Лізасома


Лізасомы (ад грэч.: λύσις — раствараю і sōma) — структуры цытаплазмы клетак жывельных і раслінных арганізмаў, якія здольны расшчапляць бялкі, вугляводы, ліпіды, нуклеінавыя кіслоты, поліцукрыды; маюць у сабе больш за 50 гідралітычных ферментаў. Адкрыты К. Дэ Дзювам.

Гэта невялікія мембранныя пузыркі ў клетцы, якія адшнуроўваюцца ад цыстэрнаў комплексу Гольджы і ўтрымліваюць набор стрававальных ферментаў. Клеткавыя арганоіды памерам 0,2 — 0,4 мкм, адзін з відаў везікул. Гэтыя аднамембранныя арганоіды — частка вакуома (эндамембраннай сістэмы клеткі). Розныя віды лізасом могуць разглядацца як асобныя клеткавыя кампартменты.

Лізасомы — шарападобныя цельцы, якія ўтрымліваюць гідралітычныя ферменты і абмежаваны мембранай. Адрозніваюць першасныя, неактыўныя, або гідралазныя, пухірыкі, другасныя (актыўныя) лізасомы і астачавыя цельцы. Другасныя лізасомы атрымліваюцца пры аб'яднанні з фагасомай, пінацытознымі вакуолямі або з змененымі арганеламі самой клеткі (цэлі). Яны забяспечваюць завяршэнне ўнутрыцэлевага пераварвання. Калі расшчапленне ідзе не да канца, у фагалізасоме застаюцца неператраўленыя прадукты і яна ператвараецца ў астачавае цельца (тэлалізасому), якое мае пластковую будову, змяшчае пігменты.

У цэлях такіх органаў, як печань, ныркі і іншыя, акрамя лізасом выяўлены пераксісомы. Гэта цельцы, пабудаваныя накшталт лізасом, аднак яны маюць большыя памеры (0,3—1,5 мкм) і ўтрымліваюць ферменты акіслення амінакісляў і разбурэння перакісу вадароду, таксічнага для цэлі. Другасныя лізасомы, якія ўтвараюцца ў клетках пратыстаў, звычайна называюць стрававальнымі вакуолямі.

Парушэнне функцыі лізасом вядзе да лізасомных хвароб намнажэння.

Літаратура

  • Леанцюк А. С. Лізасомы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1999. — 560 с.: іл. ISBN 985-11-0155-9 (т. 9), ISBN 985-11-0035-8.
  • Арцішэўскі А. А. Гісталогія з асновамі цыталогіі і эмбрыялогіі: Падручнік. — Мн.: Тэхналогія, 2000. — 311 с. іл. ISBN 985-458-026-1
  • Біялогія: падруч. для 10-га кл. устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. мовай навучання / пад рэд. М. Д. Лісава; пер. з рус. мовы В. К. Раманцэвіч. — 3-е выд. — Мн.: Нар. асвета, 2014. — 270 с.: іл. ISBN 978-985-03-2169-5

Спасылкі

  • Molecular Biology Of The Cell, 4е выданне, 2002 г. — падручнік па малекулярнай біялогіі на англійскай мове
  • * Прэзентацыя пра аўтпфагію і дэградацыю бялкоў
Арганоіды эўкарыятычнай клеткі

Акрасома • Апарат Гольджы • Вакуоля • Везікула • Клетачная мембрана • Клетачная сценка • Лізасома • Меланасома • Міяфібрылы • Мітахондрыя • Пераксісома • Пластыды • Раснічка/Жгуцікі • Рыбасома • Скарачальная вакуоля • Стыгма • Хларапласты • Цэнтрыёль • Цэнтрасома • Цытаплазма • Эндаплазматычны рэтыкулум • Ядро • Ядзерка

 

Лізасома інфармацыя аб


Лізасома
Лізасома
Лізасома Вы чытаеце гэтую тэму.
Лізасома якія, Лізасома хто, Лізасома апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video