Лютэранская кірха, Полацк

лютэранская кірха полацк википедия, лютэранская кірха полацк фота
1948 — Пераўтворана ў музей

Статус  Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000615шыфр 213Г000615 Стан перароблена ў музей
Евангельска-аўгсбургская кірха ў Полацку Евангельска-аўгсбургская кірха ў Полацку на ВікіСховішчы

Лютэра́нская кі́рха — колішні лютэранскі храм у Полацку, заснаваны паміж 1905—1912 гг., з 1948 года тут размяшчаецца Полацкі краязнаўчы музей. Помнік неагатычнай архітэктуры.

Змест

  • 1 Гісторыя
  • 2 Архітэктура
  • 3 Гл. таксама
  • 4 Зноскі
  • 5 Літаратура
  • 6 Спасылкі

Гісторыя

У 1775 годзе ў Полацку і Магілёве ўзніклі лютэранскія абшчыны немцаў, у тым жа года была заснавана драўляная лютэранская кірха.

Дакладна вядома, што ў 1848 годзе ў Полацку існавала лютэранская кірха. Сучасная кірха была пабудавана дзесьці паміж 1905—1912 гг. на месцы старой драўлянай кірхі, пасля імператарскага ўказу ад 17 красавіка 1905 года аб верацярпімасці, што выклікала ў Полацку пераход праваслаўных у лютэранства, у выніку чаго ў Полацку ўзнік самастойны прыход (раней полацкія лютэране адносіліся да Віцебскага прыхода) і пачала будавацца новая кірха. Кірха без перапынку працавала да Кастрычніцкай рэвалюцыі. У адрозненні ад шматлікіх іншых беларускіх храмаў, разбураных камуністычнымі ўладамі, кірхе ў Полацку пашанцавала застацца, у 1948 годзе тут размясціўся Полацкі краязнаўчы музей, які працуе ў гэтым будынку да сённяшняга часу.

Архітэктура

Каменная кірха ў стыле неаготыкі. Да асноўнага прамавугольнага ў плане аб'ёму з 4-граннай апсідай з рызніцай з боку галоўнага фасаду прымыкае 2-ярусная чацверыковая вежа, завершаная высокім 4-схільным дахам. Галоўны ўваход на першым ярусе вежы выдзелены стрэльчатым парталам, над якім — круглы аконны праём. Абодва яруса вежы завершана ляпнымі накладнымі карнізамі з ажурным арнаментальным поясам.

Гл. таксама

  • Лютэранская кірха ў Мінску
  • Лютэранская кірха ў Гродне
  • Лютэранская кірха ў Магілёве

Зноскі

  1. ↑ «Збор помнiкаў гiсторыi i культуры Беларусі. Віцебская вобласць». Мінск, выдавецтва «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», 1985 год.
  2. Немцы в России. Немецкие лютеранские общины и их церкви (руск.) 
  3. ↑ «Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік». Мінск, «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», 1993 год. 620 стар. ISBN 5-85700-078-5.

Літаратура

  • Туристская энциклопедия Беларуси. Мн. Беларуская Энцыклапедыя, 2007

Спасылкі

Аб'ект Дзяржаўнага спісу гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, шыфр 213Г000615
  • Лютэранская кірха, Полацк на сайце Radzima.org
  • Лютэранская кірха, Полацк на сайце Глобус Беларусі (руск.) 


лютэранская кірха полацк википедия, лютэранская кірха полацк фота


Лютэранская кірха, Полацк Інфармацыю Аб

Лютэранская кірха, Полацк


  • user icon

    Лютэранская кірха, Полацк beatiful post thanks!

    29.10.2014


Лютэранская кірха, Полацк
Лютэранская кірха, Полацк
Лютэранская кірха, Полацк Вы праглядаеце суб'ект
Лютэранская кірха, Полацк што, Лютэранская кірха, Полацк хто, Лютэранская кірха, Полацк апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Брызент

Брызент

Брызе́нт (нідэрл.: presenning) — шчыльная льняная, паўільняная ці баваўняная тканіна, прапітана...
Маманты

Маманты

Mammuthus Brookes, 1828 Віды † Mammuthus africanavus (Arambourg, 1952) † Mammuthus armeniacu...
Зарудзеча

Зарудзеча

Зарудзеча — рака ў Глускім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Пціч басейн Дняпра...
Янка Шутовіч

Янка Шутовіч

Янка (Іван Іосіфавіч) ШУТОВІЧ (24 студзеня 1904, в. Шутавічы, цяпер Смаргонскі раён Гродзенскай вобл...