TR | RU | UK | KK | EN |

Лівія

лівія на карті, лівія вікіпедія
Лівія (араб. ‏ليبيا‎‎‎)— арабская дзяржава на поўначы Афрыкі. На захадзе мяжуе з Алжырам, на паўночным захадзе з Тунісам, на поўдні з Чадам і Нігерам, на ўсходзе з Егіптам. На поўначы амываецца водамі Міжземнага мора, агульная працягласць міжземнаморскага ўзбярэжжа — 1860 км. Тэрыторыя — 1,76 млн км² (85 % прыходзіцца на пустыню). Сталіца — Трыпалі.

Змест

  • 1 Прырода
  • 2 Гісторыя
  • 3 Насельніцтва
  • 4 Эканоміка
  • 5 Унутраная палітыка
  • 6 Знешняя палітыка
  • 7 Гл. таксама
  • 8 Літаратура

Прырода

98% тэрыторыі краіны займаюць пустыні і паўпустыні — асобныя часткі Сахары. На паўночным захадзе і паўночным усходзе ўздоўж узбярэжжа цягнецца нізінная паласа з перарывістым поясам аазісаў (Гадамес і інш.). На захадзе — вапняковае плато Эль-Хамра (выш. да 960 м), на поўдні — адгор'і Тыбесты (г. Бетэ, 2286 м), паміж імі — шырокія пясчаныя катлавіны Ідэхан-Убары і Ідэхан-Мурзук, на ўсходзе — Лівійская пустыня, на паўночным усходзе — плато Эль-Ахдар (выш. да 878 м). У Лівіі вялікія запасы нафты (1-е месца ў Афпыцы), ёсць прыродны газ, фасфарыты, калійная соль, жалезная руда.

Клімат пустынны трапічны, на поўначы пераходны да міжземнаморскага, сухі, з рэзкімі сезоннымі і сутачнымі ваганнямі тэмпературы. Сярэдняя тэмпература студзеня на поўначы 11-12°С, на поўдні 15-18°С, ліпеня адпаведна 27-29 і 32-35°С. За год выпадае менш за 50 мм ападкаў, на плато Эль-Ахдар — каля 500 мм ападкаў, у раёне г. Трыпалі — каля 300 мм.

Рэк няма. У асобных раёнах ёсць запасы падземных і артэзіянскіх вод.

91% тэрыторыі займаюць голыя пяскі і камяністыя грунты. Месцамі сухалюбныя хмызнякі і злакі. Жывёльны свет бедны, прадстаўлены пераважна паўзунамі (змеі, яшчаркі), з млекакормячых — грызунамі, драпежнікамі (шакалы, гіены, ліс-фенек), парнакапытнымі (антылопы); шматлікія насякомыя і павукападобныя.

Нацыянальны парк Куф, некалькі прыродных паркаў.

Гісторыя

Да 1911 Лівія ўваходзіла ў склад Асманскай імперыі, з 1911 па 1942 з'яўлялася італьянскай калоніяй, у 1943 у выніку разгрому войскаў італа-германскай кааліцыі была акупіраваная Вялікабрытаніяй і Францыяй. 24 снежня 1951 у адпаведнасці з рэзалюцыяй ГА ААН (1949) Лівія абвешчаная незалежнай суверэннай дзяржавай — Злучаным Каралеўствам Лівіі на чале з каралём Ідрысам I. 1 верасня 1969 група нацыяналістычна настроеных афіцэраў лівійскага войска на чале з М. Кадафі, якія ўваходзілі ў «Рух свабодных афіцэраў юніяністаў-сацыялістаў», звергла манархічны рэжым і абвясціла Лівійскую Арабскую Рэспубліку (ЛАР). У сакавіку 1977 была прынятая «Дэкларацыя аб устанаўленні ўлады народа», якая абвясціла аб стварэнні ў краіне «джамахірыі» (дзяржава народных мас) з таго моманту афіцыйна дзяржава стала называцца Вялікая Сацыялістычная Народная Лівійская Арабская Джамахірыя. У лютым 2011 ў шэрагу гарадоў краіны прайшлі антыўрадавыя мітынгі, жорстка падаўленыя ўладамі, у Лівіі пачалася грамадзянская вайна. У канцы сакавіка 2011 пачалася санкцыянаваная ААН ваенная аперацыя пад кантролем сіл НАТА. 21 жніўня лівійскія паўстанцы ўвайшлі ў Трыпалі. 20 кастрычніка М. Кадафі быў забіты.

Насельніцтва

Насельніцтва — 6 млн чал. (арабы — 98 %, ёсць таксама берберы, тубу і хаўса). Афіцыйная мова — арабская. Дзяржаўная рэлігія — іслам суніцкага толку, аснова заканадаўства — шарыят. Нацыянальнае свята — Дзень рэвалюцыі 1 верасня (1969).

Буйныя гарады — Трыпалі (1,75 млн чал.), Бенгазі, Тобрук, Місурата, Аль-Байда.

Гл. таксама Мовы Лівіі

Эканоміка

Грашовая адзінка — лівійскі дынар (роўны 1000 дырхамам) — 0,76 дол. ЗША (сак. 2009).

Па выведаных запасах нафты (ацэньваюцца ў 39,1 млрд бар.) Лівія займае 1-е месца ў Афрыцы і 5-е сярод удзельнікаў ОПЕК (пасля Саудаўскай Аравіі, Ірака, Кувейта і ААЭ). Маюцца буйныя запасы прыроднага газу (1,43 трлн куб. м., 3-е месца ў Афрыцы).

Асноўныя галіны эканомікі — нафтагазаздабыча, нафтагазаперапрацоўчая і нафтахімічная галіны прамысловасці, на долю якіх прыходзіцца 95 % паступленняў ад экспарту. Лёгкая прамысловасць прадстаўленая ў асноўным невялікімі прадпрыемствамі па вытворчасці тканак, пашыву вопраткі і абутку, вырабу скур. Харчовая галіна развітая адносна слаба.

Па выніках 2008 ВУП вырас на 7,3 % (да 77,3 млрд дол.). Золатавалютныя рэзервы, па ацэнках экспертаў, павялічыліся да 89 млрд дол.

Па ўзроўні прыбытку на душу насельніцтва (больш 6 тыс. дол. у год) Лівія займае адно з першых месцаў у Афрыцы.

Асноўныя знешнегандлёвыя партнёры Лівіі: Італія, Германія, ЗША і Іспанія. Знешнегандлёвае абарачэнне ў 2008 склала 89,9 млрд дол. (экспарт — 69,3 млрд.). Аснову экспарту складае нафта, прадукты нафтаперапрацоўкі і нафтахіміі. Асноўныя артыкулы імпарту — легкавыя машыны, станкі, нафтаабсталяванне, трубы, электраабсталяванне, піламатэрыялы і іншыя будматэрыялы, прамысловыя і харчовыя тавары, розныя гатовыя вырабы, а таксама хімічныя і сыравінныя тавары.

Унутраная палітыка

Дзяржаўны лад Лівіі быў вызначаны артыкуламі «трэцяй сусветнай тэорыі» М. Кадафі, яе сутнасць складаецца ў рэалізацыі прынцыпу «прамога народаўладдзя», т.б. непасрэднага ўдзелу народных мас у кіраванні краінай без такіх інстытутаў, як прэзідэнт, парламент, урад і партыі, якія ў ВСНЛАД афіцыйна скасаваныя.

Лівія падзеленая на 26 буйных адміністрацыйных адзінак — шаабій (правінцый), якія ў сваю чаргу падзеленыя на 378 камун (махалі), кіраваных праз першасныя народныя зборы і народныя камітэты.

Кіраўнік дзяржавы — М. Кадафі. Фармальна ён не займае дзяржаўных пасад, застаючыся толькі Вярхоўным Галоўнакамандуючым сіламі ўзброенага народу (УС ВСНЛАД). Яго юрыдычны статус вызначаецца Хартыяй рэвалюцыйнай законнасці (зацверджаная на надзвычайнай сесіі ВНК у сакавіку 1990), паводле якой М. Кадафі — «кіраўнік рэвалюцыі» і «крыніца рэвалюцыйнай законнасці».

Функцыі ўраду выконвае Вышэйшы народны камітэт (ВНК) на чале з сакратаром (з сакавіка 2006 — Аль-Багдадзі Алі Аль-Махмудзі), а міністэрстваў — галоўныя народныя камітэты (ГНК), куды ўваходзяць прадстаўнікі мясцовых народных камітэтаў, адказныя за дадзеную галіну на ўзроўні камуны. Сакратар Галоўнага народнага камітэта па знешніх сувязях і міжнароднаму супрацоўніцтву з сакавіка 2000 — Абдурахман Мухамед Шалькам.

Заканадаўчую ўлада прадстаўляе Усеагульны Народны Кангрэс (УНК), сесіі якога склікаюцца раз у год. Стала дзеючы орган УНК — Генеральны сакратарыят (з 2000 яго сакратар — Міфтах Мухамед Куэйба).

Знешняя палітыка

Лівія з'яўляецца членам большасці буйных міжнародных арганізацый — ААН, ЛАД, Афрыканскага Саюзу, АІК, РН, а таксама старшынёй Саюзу Арабскага Магрыба і членам патраніруемай ёю Супольнасці Сахара-Сахельскіх дзяржаў. У ліпені 2004 СГА прыняла рашэнне пачаць афіцыйныя перамовы аб уступленні ў яе Лівіі.

Гл. таксама

  • Greenstream
  • Горад Аўбары
  • Горад Каср-Бен-Гашыр
  • Горад Шахат
  • Горад Эз-Завія
  • Каср аль-Хадж
  • Алі Трэйкі

Літаратура

  • Прошин Н. И., Рощин М. Ю., Смирнова, Г. И. Ливия. — В кн.: Новейшая история арабских стран Африки, 1917—1987. М., 1990


Краіны ля Міжземнага мора

ГрэцыяГібралтар (Вялікабрытанія) • ІспаніяІталіяМальтаМанака • Францыя
ІзраільКіпрЛіванПалесцінаСірыя • Турцыя
АлжырЕгіпетЛівіяМарокаТуніс • Паўночны Кіпр

  Афрыканскі Саюз

Алжыр | Ангола | Батсвана | Бенін | Буркіна-Фасо | Бурундзі | Габон | Гамбія | Гана | Гвінея* | Гвінея-Бісау | Джыбуці | Дэмакратычная Рэспубліка Конга | Егіпет | Замбія | Зімбабвэ | Каба-Вердэ | Камерун | Каморскія Астравы | Кенія | Кот-д'Івуар | Лесота | Ліберыя | Лівія | Мадагаскар* | Мазамбік | Малаві | Малі | Маўрыкій | Маўрытанія* | Намібія | Нігер | Нігерыя | Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка | Паўднёвы Судан | Руанда | Рэспубліка Конга | Самалі | Сан-Тамэ і Прынсіпі | САДР | Свазіленд | Сейшэльскія Астравы | Сенегал | Судан | Сьера-Леонэ | Танзанія | Тога* | Туніс | Уганда | Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка | Чад | Экватарыяльная Гвінея | Эрытрэя | Эфіопія

* Членства прыпынена   Ліга арабскіх дзяржаў

ААЭ • АлжырАманБахрэйнДжыбуціЕгіпетЕменІарданіяІрак • Каморы • КатарКувейтЛіванЛівіяМарокаМаўрытаніяПалесцінаСамаліСаудаўская АравіяСірыя • Судан • Туніс

  Арганізацыя ісламскага супрацоўніцтва

ААЭ | Азербайджан | Албанія | Алжыр | Аман | Афганістан | Бангладэш | Бахрэйн | Бенін | Бруней | Буркіна-Фасо | Габон | Гамбія | Гаяна | Гвінея | Гвінея-Бісау | Джыбуці | Егіпет | Емен | Іарданія | Інданезія | Ірак | Іран | Казахстан | Камерун | Каморы | Катар | Кот-д'Івуар | Кувейт | Кыргызстан | Ліван | Лівія | Мазамбік  | Малайзія | Малі | Мальдывы | Марока | Маўрытанія |Нігер | Нігерыя | Пакістан | Палесціна | Самалі | Саудаўская Аравія | Сенегал | Сірыя | Судан | Сурынам | Сьера-Леонэ | Таджыкістан | Тога | Туніс | Туркменістан | Турцыя | Уганда | Узбекістан | Чад

Дзяржавы-назіральнікі: Боснія і Герцагавіна | Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка | Расія | Тайланд Мусульманскія арганізацыі і абшчыны — назіральнікі: Нацыянальна-вызваленчы фронт маро | Паўночны Кіпр Міжнародныя арганізацыі — назіральнікі: Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва | Арганізацыя Аб'яднаных Нацый | Афрыканскі саюз | Ліга арабскіх дзяржаў | Рух недалучэння   Міжземнаморскі Саюз

Члены ЕС: Аўстрыя · Балгарыя · Бельгія · Венгрыя · Вялікабрытанія · Германія · Грэцыя · Данія · Ірландыя · Іспанія · Італія · Кіпр · Латвія · Літва · Люксембург · Мальта · Нідэрланды · Партугалія · Польшча · Румынія · Славакія · Славенія · Фінляндыя · Францыя · Чэхія · Швецыя · Эстонія
Іншыя краіны: Албанія · Алжыр · Боснія і Герцагавіна · Егіпет · Іарданія · Ізраіль · Ліван · Манака · Марока · Маўрытанія · Палесцінская аўтаномія · Сірыя · Туніс · Турцыя · Харватыя · Чарнагорыя
Назіральнік: Лівія

  Саюз арабскага Магрыба

Алжыр | Лівія | Марока | Маўрытанія | Туніс

 

лівія вікіпедія, лівія віросповідання, лівія карта, лівія на карті, лівія на карті світу


Лівія Інфармацыю Аб

Лівія


  • user icon

    Лівія beatiful post thanks!

    29.10.2014


Лівія
Лівія
Лівія Вы праглядаеце суб'ект
Лівія што, Лівія хто, Лівія апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Горад Вэнгажына

Горад Вэнгажына

Вэнгaжы́нa (польск.: Węgorzyno) — горад у Заходнепаморскім ваяводстве Польшчы, Лабэзскі павет. ...
1-я вуліца Даватара, Віцебск

1-я вуліца Даватара, Віцебск

Беларусь Горад Віцебск Раён Кастрычніцкі Ранейшыя назвы Мікольская, Ветэрынарная Прац...
Гара Анкаума

Гара Анкаума

Балівія Горная сістэма Анды Вышыня вяршыні 6427 м Першае ўзыходжанне 11 чэрвен...
Спіс аб’ектаў PGC (1300001—1301000)

Спіс аб’ектаў PGC (1300001—1301000)

Гэта спіс аб'ектаў Спіс аб'ектаў PGC 1300001—1301000 Нумар PGC Прамое ўзыходжанне J20000 Схіленне ...