TR | RU | UK | KK | EN |

Магілёўская вобласць


Беларусь

Уключае

21 раён

Адміністрацыйны цэнтр

Магілёў

Найбуйнейшыя гарады

Бабруйск
Крычаў
Мсціслаў

Глава

Уладзімір Віктаравіч Даманеўскі

Насельніцтва (2009)

1 099 млн (5-е месца)

Шчыльнасць

39,2 чал./км²

Плошча

29 тыс. км²
(5-е месца)

Вышыня
над узроўнем мора
 • Найвышэйшы пункт
 • Самы нізкі пункт



 239 м
 126 м

Часавы пояс

UTC+2

Код ISO 3166-2

BY-MA

Код аўтам. нумароў

6

Афіцыйны сайт Магілёўская вобласць на Вікісховішчы Каардынаты: 53°54′00″ пн. ш. 30°20′00″ у. д. / 53.9° пн. ш. 30.333333° у. д. (G) (O) (Я)53.9, 30.333333


Магілёўская во́бласць — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР і Рэспубліцы Беларусь. Размешчана на ўсходзе краіны, мяжуе з Расіяй.

Змест

  • 1 Гісторыя
  • 2 Прырода
  • 3 Насельніцтва
  • 4 Гаспадарка
  • 5 Сімволіка
  • 6 Выдатныя асобы
  • 7 Спасылкі
  • 8 Зноскі

Гісторыя

Вобласць створана 15.1.1938, узбуйнена ў 1954 г. Падзяляецца на 21 раён.

У 1986 г. на тэрыторыі вобласці 13 гарадоў, 7 гарадскіх пасёлкаў, 4 рабочыя пасёлкі.

У 1998 г. колькасць насельніцтва складала 1241,3 тыс. чал. У вобласці налічвалася 14 гарадоў, у т.л. 5 абласнога падпарадкавання, 11 гарадскіх пасёлкаў, 196 сельсаветаў, 3247 сельскіх населеных пунктаў.

Прырода

На Магілёўшчыне пераважае раўнінны рэльеф. Клімат вобласці ўмерана кантынентальны.

Праз яе тэрыторыю вобласці цякуць рэкі Дняпро, Бярэзіна, Друць, Сож, Проня, Беседзь, а таксама іх прытокі. Вялікіх азёр няма.

Сельскагаспадарчыя землі займаюць пераважна дзярнова-падзолістыя глебы (сугліністыя і супясчаныя), а таксама дзярнова-падзолістыя забалочаныя глебы і тарфяна-балотныя глебы.

Больш за трэцюю частку тэрыторыі вобласці пакрываюць лясы, на паўднёвым захадзе лясістасць дасягае 50 %. Галоўныя лесаўтваральныя пароды: хвоя звычайная, елка еўрапейская, бяроза павіслая. Поймы рэк займаюць нізінныя лугі. Балоты пераважна нізіннага тыпу, большай часткай асушаныя.

Насельніцтва

Для Магілёўскай вобласці характэрна змяншэнне колькасці насельніцтва:

  • 1998 г. — 1241,3 тыс. чал.
  • 2003 г. — 1180,5 тыс. чал.
  • 2006 г. — 1138 тыс. чал.
  • 2009 г. — 1099,4 тыс. чал.
  • 2011 г. — 1064,1 тыс..

Гарадское насельніцтва складае 72,3 % (2003). Найбольшыя гарады: Магілёў (364,1 тыс. чал.), Бабруйск (221,2), Асіповічы, Горкі, Крычаў.

Нацыянальны склад насельніцтва (1999): беларусы — 86,1 %, рускія — 10,9 %, украінцы — 1,7 %.

Гаспадарка

У гаспадарчым комплексе важнае значэнне мае прамысловасць. Вобласць займае лідзіруючыя пазіцыі па вытворчасці самаходных скрэпераў і падземных аўтапаяздоў, прычапной сельгастэхнікі, пасажырскіх ліфтаў у СНД. У Беларусі Магілёўская вобласць з'яўляецца галоўным вытворцам шын, цэменту, цэнтрабежных помпаў, электрарухавікоў, гумавага абутку, перавязачных матэрыялаў, мяккага даху і інш. Асноўныя індустрыяльныя цэнтры вобласці — Магілёў і Бабруйск. У Магілёве размешчана свабодная эканамічная зона і тэхнапарк «Магілёў».

Сельскагаспадарчыя ўгоддзі займаюць 50,3 % тэрыторыі вобласці, у т.л.: ворыва — 33,1 %, паша — 9,1 %, сенажаці — 8,1 %. Вядучую ролю ў аграпрамысловым комплексе займае раслінаводства. Збожжавыя і зернебабовыя культуры (ячмень, жыта, авёс, пшаніца) размешчаны паўсюль. Больш як на 70 % плошчаў яны даюць фуражнае збожжа і амаль 30 % — харчовае. Вырошчваюцца кармавыя культуры, лён, бульба. Жывёлагадоўля мае малочна-мясны напрамак. У шэрагу раёнаў спецыялізаваныя гаспадаркі займаюцца пушной зверагадоўляй, развядзеннем коней, вытворчасцю рыбы.

У структуры перавозак важнейшае месца займаюць чыгуначны і аўтамабільны транспарт. Чыгунка звязвае вобласць з усімі рэгіёнамі Беларусі, Украінай, Малдовай, краінамі Балтыі, шэрагам рэгіёнаў Расіі. Прамымі аўтобуснымі рэйсамі вобласць звязана з Мінскам, Навагрудкам, Гомелем, Наваполацкам, Віцебскам, Оршай, Масквой, Смаленскам, Санкт-Пецярбургам і інш.

Сярод важнейшых экалагічных праблем рэгіёну — радыеактыўнае забруджванне тэрыторыі пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС у 1986 годзе. Усяго забруджана амаль 35 % тэрыторыі вобласці.

Сімволіка

  • Сцяг Магілёўскай вобласці
  • Герб Магілёўскай вобласці

Выдатныя асобы

  • Андрэй Багдановіч

Спасылкі

  • Мой край — Магілёўшчына
  • Магілёўская вобласць, гарады і вёскі. Фота славутасцяў

Зноскі

  1. ↑ Афіцыйныя дадзеныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта РБ на 1-08-2011
Гарады і гарадскія пасёлкі Магілёўскай вобласці

Магілёў · Асіповічы · Бабруйск · Быхаў · Бялынічы · Глуск · Горкі · Дрыбін · Касцюковічы · Кіраўск · Клімавічы · Клічаў · Краснаполле · Круглае · Крычаў · Мсціслаў · Слаўгарад · Хоцімск · Чавусы · Чэрыкаў · Шклоў

  Адміністрацыйны падзел Беларусі

Брэсцкая вобласць • Віцебская вобласцьГомельская вобласцьГродзенская вобласцьМагілёўская вобласцьГорад Мінск • Мінская вобласць

 


Магілёўская вобласць Інфармацыю Аб

Магілёўская вобласць


  • user icon

    Магілёўская вобласць beatiful post thanks!

    29.10.2014


Магілёўская вобласць
Магілёўская вобласць
Магілёўская вобласць Вы праглядаеце суб'ект
Магілёўская вобласць што, Магілёўская вобласць хто, Магілёўская вобласць апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Мачавіна

Мачавіна

Мачавіна (карбамід) — хімічнае злучэнне, дыямід вугальнай кіслаты. Белыя крышталі, растваральныя ў п...
Эдыт Эванс

Эдыт Эванс

8 лютага 18881888-02-081233 Месца нараджэння: Лондан, Англія, Злучанае каралеўства Вялікабрытані...
Івана-Франкоўская вобласць

Івана-Франкоўская вобласць

Горад Івана-Франкоўск Афіцыйная мова украінская Насельніцтва (2006) 1 388 млн...
Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя

Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя

Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя (БСДРП) — арганізацыя бальшавіцкага кірунку, існ...

Выпадковыя Артыкула (searchxengine.com)

Аккурганский раён

Аккурганский раён

Узбекістан Статус раён Уваходзіць у Ташкенцкая вобласць Адміністрацыйны цэнтр Аккурган Насель
Сістэма верхняга прывада

Сістэма верхняга прывада

Сістэма верхняга прывада СВП - важны элемент свідравой ўстаноўкі, які ўяўляе сабой рухомы круцільні
Знаменскі, Анатоль Дзмітрыевіч

Знаменскі, Анатоль Дзмітрыевіч

Знаменскі Анатоль Дзмітрыевіч Дата нараджэння: 1 мая 19231923-05-01 Месца нараджэння: Ежовка,
дэмаграфічныя паказчыкі

дэмаграфічныя паказчыкі

Змест 1 Абсалютныя дэмаграфічныя паказчыкі 1.1 Агульная колькасць насельніцтва 1.2 Агульны прыро