TR | RU | UK | KK | EN |

Магілёўская губерня


Расійская імперыя

Адміністрацыйны цэнтр

Горад Магілёў

Магілёўская губерня на ВікісховішчыКаардынаты:53°55′00″ пн. ш. 30°21′00″ у. д. / 53.916667° пн. ш. 30.35° у. д. (G) (O) (Я)53.916667, 30.35


Герб Магілёўскай губерні 1880Герб Магілёўскай губерні 1878

Магілёўская губерня (руск.:Могилёвская губерния) — губерня Расійскай імперыі. Створана ў 1772 г. пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай. Першапачаткова ў склад Магілёўскай губерні ўваходзілі правінцыі:

  • Магілёўская;
  • Мсціслаўская;
  • Аршанская;
  • Рагачоўская.
Карта Магілёўскага намесніцтва 1792 года

У 1777 г. Магілёўская губерня была падзеленая на 12 паветаў:

  • Аршанскі;
  • Бабінавіцкі;
  • Беліцкі;
  • Клімавіцкі;
  • Копыскі;
  • Магілёўскі
  • Мсьціслаўскі
  • Рагачоўскі;
  • Сенненскі;
  • Старабыхаўскі;
  • Чавускі;
  • Чэрыкаўскі.

У 1778 г. губерня перайменавана ў Магілёўскае намесніцтва, якое ў 1796 г. скасавана, а паветы ўвайшлі ў склад Беларускай губерні; Бабінавіцкі, Клімавіцкі, Копыскі, Старабыхаўскі паветы скасаваныя. У 1802 г. Магілёўская губерня адноўленая ў складзе ранейшых 12 паветаў. У 1840 г. Бабінавіцкі павет скасаваны, у 1852 г. Беліцкі павет пераіменаваны ў Гомельскі, Старабыхаўскі - у Быхаўскі, у 1861 г. Копыскі - у Горацкі паветы.

У 1897 г. тэрыторыя губерні складала 42 134 версты2, насельніцтва 1708 тыс. чал.

Карта Магілёўскай губерні 1821 года

У верасні 1917 г. расійскі ўрад улучыў землі губерні ў склад Заходняй вобласці, у студзені 1919 г. далучыў да БССР, з лютага — да РСФСР. 11 ліпеня 1919 г. Магілёўская губерня была скасаваная, 9 яе паветаў увайшлі ў Гомельскую губерню, Мсціслаўскі павет перададзены Смаленскай, Сенненскі павет — Віцебскай губерні. У 1938 г. годзе з цэнтрам у Магілёве створана Магілёўская вобласць.

Змест

  • 1 Губернатары
  • 2 Прадстаўнікі дваранства
  • 3 Вядомыя асобы
  • 4 Спасылкі

Губернатары

  • Міхаіл Васілевіч Кахоўскі (1773—1779)
  • Пётр Багданавіч Пасек (1779—1781)

Прадстаўнікі дваранства

  • Спіс дваранскіх родаў Магілёўскай губерні

Вядомыя асобы

  • Міхаіл Сяргеевіч Кацар
  • Філіп Цімафеевіч Шаўцоў
  • Міхаіл Восіпавіч Без-Карніловіч
  • Іван Пятровіч Сазановіч
  • Кірыл Фаміч Тамашэвіч
  • Мікалай Канстанцінавіч Гюбенет

Спасылкі

  • Мапы і спісы населеных месцаў Магілёўскай губерні
  • На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Магілёўская губерня


Магілёўская губерня Інфармацыю Аб

Магілёўская губерня


  • user icon

    Магілёўская губерня beatiful post thanks!

    29.10.2014


Магілёўская губерня
Магілёўская губерня
Магілёўская губерня Вы праглядаеце суб'ект
Магілёўская губерня што, Магілёўская губерня хто, Магілёўская губерня апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Вёска Смольнікі, Камянецкі раён

Вёска Смольнікі, Камянецкі раён

Смо́льнікі[1] (трансліт.:Smoĺniki, руск.:Смольники) — вёска ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобла...
742

742

гады 740 741 742 743 744 дзесяцігоддзі 720-я 730-я 740-я 750-я 760-я стагоддзі 7 ст. 8 ст. 9...
Горад Бадахас

Горад Бадахас

Каардынаты:38°52′48″ пн. ш. 6°58′12″ з. д. / 38.88° пн. ш. 6.97° з. д. (...
Аграгарадок Відамля

Аграгарадок Відамля

Ві́дамля[1] (трансліт.:Vidamlia, руск.:Видомля) — аграгарадок у Камянецкім раёне Брэсцкай воб...