Кітайцы


Кіта́йцы (кіт. 漢族 або 汉族 "хань") - найбуйнейшы па колькасці народ на Зямлі (19% агульнага насельніцтва), найбуйнейшая этнічная група Кітайскай Народнай Рэспублікі (1 229 065 тыс., 91,5% ад ўсяго насельніцтва ў 2012 г.) і Кітайскай рэспублікі (22 652 тыс. чал., 98% ад ўсяго насельніцтва ў 2012 г.). Буйныя групы кітайцаў таксама жывуць ў іншых краінах - Сінгапуры, Малайзіі, Таіландзе, ЗША, Канадзе, Аўстраліі, Інданезіі, Філіпінах і г. д.

Змест

  • 1 Этымалогія
  • 2 Кітайцы на Беларусі
  • 3 Выбітныя кітайцы
  • 4 Зноскі

Этымалогія

Слова Хань бярэ пачатак ад дынастыі Хань, якая змяніла дынастыю Цынь, якой удалося аб'яднаць увесь Кітай. Назва дынастыі паходзіць ад назвы ракі Ханьшу ў цэнтральнай часткі Кітая, у якой жылі заснавальнікі дынастыі Хань. Таксама гэта слова ў Старажытным Кітаі, асабліва ў класічнай кітайскай літаратуры, можа азначаць Млечны шлях, бо самі ханьцы звалі сваю краіну Нябеснай ракой або Паднябеснай.

У часы праўлення дынастый Цынь і Хань плямёны, якія засялялі Кітай, пачалі адчуваць сябе часткай адзінага народу. Акрамя таго, час праўлення дынастыі Хань лічыцца вышэйшай кропкай росквіту старажытнакітайскай цывілізацыі. У гэты час яго ўплыў распаўсюдзіўся на Цэнтральную і Паўночна-Усходнюю Азію, а па тэрыторыі і насельніцтву Старажытны Кітай мог супернічаць з Рымскай імперыяй.

Назвы Кітай і кітайцы ў Еўропе распаўсюдзіліся ў познім сярэднявеччы, паходзілі ад наймення племені кіданяў.

Кітайцы на Беларусі

На Беларусі кітайцы з'явіліся ў пач. XX ст. у выніку інтэрніравання ў гады Руска-Японскай вайны. У 1926 г. у БССР налічвалася 119 кітайцаў, прычым 58 з іх жылі ў Віцебскай акрузе. У 1928 г. у наваколлях Віцебска была створана кітайская сельскагаспадарчая арцель (пазней калгас). Кітайцы прымалі ўдзел у Віцебскім патрыятычным падполлі падчас II Сусветнай вайны.

У сучаснай Беларусі кітайцы ўяўляюць малую этнічную групу, аднак іх колькасць стала расце. Калі ў 1999 г. іх налічвалася 75 чал., то ў 2009 г. - 1642 чал.

Выбітныя кітайцы

  • Маа Цзэдун
  • Канфуцый
  • Сунь Ятсен
  • Цынь Шыхуан-дзі

Зноскі

  1. ↑ CIA
  2. ↑ CIA
  3. ↑ Карашчанка І. Кітайцы. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Том 4. - Мн: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1997. С. 187
  4. ↑ Белстат


Кітайцы Інфармацыю Аб

Кітайцы


  • user icon

    Кітайцы beatiful post thanks!

    29.10.2014


Кітайцы
Кітайцы
Кітайцы Вы праглядаеце суб'ект
Кітайцы што, Кітайцы хто, Кітайцы апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Калемегдан

Калемегдан

Каардынаты: 44° пн. ш. 20° у. д. / 44.8236° пн. ш. 20.4503° у. д. (G)...
Аграгарадок Ісерна

Аграгарадок Ісерна

І́серна[1] (трансліт.: Isierna, руск.: Исерно) — аграгарадок у Слуцкім раёне Мінскай вобласці. ...
Вёска Шалыпы

Вёска Шалыпы

Шалы́пы[1] (трансліт.: Šalypy, руск.: Шалыпы) — вёска ў Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці...
Праваслаўная архітэктура Беларусі, сайт

Праваслаўная архітэктура Беларусі, сайт

hram.by Камерцыйны: не Тып сайта: пазнавальны Мова(ы): беларуская, руская Цяперашні с...