Ладдзя з Гродна

ладдзя з гродна улица
Ладдзя з Гродна — шахматная фігурка ладдзі (тура) XII ст., знойдзеная ў Гродне. Захоўваецца ў Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі.

Змест

  • 1 Гісторыя
    • 1.1 Крадзеж
  • 2 Апісанне
  • 3 Зноскі
  • 4 Літаратура

Гісторыя

Фігурка ладдзі была знойдзена ў 1932 г. на Старым замку ў Гродне пры раскопках пад кіраўніцтвам заснавальніка і дырэктара Гродзенскага музея Ю. Ядкоўскага. Падрабязнасці і пашпарт экспаната былі згублены падчас пераходу фондаў музея ва ўласнасць савецкай дзяржавы.

Крадзеж

У жніўні 2004 года фігурка была скрадзена. Ладдзя захоўвалася пад шклом у часовай экспазіцыі, таму сігналізацыя не была падключана. Наглядчыца ж назірала адразу за двума памяшканнямі музея. Злачынец змог адсунуць цяжкае шкло і выкраў шахматную фігурку, знікненне экспаната, магчыма, было заўважана не адразу. Унікальная фігурка была выяўлена толькі ў 2008 годзе падчас здзелкі, у якой 21-гадовы гарадзенец спрабаваў прадаць экспанат за два мільёны беларускіх рублёў.

Апісанне

Фігурка выразана з нявызначанага мінералу светла-жоўтага колеру з зялёнымі пражылкамі.

Фігурка мае выгляд невялікага рачнога судна з воінамі на носе і карме. На носе фігурка ляжыць, сагнуўшы ногі ў каленях і гледзячы наперад, на карме знаходзіцца стырнік, які кіруе рухам судна. Даўжыня судна складае 5,5 см, шырыня ў бартах 1,5 см, вышыня ўсёй фігуры — 4,3 см. Ладдзя з аднолькава вострымі насамі замацавана на высокай ножцы з прамавугольнай падстаўкай, у якой маюцца круглыя адтуліны (адна вялікая скразная пасярэдзіне і па адной з кожнага боку). На бартах — круглыя адтуліны для вёслаў, але весляры не бачны: іх закрывае палуба. З кожнага боку на бартах вісяць міндалепадобныя шчыты.

Бясспрэчна падабенства гродзенскай ладдзі з вядомым у XII ст. на Русі асобым тыпам судна, так званай насадай — суднам з надшытымі дошкамі бартамі і накрытым верхам, прыстасаваным для бою на вузкіх рэках. Лаўрэнцеўскі летапіс так апісвае насаду: «…прыдумаў Ізяслаў лоддзі дзіўныя… бо ў іх весляры вяслуюць нябачна, толькі вёслы відаць, а людзей… не відаць,… Бо лоддзі накрыты дошкамі, зверху воі ў бронях і страляюць, а стырнавых два ёсць, адзін на карме, а другі на носе». Вельмі верагодна, што ладдзі-насады шырока выкарыстоўваліся і на тэрыторыі Панямоння.

Зноскі

  1. ↑ 1,0 1,1 Похищенную в Гродно шахматную фигуру пытались продать за два миллиона
  2. ↑ «…бе бо исхитрил лодье дивно»
  3. ↑ 3,0 3,1 3,2 3,3 Станіслаў Цярохін. ШАХМАТЫ ДАЛЁКІХ ПРОДКАЎ
  4. ↑ 4,0 4,1 Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI cт. ;  ; рэд. тома С. В. Марцэлеў, Л. М. Дробаў ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1987. — 303 с. : iл.
  5. ↑ 5,0 5,1 5,2 Гродзенская ладдзя

Літаратура

  • Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI cт. ;  ; рэд. тома С. В. Марцэлеў, Л. М. Дробаў ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1987. — 303 с. : iл.

ладдзя з гродна улица


Ладдзя з Гродна Інфармацыю Аб

Ладдзя з Гродна


  • user icon

    Ладдзя з Гродна beatiful post thanks!

    29.10.2014


Ладдзя з Гродна
Ладдзя з Гродна
Ладдзя з Гродна Вы праглядаеце суб'ект
Ладдзя з Гродна што, Ладдзя з Гродна хто, Ладдзя з Гродна апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Майкл Бейджэнт

Майкл Бейджэнт

Майкл Бейджэнт (англ.: Michael Baigent; нар. 27 лютага 1948, Крайстчэрч, Новая Зеландыя — 17 чэ...
Вёска Шмідзельшчына

Вёска Шмідзельшчына

Шмідзе́льшчына[1] (трансліт.: Šmidzieĺščyna, руск.: Шмидельщина) — вёска ў Талачынскім раёне Ві...
Am9080

Am9080

Am9080 — працэсар, выпушчаны фірмай AMD. Першапачаткова ён выпускаўся без ліцэнзіі як клон Inte...
Нефрыт (камень)

Нефрыт (камень)

Нефры́т — мінерал класа сілікатаў, мікравалакністая разнавіднасць актыналіта, якая складаецца ў асно...