TR | RU | UK | KK | EN |

Літва

авто літва, літва
Каардынаты: 55°20′00″ пн. ш. 24°06′00″ у. д. / 55.333333° пн. ш. 24.1° у. д. (G) (O) (Я)55.333333, 24.1

Гімн: «Tautiška giesmė» На жаль, у вашым браўзеры адключаны JavaScript, ці не маецца патрабаванага прайгравальніка.
Вы можаце загрузіць ролік ці загрузіць прайгравальнік для прайгравання роліка ў браўзеры. Дата незалежнасці 16 лютага 1918;
адноўлена 11 сакавіка 1990 (ад Расіі/СССР) Афіцыйная мова літоўская Сталіца Вільнюс Найбуйнейшыя гарады Вільнюс, Каўнас, Клайпеда Форма кіравання Парламенцкая рэспубліка Прэзідэнт
Прэм'ер-міністр
Старшыня Сейма
Даля Грыбаўскайтэ
Альгірдас Буткявічус
Ларэта Граўжыненэ Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні 123-я ў свеце
65.300 км²
1,35 Насельніцтва
• Ацэнка (2014)
• Перапіс (2011)
• Шчыльнасць
2.944.459 чал. (138-я)
3.043.429 чал.
50,3 чал./км²  (120-я) ВУП (ППЗ)
  • Разам (2015)
  • На душу насельніцтва
$83,105 млрд
$28.245 ВУП (намінал)
  • Разам (2015)
  • На душу насельніцтва
$51,002 млрд
$17.334 ІРЧП (2014) ▬0,834 (вельмі высокі) (35-ы) Этнахаронім літоўцы Валюта Еўра (€, EUR) Інтэрнэт-дамены .lt, .eu Код ISO LT Тэлефонны код +370 Часавы пояс +2

Літва́ (літ.: Lietuva) — краіна ў паўночнай Еўропе. Самая вялікая з трох балтыйскіх краін. Мяжуе з Латвіяй на поўначы, Беларуссю на паўднёвым усходзе, Польшчай на поўдні і расійскім анклавам — Калінінградскай вобласцю на паўднёвым захадзе. Член Еўрапейскага саюза з 1 мая 2004.

Змест

  • 1 Гісторыя
  • 2 Адміністрацыйны падзел
  • 3 Геаграфія
  • 4 Насельніцтва
  • 5 Дзяржаўны лад
    • 5.1 Гл. таксама
    • 5.2 Зноскі
    • 5.3 Літаратура
    • 5.4 Спасылкі

Гісторыя

Асноўны артыкул: Гісторыя Літвы

Упершыню слова «Літва» (Lituae) згадваецца ў 1009 г. у Кведлінбурскіх аналах (Annales Quedlinburgenses) у сувязі з забойствам літоўскімі паганцамі Бруна Кверфурцкага. На поўдні і ўсходзе Літва непасрэдна межавала з Руссю — Полацкай зямлёй і Гарадзенскім княствам, зазнала іх значны ўплыў і мела з імі сталыя стасункі, плаціла даніну Полацкаму княству, літоўцы ўдзельнічалі ў ваенных паходах полацкіх князёў.

Адміністрацыйны падзел

Адміністрацыйны падзел зацверджаны ў 1994 годзе, апошнія змены якога адносяцца да 2000 года. Гэтыя змены былі звязаныя з уваходжаннем краіны ў Еўрапейскі Саюз. Літва мае трохузроўневую сістэму адміністрацыйнага падначалення: яна падзеленая на 10 паветаў (па-літоўску: адз.лік — apskritis, мн.лік — apskritys), якія ў сваю чаргу падзяляюцца на 60 самакіраванняў (па-літоўску: адз.лік — savivaldybė, мн.лік — savivaldybės), якія складаюцца з 500 старасцействаў (па-літоўску: адз.лік — seniūnija, мн.лік — seniūnijos).

Геаграфія

Карта Літвы

Плошча Літвы — 65 200 кв. км.

Літва мяжуе з (у дужках — працягласць мяжы):

  • Беларуссю (660 км),
  • Латвіяй (588 км),
  • Польшчай (103 км),
  • Расіяй (Калінінградская вобл.) (255 км).

Літва размешчана ў паўночнай Еўропе і з'яўляецца самай вялікай і населенай прыбалтыйскай краінай. Мае каля 99 кіламетраў пясчанага берагу, з іх 38 кіламетраў берагу, які вядзе ў адкрытае Балтыйскае мора. Літве належыць таксама частка Куршскай касы і акваторыі Куршскага заліва.

Літва размешчаная на заходняй ускраіне Усходне-Еўрапейскай раўніны. Ландшафт раўнінны, нізінны. Вышыня над узроўнем мора не перавышае 300 метраў. Найвышэйшы пункт: Высокая гара (293,8 м). У цэнтральнай частцы Літвы, з поўначы на поўдзень, працягнулася Сярэднелітоўская нізіна з вышынямі 16-90 м над у.м. Вузкая нізіна з вышынямі да 50 м апаясвае Балтыйскае ўзбярэжжа. Найбольш прыўзнятыя часткі тэрыторыі — Балтыйская града з вышынямі да 294 м, якая працягнулася з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход уздоўж мяжы з Беларуссю, і Жамойцкае ўзвышша на захадзе.

Літва знаходзіцца ў пераходнай зоне паміж марскім і кантынентальным кліматам. Сярэднемесячныя тэмпературы студзеня −5 °C, ліпеня 17 °C. Гадавая сума ападкаў — ад 540 мм у цэнтральных раёнах да 930 мм на ўзбярэжжы. Тры чвэрці атмасферных ападкаў выпадае ў выглядзе дажджоў. Увесну і ўвосень частыя туманы, узімку — адлігі.

Вялікая частка тэрыторыі Літвы мае спрыяльныя ўмовы для вядзення сельскай гаспадаркі. Пераважаюць падзолістыя глебы. Найбольш урадлівыя глебы размешчаныя ў цэнтральных раёнах. Плошча сельскагаспадарчых угоддзяў складае 3,6 млн га.

Заходняя Літва і літоўскі шэльф Балтыйскага мора — перспектыўныя раёны здабычы нафты і прыроднага газу. На паўднёвым усходзе маюцца невялікія радовішчы жалезнай руды. Сустракаюцца вынахады гранітаў. У раёне Акмяне, які стаў цэнтрам вытворчасці цэменту, вядзецца здабыча вапнякоў. На марскім узбярэжжы сустракаецца бурштын.

У Літве больш за 5 тыс. азёр. Большасць рэк належаць басейну Нямунаса (Нёмана), галоўнай ракі Літвы (агульная працягласць ракі 937 км, з якіх 475 км прыходзяцца на Літву).

Лясамі пакрыта 1,8 млн га. Найбольш распаўсюджаная хвоя, але сустракаюцца таксама елка, бяроза, алешына, асіна, дуб і ясень. Шмат зайцаў, аленяў і дзікоў; не рэдкасць ласі. Распаўсюджаныя фазаны, цецерукі, качкі і лебедзі. У летнія месяцы ля вады можна сустрэць шмат буслоў.

Унікальныя прыродныя аб'екты Літвы ўзяты пад ахову ў запаведніках і нацыянальных парках.

Насельніцтва

Літву насяляе каля 2,955 млн. чал.

Самыя буйныя гарады Літвы (па звестках на 2011 г.):

  1. Вільнюс — 542 932 жых.
  2. Каўнас — 336 912 жых.
  3. Клайпеда — 177 812 жых.
  4. Шаўляй — 120 969 жых.
  5. Паневяжыс — 109 028 жых.

84,1 % насельніцтва Літвы належаць да этнічных літоўцаў, якія размаўляюць па-літоўску (літоўская мова — адна з дзвюх існуючых балтыйскіх моў), на дзяржаўнай мове краіны. Найбольш значныя нацыянальныя меншасці: палякі (6.6 %), рускія (5.8 %), беларусы (1.2 %).

Традыцыйнай рэлігіяй Літвы з'яўляецца каталіцтва. Не менш за 77 % літоўцаў з'яўляюцца каталікамі. Пратэстанцкая супольнасць складае 1,9 % ад агульнага насельніцтва. Пратэстанты кампактна жывуць у паўночнай і заходняй частках Літвы. Таксама ў краіне жывуць наступныя рэлігійныя меншасці: праваслаўныя, 4,9 % насельніцтва (у асноўным рускія), іудзеі, мусульмане, бахаі, караімы (старажытнае адгалінаванне ад іудаізму, прадстаўленае ў Літве суполкай з Тракая), якія разам складаюць каля 1,6 % насельнікаў краіны.

Дзяржаўны лад

Літва — парламенцкая рэспубліка, с характэрнымі рысамі прэзідэнцкай рэспублікі.

Гл. таксама

  • Беларуска-літоўскія адносіны
  • Atalyja

Зноскі

Літаратура

  • Археология СССР. Т. 17. Финно-угры и балты в эпоху средневековья / Л.А. Голубева ; Отв. ред. тома В.В. Седов; Редкол.: Б.А. Рыбаков (гл. ред.) . — М.: Наука, 1987. — 510 с.
  • Дзярновіч, А. Жамойць і Літва / А. Дзярновіч // Наша ніва. — 22 чэрвеня 2013.
  • Зинкявичюс, З. Откуда родом литовцы / З. Зинкявичюс, А. Лухтанас, Г. Чеснис. — Вильнюс : Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2006. — 144 с.
  • История Литвы / А. Эйдинтас, А. Бумблаускас, А. Кулакаускас, М. Тамошайтис. — Вильнюс : Eugrimas, 2013. — 318 с.
  • История Литовской ССР / А. Таутавичюс, Ю. Юргинис, М. Ючас и др.; Ред. колл. Б. Вайткявичюс (отв. ред.) . — Вильнюс : Мокслас, 1978. — 676 с.
  • Краўцэвіч, А. Праблема лакалізацыі сярэднявечнай Літвы // Беларускі Гістарычны Зборнік — Białoruskie Zeszyty Historyczne № 8. 1997.
  • Краўцэвіч, А.К. Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага. — Rzeszów, 2000. — 238 с.
  • Литовцы // Большая Российская энциклопедия: в 30 т. / Председатель Науч.-ред совета Ю.С. Осипов. Отв. ред. С.Л. Кравец. — Москва : Большая Российская энциклопедия, 2010. — Т. 17. Лас-Тунас — Ломонос. — С . 652—654.
  • Насевіч, В.Л. Літва / В.Л. Насевіч // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя ў 2 т. — Мн.: БелЭН, 2006. — Т.2. — С. 202—206.
  • Lietuvių etnogenezės / atsakingoji redaktore R. Volkaite-Kulikauskienė. — Vilnius, 1987.
  • Starzyński, S. Litwa: zarys stosunków gospodarczych / S. Starzyński. — Warszawa : Przemysł i Handel, 1928. — 122 s.
  • Stosunki litewsko-polskie w Djecezji Wileńskiej i nadużycia Partji Wszechpolskiej. Memorjał duchowieństwa litewskiego. — Wilno : Druk. J. Zawadzkiego, 1913. — 66 s.
  • Vaitekūnas, S. The Population of Lithuania / S. Vaitekūnas. — Vilnius : Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2009. — 150 с.

Спасылкі

  • Сайт прэзідэнта Літоўскай Рэспублікі
  • Помнікi гісторыі і культуры
  • Колькі ў Літве засталося мільянераў пасля ўвядзення еўра // delfi.lt
Еўрапейскі Саюз

Аўстрыя | Бельгія | Балгарыя | Вялікабрытанія | Венгрыя | Германія | Грэцыя | Данія | Ірландыя | Іспанія | Італія | Кіпр | Латвія | Літва | Люксембург | Мальта | Нідэрланды | Польшча | Партугалія | Румынія | Славакія | Славенія | Фінляндыя | Францыя | Харватыя | Чэхія | Швецыя | Эстонія

  Арганізацыя Паўночнаатлантычнага дагавора (НАТА)

Албанія | Балгарыя | Бельгія | Венгрыя | Вялікабрытанія | Германія | Грэцыя | Данія | ЗША | Ісландыя | Іспанія | Італія | Канада | Латвія | Літва | Люксембург | Нарвегія | Нідэрланды | Партугалія | Польшча | Румынія | Славакія | Славенія | Турцыя | Францыя | Харватыя | Чэхія | Эстонія

  Краіны ля Балтыйскага мора

Германія · Данія · Латвія · Літва · Польшча  · Расія  · Фінляндыя · Швецыя · Эстонія

  Франкафонія

Албанія | Андора | Арменія | Бельгія (Французская супольнасць Бельгіі) | Бенін | Балгарыя | Буркіна-Фасо | Бурундзі | Вануату | В'етнам | Габон | Гаіці | Гана1 | Гвінея | Гвінея-Бісау | Грэцыя | Джыбуці | Дамініка | Егіпет | Каба-Вердэ | Камбоджа | Камерун | Канада (Нью-Брансуік, Квебек) | Кіпр1 | Каморы | Дэмакратычная Рэспубліка Конга | Рэспубліка Конга | Кот-д'Івуар | Лаос | Ліван | Люксембург | Маўрыкій | Маўрытанія | Мадагаскар | Македонія | Малі | Марока | Малдова | Манака | Нігер | Руанда | Румынія | Сан-Тамэ і Прынсіпі | Сейшэльскія Астравы | Сенегал | Сент-Люсія | Тога | Туніс | Францыя (Французская Гвіяна, Гвадэлупа, Марцініка, Сен-П'ер і Мікелон) | Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка | Чад | Швейцарыя | Экватарыяльная Гвінея

Дзяржавы-назіральнікі: Аўстрыя | Арменія | Венгрыя | Грузія | Латвія | Літва | Мазамбік | Польшча | Сербія | Славакія | Славенія | Тайланд | Украіна | Харватыя | Чэхія

1Асацыяваны член

  Міжземнаморскі Саюз

Члены ЕС: Аўстрыя · Балгарыя · Бельгія · Венгрыя · Вялікабрытанія · Германія · Грэцыя · Данія · Ірландыя · Іспанія · Італія · Кіпр · Латвія · Літва · Люксембург · Мальта · Нідэрланды · Партугалія · Польшча · Румынія · Славакія · Славенія · Фінляндыя · Францыя · Чэхія · Швецыя · Эстонія
Іншыя краіны: Албанія · Алжыр · Боснія і Герцагавіна · Егіпет · Іарданія · Ізраіль · Ліван · Манака · Марока · Маўрытанія · Палесцінская аўтаномія · Сірыя · Туніс · Турцыя · Харватыя · Чарнагорыя
Назіральнік: Лівія

 

авто літва, літва


Літва Інфармацыю Аб

Літва


  • user icon

    Літва beatiful post thanks!

    29.10.2014


Літва
Літва
Літва Вы праглядаеце суб'ект
Літва што, Літва хто, Літва апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Калемегдан

Калемегдан

Каардынаты: 44° пн. ш. 20° у. д. / 44.8236° пн. ш. 20.4503° у. д. (G)...
Аграгарадок Ісерна

Аграгарадок Ісерна

І́серна[1] (трансліт.: Isierna, руск.: Исерно) — аграгарадок у Слуцкім раёне Мінскай вобласці. ...
Вёска Шалыпы

Вёска Шалыпы

Шалы́пы[1] (трансліт.: Šalypy, руск.: Шалыпы) — вёска ў Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці...
Праваслаўная архітэктура Беларусі, сайт

Праваслаўная архітэктура Беларусі, сайт

hram.by Камерцыйны: не Тып сайта: пазнавальны Мова(ы): беларуская, руская Цяперашні с...