TR | RU | UK | KK | EN |

Кідонія, Марс

кідонія марс планета, кідонія марсианин
Кідонія — рэгіён у паўночным паўшар'і Марса, дзе знаходзіцца шэраг «сталовых гор» (узгоркаў з плоскім верхам і стромкімі схіламі). Быў названы ў гонар старажытнагрэчаскага поліса Кідонія, які размяшчаўся на паўночна-заходнім узбярэжжы Крыта.

Змест

  • 1 Твар Марса
  • 2 Кідонія ў культуры
  • 3 Гл. таксама
  • 4 Спасылкі

Твар Марса

У Кідоніі знаходзіцца «Марсіянскі сфінкс» — утварэнне на паверхні Марса, выветраны ўзгорак, які на першых фатаграфіях са станцыі «Вікінг-1» выглядала падобным на велізарную каменную статую чалавекападобнага твару. Нярэдка ўказвалі і на нейкія «піраміды», размешчаныя недалёка ад «сфінкса». Гэтыя фатаграфіі прывялі да нараджэння вялізнай колькасці газетных «качак», фантастычных і псеўданавуковых плётак.

Пазней, пры больш дэталёвым фатаграфаванні, праведзеным станцыяй «Mars Global Surveyor», выявілася, што чалавекападобенства было ілюзіяй, выкліканай гульнёй святла і ценю, а таксама нізкім распазнаваннем здымачнай камеры апарата. «Піраміды» ж з'яўляюцца звычайнымі скаламі.

Кідонія ў культуры

Тэма «твару на Марсе» і магчымага паслання ад пазаземных цывілізацый абыгрываецца ў навуковай фантастыцы, напрыклад у фільме «Місія на Марс» (2000); тэлесерыяле Сакрэтныя матэрыялы; мультсерыялах Футурама і Захопнік Зім; відэагульнях Zak McKracken and the Alien Mindbenders (1988), X-COM: UFO Defense (1993).

Фатаграфія «твару», зробленая ў 2001 годзе станцыяй «Mars Global Surveyor» Раён Кідонія. «Твар на Марсе» (справа ўверсе) і «піраміды».

Гл. таксама

  • На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кідонія, Марс
  • Марсіянскія каналы
  • кратар Гале
  • Касмічны апарат «Вікінг»
  • Knights of Cydonia
  • UFO: Enemy Unknown

Спасылкі

  • Вобласць Сідонія і «Сфінкс» на APOD
  • Іншыя здымкі з еўрапейскага спадарожніка «Марс Экспрэс»
  • Камп'юстужка: Трохмерная выява «Твары на Марсе»


кідонія марс планета, кідонія марсело, кідонія марсель, кідонія марсианин


Кідонія, Марс Інфармацыю Аб

Кідонія, Марс


  • user icon

    Кідонія, Марс beatiful post thanks!

    29.10.2014


Кідонія, Марс
Кідонія, Марс
Кідонія, Марс Вы праглядаеце суб'ект
Кідонія, Марс што, Кідонія, Марс хто, Кідонія, Марс апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Калемегдан

Калемегдан

Каардынаты: 44° пн. ш. 20° у. д. / 44.8236° пн. ш. 20.4503° у. д. (G)...
Аграгарадок Ісерна

Аграгарадок Ісерна

І́серна[1] (трансліт.: Isierna, руск.: Исерно) — аграгарадок у Слуцкім раёне Мінскай вобласці. ...
Вёска Шалыпы

Вёска Шалыпы

Шалы́пы[1] (трансліт.: Šalypy, руск.: Шалыпы) — вёска ў Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці...
Праваслаўная архітэктура Беларусі, сайт

Праваслаўная архітэктура Беларусі, сайт

hram.by Камерцыйны: не Тып сайта: пазнавальны Мова(ы): беларуская, руская Цяперашні с...