Кувейт
кувейт, кувейт на карте мираКаардынаты: 29°22′00″ пн. ш. 47°38′00″ у. д. / 29.366667° пн. ш. 47.633333° у. д. (G) (O) (Я)29.366667, 47.633333
26 лютага 1991 (ад Ірака)
Прэм'ер-міністр
Джабер аль-Мубарак аль-Хамад ас-Сабах.
• Усяго
17 818 км²
• Ацэнка (2010)
• Шчыльнасць
3,566 млн чал. (136-я)
131 чал./км²
Дзяржава Кувейт, Кувейт (араб. الكويت; ІРА: ) — дзяржава ў Азіі на Блізкім Усходзе, на Аравійскім паўвостраве. Тэрыторыя — амаль 18 тыс. кв. км. Мае агульныя межы з Іракам і Саудаўскай Аравіяй. Працягласць марскога ўзбярэжжа ў Персідскім заліве — 195 км. Сталіца — Кувейт. Дзяржаўная мова — арабская.
Змест
- 1 Гісторыя
- 2 Насельніцтва
- 3 Дзяржаўны лад
- 4 Адміністрацыйна падзел
- 5 Эканоміка
- 5.1 Прамысловасць
- 5.2 Сельская гаспадарка
- 6 Сімволіка
- 7 Зноскі
Гісторыя
З VII ст. тэрыторыя Кувейта ўваходзіла ў склад Арабскага халіфата. З XIII ст. да канца XV ст. тэрыторыяй сучаснага Кувейта (які называўся тады Курэйн) кіравалі шэйхі мясцовых арабскіх плямёнаў. У пачатку XVI ст. ў раёне Персідскага заліва ўзмацнілася ўплыў партугальцаў. Аднак правадыры племя бэн халед, абапіраючыся на падтрымку Асманскай імперыі, здолелі захаваць незалежнасць эмірата і ад партугальцаў, і ад туркаў, нягледзячы на тое, што апошнія неаднаразова акупавалі яго тэрыторыю. У XVII ст. ў барацьбу за прыбярэжныя раёны Персідскага заліва ўступілі Францыя, Нідэрланды і Вялікабрытанія. Па-ранейшаму аспрэчвалі сваё панаванне Асманская імперыя і Персія. Хоць у сярэдзіне XVII ст. Курэйн зноў быў акупаваны туркамі і фармальна ўключаны ў склад Асманскай імперыі, там захоўвалася моцная мясцовая ўлада. У 1680, у эпоху кіравання шэйха Барака аль-Хаміда (1669—1682), быў пабудаваны ўмацаваны партовы горад Эль-Кувейт. Асаблівага росквіту Курэйн дасягнуў пры кіраванні шэйха Садуна аль-Хаміда (1691—1722), які здолеў захаваць мірныя адносіны з суседнімі дзяржавамі. Пасля там першанства атрымаў род ас-Сабах. У 1756 шэйх Сабах ибн Джабер ас-Сабах аб'яднаў усё плямёны ў адзінае дзяржаўнае ўтварэнне эмірат Кувейт. У 1777 англічане схілілі эміра Кувейта Абдаллу ібн Сабах ас-Сабаха ўсталяваць сяброўскія адносіны з Вялікабрытаніяй. У 1793 у Эль-Кувейце была заснаваная факторыя Ост-Індскай кампаніі, якая імкнулася манапалізаваць гандаль у гэтым рэгіёне. На працягу ХІХ ст., нягледзячы на ціск са боку Англіі, кіраўнікі Кувейта не згаджаліся ўсталяваць з ёй дамоўныя адносіны. У пачатку 1870-х г. эмір Кувейта быў прызнаны намеснікам султана Асманскай імперыі. Шэйх Мубарак ібн Сабах ас-Сабах у 1899 падпісаў дамову з Вялікабрытаніяй, у адпаведнасці з якой апошняй належыла адказваць за вонкавую палітыку Кувейта. Такім чынам, Кувейт фактычна ператварыўся ў англійскі пратэктарат. У лістападзе 1914 Вялікабрытанія прызнала Кувейт незалежным княствам пад брытанскім пратэктаратам. У 1918-22 Кувейт быў уцягнуты ў памежныя канфлікты з Недждом і Іракам. Пры пасрэдніцтве прадстаўнікоў Вялікабрытані у 1922 была падпісана дамова аб перадачы часткі тэрыторыі Неджда Кувейту і Іраку і стварэнні памежных зон (з 1942 яны атрымалі статут Нейтральнай зоны). У красавіку 1923 англічане спрыялі ўключэнню выспаў, размешчаных у вусце р. Шатт-эль-Араб, якія належылі Іраку, у склад Кувейта.
19 чэрвеня 1961 Вялікабрытанія адмовілася ад сваіх правоў у Кувейце, і была абвешчаная незалежнасць Дзяржавы Кувейт. Праз шэсць дзён Ірак абвясціў свой суверэнітэт над гэтымі землямі. Кувейт неадкладна звярнуўся да Вялікабрытаніі і Саудаўскай Аравіі за ваеннай дапамогай, а таксама падаў просьбу аб уступе ў ААН і Лігу арабскіх дзяржаў. На працягу наступных некалькіх дзён у Кувейт прыбыло каля 6 тыс. брытанскіх і саудаўскіх салдатаў. У жніўні 1962 брытанскія войскі, па рашэнні Лігі арабскіх дзяржаў, былі замененыя суданскімі, іарданскімі і егіпецкімі часткамі. Напруга сышла, але адносіны паміж Іракам і Кувейтам значна палепшыліся толькі пасля 1963. Тады жа былі эвакуіраваныя «сілы бяспекі» Лігі арабскіх дзяржаў у Кувейце. У 1968 было анулявана дамова паміж Кувейтам і Вялікабрытаніяй, паводле якой апошняя абавязвалася аказваць ваенную дапамогу Кувейту.
У 1960-1970-е гады Кувейт хутка ўзбагаціўся за кошт экспарту нафты. Атрыманыя сродкі накіроўваліся ўрадам на развіццё эканомікі і сацыяльнай сферы, інвестыцыі ў заходніх краінах, дапамогу ісламскім дзяржавам. У 1970-е гады бoльшая частка нафтавай прамысловасці была нацыяналізаваная, а здабыча нафты абмежаваная з мэтай захавання яе запасаў.
2 жніўня 1990 на тэрыторыю Кувейта ўварвалася статысячнае іракскае войска, і Ірак абвясціў аб анэксіі Кувейта. З краіны збеглі сотні тысяч жыхароў, тысячы былі арыштаваныя або забітыя. Іракцы разрабавалі або спалілі амаль усе грамадзянскія аб'екты і падпалілі 700 нафтавых свідравін. Гэтыя пажары мелі беспрэцэдэнтныя негатыўныя наступствы для стану навакольнага асяроддзя. 17 студзеня 1991 на падставе рашэння Рады бяспекі ААН пачалася акцыя па вызваленні Кувейта сіламі кааліцыі з 29 краін на чале з ЗША. Да 26 лютага краіна была цалкам вызваленая. Гл. таксама Вайна ў Персідскім заліве
Пасля ўзнаўлення ўлады дынастыі ас-Сабах у краіне прайшлі масавыя арышты. Былі дэпартаваныя сотні тысяч палестынцаў. У мэтах гарантыі сваёй бяспекі Кувейт у пачатку 1990-х г. склаў дамовы аб вайсковым супрацоўніцтве з ЗША, Вялікабрытаніяй, Францыяй і Расіяй. Кувейт пайшоў на пашырэнне амерыканскай вайсковай прысутнасці на сваёй тэрыторыі, размяшчэнне амерыканскай брыгады і базаванне ВПС ЗША і іншых саюзнікаў. Адразу пасля заканчэння вайны ў Персідскім заліве Кувейт прыступіў да ўзнаўлення разбуранай гаспадаркі.
Насельніцтва
Насельніцтва Кувейту — каля 3,4 млн чал., з якіх 45 % складаюць кувейцяне, іншыя арабы — 35 %, паўднёвыя азіяты — 9 %, іранцы — 4 %, прадстаўнікі іншых народаў — 7 %.
Пераважная рэлігія — іслам: 85 % вызнаўцаў — мусульмане (з якіх 70 % — суніты, 30 % — шыіты), астатняе насельніцтва вызнае хрысціянства, індуізм, зараастрызм.
Дзяржаўны лад
Кувейт з'яўляецца канстытуцыйнаю манархіяй. Дынастыя Ас-Сабах правіць Кувейтам з 1756.
Адміністрацыйна падзел
Тэрыторыя Кувейту дзеліцца на шэсць губерніяў:
- Аль-Ахмадзі
- Аль-Фарванія
- Аль-Асыма
- Аль-Джагра
- Хавалі
- Мубарак Аль-Кабір
Эканоміка
Прамысловасць
Аснову эканомікі краіны складае здабыча нафты. Кувейт — адзін з асноўных пастаўшчыкоў нафты. Развіццё атрымалі нафтапераапрацоўка і нафтахімія. Здабыча нафты забяспечвае 50 % ВУП краіны, яе доля ў экспарце складае 90 %. Сярэднегадавыя аб'ёмы здабычы нафты складаюць 100 млн тонаў. Пад час вайны з Іракам эканоміка Кувейта значна страціла з-за таго, што ірацкія войскі ажыццявілі выкід значнай колькасці нафты ў Персідскі заліў. Так сама развіты вытворчасць будаўнічых матэрыялаў, угнаенняў, харчовая прамысловасць. Развіваецца апрасненне марской вады, па якому Кувэйт з'яўляецца лідарам. Угнаенні складаюць важную частку экспарту краіны. Так сама развіта здабыча жэмчугу.
Энергетыка Кувейта заснавана на нафце. Гадавая выпрацоўка энергіі складае 31,5 млрд кВт·г.
Сельская гаспадарка
Большая частка тэрыторыі Кувейту гэта пустыні, што стрымлівае развіццё сельскай гаспадаркі. Для апрацоўкі прыгодна толькі каля 1 % тэрыторыі. Развіццё атрымала толькі жывёлагадоўля, якая да адкрыцця нафтавых радовішчаў была асноўным заняткам мясцовых жыхароў.
Сімволіка
- Герб Кувейта
- Сцяг Кувейта
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 The World Factbook: Kuwait |accessdate=2008-08-22
Бахрэйн • Ірак • Іран • Катар • Кувейт • Аб'яднаныя Арабскія Эміраты • Аман • Саудаўская Аравія
Краіны Аравійскага паўвостраваБахрэйн • Емен • Катар • Кувейт • ААЭ • Аман • Саудаўская Аравія
Краіны АзііАб'яднаныя Арабскія Эміраты | Азербайджан² | Аман | Арменія | Афганістан | Бангладэш | Бахрэйн | Бруней | Бутан | В'етнам | Грузія² | Егіпет¹ | Емен | Іарданія | Ізраіль | Інданезія | Індыя | Ірак | Іран | Казахстан² | Камбоджа | Катар | Кіпр | Кітай | Кувейт | Кыргызстан | Лаос | Ліван | Малайзія | Мальдывы | Манголія | М'янма | Непал | Пакістан | Паўднёвая Карэя | Паўночная Карэя | Расія² | Саудаўская Аравія | Сінгапур | Сірыя | Таджыкістан | Тайланд | Туркменістан | Турцыя² | Узбекістан | Усходні Тымор | Філіпіны | Шры-Ланка | Японія
Дзяржавы і краі са спрэчным статусам: Абхазія | Азад Кашмір | Вазірыстан | Дзяржава Ва | Дзяржава Шан | Заходні бераг ракі Іардан | Іракскі Курдыстан | Нагорна-Карабахская Рэспубліка | Палесцінская аўтаномія | Паўднёвая Асеція | Паўночны Кіпр | Тайвань
Залежныя тэрыторыі: Брытанская тэрыторыя ў Індыйскім акіяне | Ганконг | Макаа
¹ У асноўным у Афрыцы ² Часткова ў Еўропе Ліга арабскіх дзяржаўААЭ • Алжыр • Аман • Бахрэйн • Джыбуці • Егіпет • Емен • Іарданія • Ірак • Каморы • Катар • Кувейт • Ліван • Лівія • Марока • Маўрытанія • Палесціна • Самалі • Саудаўская Аравія • Сірыя • Судан • Туніс
Арганізацыя ісламскага супрацоўніцтваААЭ | Азербайджан | Албанія | Алжыр | Аман | Афганістан | Бангладэш | Бахрэйн | Бенін | Бруней | Буркіна-Фасо | Габон | Гамбія | Гаяна | Гвінея | Гвінея-Бісау | Джыбуці | Егіпет | Емен | Іарданія | Інданезія | Ірак | Іран | Казахстан | Камерун | Каморы | Катар | Кот-д'Івуар | Кувейт | Кыргызстан | Ліван | Лівія | Мазамбік | Малайзія | Малі | Мальдывы | Марока | Маўрытанія |Нігер | Нігерыя | Пакістан | Палесціна | Самалі | Саудаўская Аравія | Сенегал | Сірыя | Судан | Сурынам | Сьера-Леонэ | Таджыкістан | Тога | Туніс | Туркменістан | Турцыя | Уганда | Узбекістан | Чад
Дзяржавы-назіральнікі: Боснія і Герцагавіна | Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка | Расія | Тайланд Мусульманскія арганізацыі і абшчыны — назіральнікі: Нацыянальна-вызваленчы фронт маро | Паўночны Кіпр Міжнародныя арганізацыі — назіральнікі: Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва | Арганізацыя Аб'яднаных Нацый | Афрыканскі саюз | Ліга арабскіх дзяржаў | Рух недалучэннякувейт, кувейт википедия, кувейт карта, кувейт климат, кувейт на карте мира, кувейт столица, кувейт улс, кувейт улсын тухай, кувейт фото, кувейтский динар
Кувейт Інфармацыю Аб

-
Кувейт beatiful post thanks!
29.10.2014
Кувейт
Кувейт
Кувейт Вы праглядаеце суб'ект
There are excerpts from wikipedia on this article and video
Выпадковыя Артыкула
Мачавіна
Мачавіна (карбамід) — хімічнае злучэнне, дыямід вугальнай кіслаты. Белыя крышталі, растваральныя ў п...Эдыт Эванс
8 лютага 18881888-02-081233 Месца нараджэння: Лондан, Англія, Злучанае каралеўства Вялікабрытані...Івана-Франкоўская вобласць
Горад Івана-Франкоўск Афіцыйная мова украінская Насельніцтва (2006) 1 388 млн...Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя
Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя (БСДРП) — арганізацыя бальшавіцкага кірунку, існ...пошукавая сістэма
Наш сайт мае сістэму ў функцыі пошукавай сістэмы. Вышэй: "што вы шукалі?"вы можаце запытаць усе ў сістэме з скрынкай. Сардэчна запрашаем у нашу простую, стыльную і хуткую пошукавую сістэму, якую мы падрыхтавалі, каб даць вам самую дакладную і актуальную інфармацыю.Пошукавая сістэма, распрацаваная для вас, прыносіць вам самую актуальную і дакладную інфармацыю з простым дызайнам і сістэмай хуткага функцыянавання.
Вы можаце знайсці амаль любую інфармацыю, якую вы шукаеце на нашым сайце. На дадзены момант мы служым толькі на англійскай, турэцкай, рускай, украінскай, казахскай і беларускай мовах. Вельмі хутка ў сістэму будуць дададзеныя новыя мовы. Жыццё вядомых людзей дае вам інфармацыю, малюнкі і відэа аб сотнях тым, такіх як палітыкі, урадавыя дзеячы, урачы, інтэрнэт-сайты, расліны, тэхналагічныя транспартныя сродкі, аўтамабілі і г. д.
Выпадковыя Артыкула
Палкавая ўстанова
«Палкавая ўстанова» (руск.: «Полковое учреждение»), праца рускага палкаводца А. У. Суворава, у якой ...853
гады 851 852 853 854 855 дзесяцігоддзі 830-я 840-я 850-я 860-я 870-я стагоддзі 8 ст. 9 ст. 1...Вёска Чысці Вардамскія
Чы́сці Ва́рдамскія[1] (трансліт.: Čysci Vardamskija, руск.: Чисти Вардомские) — вёска ў Докшыцк...Фрэнк Дональд Дрэйк
28 мая 1930(1930-05-28) (85 гадоў) Месца нараджэння Чыкага, ЗША Грамадзянства ЗША Н...© Copyright © 2014. пошукавая сістэма