Люксембург

люксембург карта, люксембург столица
Люксембу́рг (люкс.: Lëtzebuerg, фр.: Luxembourg, ням.: Luxemburg), Вялі́кае Ге́рцагства Люксембу́рг (люкс.: Groussherzogtum Lëtzebuerg, фр.: Grand-Duché de Luxembourg, ням.: Großherzogtum Luxemburg)— дзяржава у Заходняй Еўропе. Член Еўрапейскага саюза з 1957 г. Герцагства мяжуе з Бельгіяй, Германіяй і Францыяй. Назва паходзіць ад верхнянямецкага слова «lucilinburch» — «малы горад».

Змест

  • 1 Гісторыя
  • 2 Палітыка і дзяржаўны лад
  • 3 Гл. таксама
  • 4 Спасылкі

Гісторыя

Асноўны артыкул: Гісторыя Люксембурга

У канцы VII ст. насельніцтва тэрыторыі сучаснага Люксембурга было хрышчона дзякуючы прападобнаму Віліброрду, які заснаваў там манастыр бенедыктаўцаў. У Сярэднявечча зямля ўваходзіць спачатку ў склад франкскага каралеўства Аўстразіі, потым у Свяшчэнную Рымскую імперыю, а пасля — у Латарынгію. У 963 годзе ён адтрымаў незалежнасць у выніку абмена стратэгічнымі тэрыторыямі. Справа ў тым, што на яго тэрыторыі змяшчаецца замак Лісілінбург (Маленькая крэпасць), які паклаў пачатак дзяржаве. На чале гэтага маленькага ўладання стаяў Зігфрыд. Яго нашчадкі крыху пашырылі сваі тэрыторыі дзякуючы войнам, палітычным шлюбам, спадчынам і дамовам. У 1060 годзе Конрад быў аб'яўлены першым графам Люксембурга. Яго прапраўнучка стала вядомай уладаркай Эрмезіндай, а яе праўнук Генрых VII, у сваю чаргу, быў імператарам Свяшчэннай Рымскай Імперыі з 1308 года. У 1354 графства Люксембург стала герцагствам. Але ў 1443 Елізавета Герліц, пляменіца імператара Св. Рымскай імперыі Сігізмунда, была вымушана саступіць гэта ўладанне Філіпу III, герцагу Бургундыі.

У 1477 Люксембург перайшоў дынастыі Габсбургаў, а пад час падзела імперыі Карла V тэрыторыя апынулася пад уладай Іспаніі. Калі Нідэрланды пачалі паўстанне супраць Філіпа II, караля Іспаніі, Люксембург захоўваў нейтралітэт. У выніку гэтай рэвалюцыі герцагства перайшло пад уладу паўстаўшай краіны. Пачатак Трыдцацігадовай войны (1618—1648) прайшоў досыць спакойна для Люксембургу, але пасля ўступлення ў яе Францыі ў 1635 годзе ў герцагства прыйшлі сапраўдная бяда і разарэнне. Акрамя гэтага, Вестфальскі мір (1648) не прынёс спакою ў Люксембург — гэта адбылося толькі ў 1659 годзе ў выніку заключэння Пірэнейскага дагавора. У 1679—1684 гадах Людовік XIV, паступова заваёўваў Люксембург, але ўжо ў 1697 годзе Францыя передала яго Іспаніі. Пад час Вайны за іспанскую спадчыну Люксембург разам з Бельгіяй перайшоў да Габсбургаў, якія правілі Аўстрыяй. Праз шэсць год пасля пачатку Французскай Рэвалюцыі Люксембург зноў перайшоў да Францыі. Ранейшая тэрыторыя была падзелена на тры дэпартаменты, у якіх дзейнічала канстытуцыя Дырэкторыі. Сяляне Люксембурга трапілі пад дзеянне антыцаркоўных мер французскага ўрада, а ўвядзенне ваеннай павінасці ў 1798 годзе прывяло да паўстання ў Люксембургу, якое было жорстка падаўлена.

С падзеннем Напалеона французскае панаванне ў Люксембургу скончылася, яго лёс быў вырашаны Венскім Кангрэсам 1815 года: Люксембургу быў дараваны статус Вялікага герцагства з Вільямам I (прадстаўніком дынастыі Аранскіх-Насау, каралём Нідэрландаў) на чале. Люксембург захоўваў аўтаномію, а сувязь з Нідэрландамі была хутчэй намінальная — толькі таму, што герцагства лічылася асабістым уладаннем Вільяма. Тэрыторыя таксама ўваходзіла ў склад Германскай Канфедэрацыі, і на яе тэрыторыі быў расквартыраваны прускі гарнізон. Уладаранне Вільяма было дастаткова жорсткім, бо ён успрымаў насельніцтва герцагства як асабістую ўласнасць і абкладаў іх вялікімі падаткамі. Зразумела, што Люксембург у 1830 годзе падтрымаў бельгійскае паўстанне супраць Вільяма, і ў кастрычніку гэтага ж года было аб'яўлена, што Люксембург — гэта частка Бельгіі. Але Вільям не адмаўляўся ад сваіх правоў на гэту тэрыторыю. У 1831 годзе Францыя, Англія, Расія, Прусія і Аўстрыя вырашылі, што Люксембург павінен застацца ў Вільяма I і ўвайсці ў Германскую канфедэрацыю. Пры гэтым франкамоўнае насельніцтва было перавезена ў Бельгію. Такім чынам, да 1867 Люксембург знаходзіўся ў складзе Нідэрландаў на правах аўтаноміі.

У 1842 Вільям II падпісаў дамову з Прусіяй, па якой Люксембург стаў удзельнікам Мытнага Саюза. Гэты крок значна палепшыў эканамічнае і сельскагаспадарчае развіццё герцагства, была адноўлена інфраструктура, з'явілася чыгунка. У 1841 Люксембургу была дарована канстытуцыя, якая ўсё ж не суадносілася з жаданнямі насельніцтва. Моцна паўплывала на аўтаномію французская рэвалюцыя 1848 года. Под яе ўплавам Вільям дараваў больш ліберальную канстытуцыю, у якую былі ўнесены змены ў 1856 годзе. З распадам канфедэрацыі ў 1866 Люксембург стаў поўнасцю суверэнай дзяржавай. Афіцыйна гэта адбылося 9 верасня 1867 года. Крыху раней, 29 красавіка 1867, на міжнароднай канферэнцыі ў Лондане паміж Расіяй, Вялікабрытаніяй, Францыяй, Прусіяй і шэрагам іншых дзяржаў была падпісана дамова аб статусе Люксембурга. Па Дамове карона Вялікага герцагства Люксембург празнавалася спадчыным уладаннем дома Насау, а само герцагства вызначалася як нейтральная дзяржава.

Пасля смерці Вільяма III ў 1890 годзе Нідэрланды засталіся без спадчыніка мужчынскага полу, таму Вялікае герцагства перайшло Адольфу, герцагу Насау, а затым і яго сыну Вільяму, які памёр у 1912 годзе. Яны за годы праўлення мала цікавіліся пытаннямі кіравання дзяржавай, затое Марыя Адэлаіда, дачка Вільяма, развіла там вялікую дзейнасць, што не было ацэнена насельніцтвам. У гады Першай Сусветнай войны Люксембург захоўваў нейтралітэт, але ўсё ж у 1914 годзе Германія яго акупавала. Па Версальскаму міру Марыя Адэлаіда была вымушана аддаць кіраванне краінай сястры Шарлоце. У 1940 Германія другі раз акупавала Люксембург. Урад адмовіўся ісці на кампраміс з фашыстамі, таму ўвесь двор быў вымушаны эміграваць і жыць у выгнанні. Герцагства ўвайшло ў склад Трэцяга Рэйха. У верасні 1944 адбылося вызваленне краіны. У тым жа годзе Люксембург увайшоў у Эканамічны Саюз з Бельгіяй і Нідэрландамі (Бенілюкс). З уступам у НАТА ў 1949 годзе Вялікае герцагства Люксембург парушыла свой ваенны нейтралітэт. У 1964 на прастол Люксембурга ўзышоў прынц Жан. У кастрычніку 2000 Жан адрокся ад прастолу з-за старога ўзросту, на прастол узышоў яго сын Анры.

Палітыка і дзяржаўны лад

Асноўны артыкул: Палітыка Люксембурга

Гл. таксама

  • Вільц
  • Люксембуржцы
  • Паліцыя Вялікага Герцагства Люксембург

Спасылкі

  • На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Люксембург
  • Ірына Хадарэнка. Люксембург-Трыр. Шляхамі старажытнай Еўропы
Еўрапейскі Саюз

Аўстрыя | Бельгія | Балгарыя | Вялікабрытанія | Венгрыя | Германія | Грэцыя | Данія | Ірландыя | Іспанія | Італія | Кіпр | Латвія | Літва | Люксембург | Мальта | Нідэрланды | Польшча | Партугалія | Румынія | Славакія | Славенія | Фінляндыя | Францыя | Харватыя | Чэхія | Швецыя | Эстонія

  Арганізацыя Паўночнаатлантычнага дагавора (НАТА)

Албанія | Балгарыя | Бельгія | Венгрыя | Вялікабрытанія | Германія | Грэцыя | Данія | ЗША | Ісландыя | Іспанія | Італія | Канада | Латвія | Літва | Люксембург | Нарвегія | Нідэрланды | Партугалія | Польшча | Румынія | Славакія | Славенія | Турцыя | Францыя | Харватыя | Чэхія | Эстонія

  Франкафонія

Албанія | Андора | Арменія | Бельгія (Французская супольнасць Бельгіі) | Бенін | Балгарыя | Буркіна-Фасо | Бурундзі | Вануату | В'етнам | Габон | Гаіці | Гана1 | Гвінея | Гвінея-Бісау | Грэцыя | Джыбуці | Дамініка | Егіпет | Каба-Вердэ | Камбоджа | Камерун | Канада (Нью-Брансуік, Квебек) | Кіпр1 | Каморы | Дэмакратычная Рэспубліка Конга | Рэспубліка Конга | Кот-д'Івуар | Лаос | Ліван | Люксембург | Маўрыкій | Маўрытанія | Мадагаскар | Македонія | Малі | Марока | Малдова | Манака | Нігер | Руанда | Румынія | Сан-Тамэ і Прынсіпі | Сейшэльскія Астравы | Сенегал | Сент-Люсія | Тога | Туніс | Францыя (Французская Гвіяна, Гвадэлупа, Марцініка, Сен-П'ер і Мікелон) | Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка | Чад | Швейцарыя | Экватарыяльная Гвінея

Дзяржавы-назіральнікі: Аўстрыя | Арменія | Венгрыя | Грузія | Латвія | Літва | Мазамбік | Польшча | Сербія | Славакія | Славенія | Тайланд | Украіна | Харватыя | Чэхія

1Асацыяваны член

  Міжземнаморскі Саюз

Члены ЕС: Аўстрыя · Балгарыя · Бельгія · Венгрыя · Вялікабрытанія · Германія · Грэцыя · Данія · Ірландыя · Іспанія · Італія · Кіпр · Латвія · Літва · Люксембург · Мальта · Нідэрланды · Партугалія · Польшча · Румынія · Славакія · Славенія · Фінляндыя · Францыя · Чэхія · Швецыя · Эстонія
Іншыя краіны: Албанія · Алжыр · Боснія і Герцагавіна · Егіпет · Іарданія · Ізраіль · Ліван · Манака · Марока · Маўрытанія · Палесцінская аўтаномія · Сірыя · Туніс · Турцыя · Харватыя · Чарнагорыя
Назіральнік: Лівія

 

люксембург българия, люксембург википедия, люксембург замки, люксембург карта, люксембург люксембург, люксембург на карте мира, люксембург погода, люксембург столица, люксембург страна, люксембург фото


Люксембург Інфармацыю Аб

Люксембург


  • user icon

    Люксембург beatiful post thanks!

    29.10.2014


Люксембург
Люксембург
Люксембург Вы праглядаеце суб'ект
Люксембург што, Люксембург хто, Люксембург апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Вёска Смольнікі, Камянецкі раён

Вёска Смольнікі, Камянецкі раён

Смо́льнікі[1] (трансліт.: Smoĺniki, руск.: Смольники) — вёска ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобла...
742

742

гады 740 741 742 743 744 дзесяцігоддзі 720-я 730-я 740-я 750-я 760-я стагоддзі 7 ст. 8 ст. 9...
Горад Бадахас

Горад Бадахас

Каардынаты: 38°52′48″ пн. ш. 6°58′12″ з. д. / 38.88° пн. ш. 6.97° з. д. (...
Аграгарадок Відамля

Аграгарадок Відамля

Ві́дамля[1] (трансліт.: Vidamlia, руск.: Видомля) — аграгарадок у Камянецкім раёне Брэсцкай воб...