Французская Гвіяна, Гвадэлупа, Марцініка, Сен-П'ер і Мікелон) | Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка | Чад | Швейцарыя | Экватарыяльная Гвінея

Дзяржавы-назіральнікі: Аўстрыя | Арменія | Венгрыя | Грузія | Латвія | Літва | Мазамбік | Польшча | Сербія | Славакія | Славенія | Тайланд | Украіна | Харватыя | Чэхія

1Асацыяваны член

 


Мазамбік Інфармацыю Аб

Мазамбік


  • user icon

    Мазамбік beatiful post thanks!

    29.10.2014


Мазамбік
Мазамбік
Мазамбік Вы праглядаеце суб'ект
Мазамбік што, Мазамбік хто, Мазамбік апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

IC 1203

IC 1203

NF : у працэсе пацверджання Прамое ўзыходжанне 16 гадз 15 мін 16,0 сек Схіленне -22° 20...
Коракс

Коракс

Коракс (стар.-грэч.: Κόραξ) — сіцыліяц, пасля смерці Гіерона I і выгнання Фрасібула з Сіракузаў...
Спіс аб’ектаў PGC (756001—757000)

Спіс аб’ектаў PGC (756001—757000)

Гэта спіс аб'ектаў Спіс аб'ектаў PGC 756001—757000 Нумар PGC Прамое ўзыходжанне J20000 Схіленне J2...
Юзельданж

Юзельданж

Юзельданж (люксемб. Useldeng, фр. Useldange) — камуна ў Люксембургу, размяшчаецца ў акрузе Дзікірх. ...