TR | RU | UK | KK | EN |

Кірыбаці


Каардынаты: 1°19′38″ пн. ш. 172°59′04″ у. д. / 1.327222° пн. ш. 172.984444° у. д. (G) (O) (Я)1.327222, 172.984444

Дэвіз: «Te Mauri, Te Raoi ao Te Tabomoa»
«Здароўе, мір і дабрабыт» Гімн: «Teirake Kaini Kiribati» Дата незалежнасці 12 ліпеня 1979 (ад Вялікабрытаніі) Афіцыйныя мовы Кірыбаці, англійская Сталіца Паўднёвая Тарава Найбуйнейшыя гарады Бікенібью, Байрыкі, Бутарытары Форма кіравання Прэзідэнцкая рэспубліка Прэзідэнт
Віцэ-прэзідэнт
Анотэ Тонг
Тэйма Анорыа Плошча
• Усяго 186-я ў свеце
811 км² Насельніцтва
• Ацэнка (2010)
• Перапіс (2010)
• Шчыльнасць
103.500 чал. (197-я)
103.500 чал.
135 чал./км²  (73-я) ВУП (ППЗ)
  • Разам (2011)
  • На душу насельніцтва
$599 млн.
$5.721 ВУП (намінал)
  • Разам (2011)
  • На душу насельніцтва
$167 млн.
$1.592 ІРЧП (2013) ▬0,607 (сярэдні) (133-ы) Валюта Долар Кірыбаці ($)
Аўстралійскі долар (A$, AUD) Інтэрнэт-дамен .ki Код ISO KI Тэлефонны код +686 Часавы пояс +12 - +14

Кірыбаці (кір.: Kiribati , англ.: Kiribati або ) — ціхаакіянская дзяржава ў Мікранезіі. Сталіца — Паўднёвая Тарава. Насельніцтва — 92 533 (2005 г.), у асноўным тунгару.

Змест

  • 1 Прырода
  • 2 Дзяржаўны лад і палітыка
  • 3 Гісторыя
  • 4 Геаграфія
  • 5 Мова
  • 6 Зноскі
  • 7 Літаратура

Прырода

Дзяржаўны лад і палітыка

Асноўны артыкул: Дзяржаўны лад і палітыка Кірыбаці

Па Канстытуцыі 1979 Кірыбаці — прэзідэнцкая рэспубліка. Кіраўнік дзяржавы і ўрада — прэзідэнт, які выбіраецца на 4-гадовы тэрмін усеагульным галасаваннем грамадзян, старэйшых за 18 гадоў. Кандыдаты ў прэзідэнты адбіраюцца парламентам са свайго складу.

Заканадаўчы орган — Палата сходу (Манеаба ні Маунгатабу), якая складаецца з 42 членаў. З іх 40 абіраюцца тэрмінам на 4 гады па аднамандатных і шматмандатных акругах, 1 месца зарэзервавана за в. Банаба, у парламент ўваходзіць таксама па пасадзе генеральны атарнэй (генеральны пракурор).

Урад краіны прызначаецца прэзідэнтам са складу членаў парламента. Урад разам з прэзідэнтам нясе калектыўную адказнасць перад парламентам. Канстытуцыя прадугледжвае магчымасць стварэння спецыяльнага органа — Дзяржаўнага савета ў складзе старшыні камісіі дзяржаўнай службы, вярхоўнага суддзі і спікера парламента.

Гісторыя

Незалежнасць калоніі Астравы Гілберта ад Вялікабрытаніі была абвешчаная 12 ліпеня 1979 года, у гэтым жа году яна была афіцыйна пераназваная ў Рэспубліку Кірыбаці. У 1983 годзе ўступіў у сілу дагавор аб сяброўстве паміж ЗША і Кірыбаці, па якім ЗША адмаўляліся ад прэтэнзій на 14 астравоў у архіпелагах Лайн і Фенікс, прызнаўшы іх часткай Кірыбаці.

Геаграфія

Мяжуе на паўночным захадзе з тэрытарыяльнымі водамі Маршалавых Астравоў, Федэратыўных Штатаў Мікранезіі, на захадзе і паўднёвым захадзе з тэрытарыяльнымі водамі Наўру, Саламонавых Астравоў і Тувалу, на поўдні і паўднёва-усходзе — з тэрытарыяльнымі водамі Такелау, астравоў Кука і Французскай Палінезіі. На поўначы і паўночным усходзе мяжуе з нейтральнымі ціхаакіянскімі водамі, а таксама Знешнімі малымі астравамі (ЗША).

Працягласць узбярэжнай паласы — 1143 км. Выключная ўзбярэжная эканамічная зона — каля 3,5 млн км². Тэрытарыяльныя воды — каля 22 км ад базіснай лініі. У склад Рэспублікі Кірыбаці ўваходзяць 33 маленькіх атола, дваццаць з якіх незаселеныя. З іх 16 астравоў і атолаў у архіпелагу Гілберта, востраў Банаба (Ошэн), 8 астравоў у архіпелагу Фенікс і 8 астравоў у архіпелагу Лайн. Агульная плошча — 726,34 км².

Насельніцтва Кірыбаці — 92 533 чал. (2005, ацэнка).

Мова

Дзяржаўная мова — кірыбаці. У афіцыйным звароце таксама выкарыстоўваецца англійская.

Зноскі

Літаратура

  • Океания. Справочник. М., 1982
  • Talu A. et al. Kiribati: aspects of history. Ed.of University of South Pacific, 1998
  • Maxdonald B. Cinderellas of the Empire. Ed.of University of South Pacific, 2001


Кірыбаці Інфармацыю Аб

Кірыбаці


  • user icon

    Кірыбаці beatiful post thanks!

    29.10.2014


Кірыбаці
Кірыбаці
Кірыбаці Вы праглядаеце суб'ект
Кірыбаці што, Кірыбаці хто, Кірыбаці апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Палкавая ўстанова

Палкавая ўстанова

«Палкавая ўстанова» (руск.: «Полковое учреждение»), праца рускага палкаводца А. У. Суворава, у якой ...
853

853

гады 851 852 853 854 855 дзесяцігоддзі 830-я 840-я 850-я 860-я 870-я стагоддзі 8 ст. 9 ст. 1...
Вёска Чысці Вардамскія

Вёска Чысці Вардамскія

Чы́сці Ва́рдамскія[1] (трансліт.: Čysci Vardamskija, руск.: Чисти Вардомские) — вёска ў Докшыцк...
Фрэнк Дональд Дрэйк

Фрэнк Дональд Дрэйк

28 мая 1930(1930-05-28) (85 гадоў) Месца нараджэння Чыкага, ЗША Грамадзянства  ЗША Н...