TR | RU | UK | KK | EN |

Лібералізм

лібералізм це, лібералізм
Лібералізм (ад лац. liber:свабодны, liberalis:датычны свабоды) — філасофская, эканамічная і палітычная ідэалогія, галоўнай вартасцю якой ёсць свабода чалавека распараджацца сваёй асобай і ўласнасцю.

Лібералізм стаў рухавіком вызвалення ад догмаў феадалізму і абсалютызму, якія апраўдвалі несвабоду і прыгнёт грамадства з боку палітычнай, эканамічнай і рэлігійнай эліты.

У цэнтры палітычнай філасофіі лібералізму знаходзяцца чалавек, якому павінна быць дадзеная максімальная магчымая свабода, а таксама прынцып неагрэсіі. Індывідуальная свабода разумеецца ў лібералізме як асноўная норма і база грамадскіх адносін, згодна з якой павінна быць вызначаная і роля дзяржавы. Паўнамоцтвы дзяржавы не павінны абмяжоўваць асабістую свабоду грамадзян, дзяржава павінна ўмешвацца ў адносіны паміж людзьмі толькі дзеля абароны іх свабоды і закону. Рэгуляцыя эканомікі, як і сацыяльныя ільготы павінны быць зведзеныя да мінімуму. Асоба павінна атрымаць як максімум свабоды, так і максімум адказнасці.

Лібералізм з'яўляецца супрацьлегласцю таталітарызму і лічыцца перадумовай пабудовы сучаснай плюралістычнай дэмакратыі. У адрозненне ад анархізму, лібералізм лічыць дзяржаву неабходным інстытутам дзеля абароны свабоды і ўласнасці, а таксама рашуча выступае за рынкавыя прынцыпы ў эканоміцы.

Змест

  • 1 Асновы лібералізму
  • 2 Агляд
  • 3 Сучасныя дактрыны лібералізму
  • 4 Зноскі
  • 5 Спасылкі

Асновы лібералізму

Лібералізм зарадзіўся ў большасці як рэакцыя на бясчынства абсалютных манархаў і Каталіцкай царквы. Лібералізм адхіліў шэраг палажэнняў, што былі асновай былых тэорый дзяржавы, такія як боскае права манархаў на ўладу і роля рэлігіі як адзінай крыніцы ісціны. Замест гэтага лібералізм прапанаваў наступнае:

  • забяспечванне натуральных правоў (права на жыццё, на ўласную свабоду, на ўласнасць). Інтэлектуальная ўласнасць адносіцца да прыватнай уласнасці, калі яна не з'яўляецца агульначалавечым багаццем, і калі гэта не супярэчыць свабодзе слова (некаторыя лібертарыянцы адхіляюць канцэпцыю інтэлектуальнай уласнасці, як форму манапалізацыі свабоднага рынку);
  • забяспечванне грамадскіх правоў;
  • устанаўленне роўнасці ўсіх грамадзян перад законам;
  • устанаўленне свабоднай рыначнай эканомікі;
  • забяспечванне адказнасці ўрада і празрыстасці дзяржаўнай улады.

Функцыя дзяржаўнай улады пры гэтым зводзіцца да мінімуму, неабходнага для забеспячэння гэтых прынцыпаў. Сучасны лібералізм таксама аддае перавагу адкрытаму грамадству, заснаваным на плюралізме і дэмакратычным кіраванні дзяржавай, пры ўмове няўхільнага захавання правоў меншасцяў і асобных грамадзян.

Некаторыя сучасныя плыні лібералізму больш памяркоўныя да дзяржаўнага рэгулявання свабодных рынкаў дзеля забеспячэння роўнасці магчымасцяў дамагчыся поспеху, ўсеагульнай адукацыі і памяншэння розніцы ў даходах насельніцтва. Прыхільнікі такіх поглядаў мяркуюць, што палітычная сістэма павінна ўтрымліваць элементы сацыяльнай дзяржавы, уключаючы дзяржаўную дапамогу па беспрацоўі, прытулкі для бяздомных і бясплатную ахову здароўя. Усё гэта не супярэчыць ідэям лібералізму.

Згодна з лібералізмам, дзяржаўная ўлада існуе толькі для выгоды грамадзян, і палітычнае кіраўніцтва краінай можа ажыццяўляцца толькі на аснове грамадскага кансэнсусу. У цяперашні час найбольш адпаведнай ліберальным прынцыпам палітычнай сістэмай з'яўляецца ліберальная дэмакратыя.

Агляд

Этымалогія і гістарычнае выкарыстанне

Слова «ліберальны» паходзіць ад лац. liber («свабодны»). Ціт Лівій у «Гісторыі Рыма ад заснавання горада» апісвае барацьбу за свабоду паміж класамі плебеяў і патрыцыяў. Марк Аўрэлій у сваіх «Развагах» піша пра прадстаўленне «аб дзяржаве, з законам, роўным для ўсіх, дзе прызнаюцца роўнасць і роўнае права на гаворку; таксама аб адзінаўладдзі, што ўсяго больш пачытае свабоду падданых». У эпоху італьянскага Адраджэння гэтая барацьба аднавілася паміж прыхільнікамі свабодных гарадоў-дзяржаў і папы рымскага. Нікола Макіявелі ў сваіх «Развагах аб першай дэкадзе Ціта Лівія» выказаў прынцыпы рэспубліканскага праўлення. Джон Лок у Англіі і мысляры французскага Асветніцтва сфармулявалі барацьбу за свабоду ў тэрмінах правоў чалавека.

Амерыканская Вайна за незалежнасць прывяла да ўзнікнення першай нацыі, што распрацавала канстытуцыю на аснове ідэі ліберальнай дзяржавы, у асаблівасці ідэі, што ўрад кіруе дзяржавай са згоды кіраваных. Французская буржуазія таксама паспрабавала стварыць ўрад на аснове ліберальных прынцыпаў падчас Вялікай французскай рэвалюцыі. Аўтары іспанскай канстытуцыі 1812 г., што знаходзіліся ў апазіцыі ў адносінах да іспанскага абсалютызму, верагодна, першымі ўвялі ва ўжытак слова «ліберал» для абазначэння прыхільнікаў палітычнага руху. Пачынаючы з канца XVIII стагоддзя, лібералізм стаў адной з вядучых ідэалогій практычна ва ўсіх развітых краінах.

Многія пачатковыя спробы рэалізацыі ліберальных ідэй мелі толькі частковы поспех і часам нават прыводзілі да супрацьлеглых вынікаў (дыктатур). Лозунгі свабоды і роўнасці падхоплівалі авантурысты. Паміж прыхільнікамі розных інтэрпрэтацый ліберальных прынцыпаў ўзнікалі вострыя канфлікты. Войны, рэвалюцыі, эканамічныя крызісы і ўрадавыя скандалы правакавалі масавае расчараванне ў ідэалах. У сілу гэтых прычын, у розныя перыяды ў слова «лібералізм» ўкладваўся розны сэнс. З цягам часу прыйшло больш сістэмнае разуменне асноў гэтай ідэалогіі, якія сталі падмуркам для адной з самых распаўсюджаных на дадзены момант палітычных сістэм у свеце — ліберальнай дэмакратыі.

Сучасныя дактрыны лібералізму

  • неалібералізм
  • ордалібералізм
  • лібертарыянства

Зноскі

  1. ↑ Ліберальны маніфест

Спасылкі

  • На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лібералізм
  • Трэці Шлях — беларуская ліберальная супольнасць

Шаблон:Лібералізм footer


економічний лібералізм, лібералізм, лібералізм це, ознаки лібералізму, что такое лібералізм, що таке лібералізм


Лібералізм Інфармацыю Аб

Лібералізм


  • user icon

    Лібералізм beatiful post thanks!

    29.10.2014


Лібералізм
Лібералізм
Лібералізм Вы праглядаеце суб'ект
Лібералізм што, Лібералізм хто, Лібералізм апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

IC 1203

IC 1203

NF :у працэсе пацверджання Прамое ўзыходжанне 16 гадз 15 мін 16,0 сек Схіленне -22° 20...
Коракс

Коракс

Коракс (стар.-грэч.:Κόραξ) — сіцыліяц, пасля смерці Гіерона I і выгнання Фрасібула з Сіракузаў...
Спіс аб’ектаў PGC (756001—757000)

Спіс аб’ектаў PGC (756001—757000)

Гэта спіс аб'ектаў Спіс аб'ектаў PGC 756001—757000 Нумар PGC Прамое ўзыходжанне J20000 Схіленне J2...
Юзельданж

Юзельданж

Юзельданж (люксемб. Useldeng, фр. Useldange) — камуна ў Люксембургу, размяшчаецца ў акрузе Дзікірх. ...