TR | RU | UK | KK | EN |

Крэпасць

брэская крэпасць, брэсцкая крэпасць
Крэ́пасць (старабел. крѣпость; гл. тэрмін) — умацаваны пункт або горад, які мае сталы гарнізон, узбраенне і забяспечаны ўсім неабходным для вядзення ваенных дзеянняў ва ўмовах працяглай аблогі. Адрозніваюцца сухапутныя і марскія.

Змест

  • 1 Гісторыя
  • 2 Тэрмін
  • 3 Гл. таксама
  • 4 Зноскі
  • 5 Літаратура

Гісторыя

Крэпасці, як іх разглядае ваенная справа, з'явіліся ў старажытнасці, хаця архітэктоніка і лічыць крэпасцямі толькі збудаванні новага часу. Правобразам іх былі ўмацаванні (драўляныя, земляныя, каменныя і інш. агароджы, равы) вакол паселішчаў і гарадоў. У далейшым крапасныя ўмацаванні сталі арганічнай часткай горада, і ўключалі сцены, валы, вежы, брамныя ўмацаванні, равы і інш. У 16—17 ст., з развіццём артылерыі, абарончы перыметр крэпасцяў пачынае пашырацца вонкі і дапаўняецца бастыёнамі. Са з'яўленнем масавых армій канца 18 — пач. 19 ст. крэпасці дадаткова абараняюцца яшчэ больш высунутымі вонкі лініямі фартоў. З канца 19 ст. у будове крэпасцяў ужываюць бетон і бранявыя канструкцыі.

На 1914 у Еўропе налічвалася больш за 150 крэпасцяў, вялікіх і малых (паводле тагачаснай класіфікацыі). Вялікая крэпасць магла мець гарнізон да 40—50 тыс.ч., у ваенны час — да 100 тыс. ч. (Навагеоргіеўск, Перамышль, Антверпен), і ўзбройвалася да 800 гармат рознага калібру з баезапасам да 800—1000 стрэлаў на гармату. Пасля 1-й сусветнай вайны крэпасці сталі лічыцца састарэлымі, і замяняцца ўмацаванымі лініямі і ўмацаванымі раёнамі.

Тэрмін

Слова «крѣпость» як агульнае азначэнне ўмацавання, абарончага комплексу, з'явілася ў старабеларускіх дакументах не пазней за сяр. 16 ст. і ўжывалася яшчэ ў сяр. 17 ст. У маскоўскіх (расійскіх) тэкстах гэтае слова замяняе ранейшыя «город» і «острог» з 17 ст.

З 1990-х гг. пэўная частка аўтараў у беларускай гістарыяграфіі, відаць, па прыкладзе М. Ткачова, спрабуе ўвесці ў абарот тэрмін «фартэцыя» на замену тэрміну «крэпасць», які, відаць, лічаць «рускім».

Гл. таксама

  • Вядомыя замкі і крэпасці

Зноскі

  1. ↑ М. А. Ткачоў. Крэпасць // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т.6. Кішынёў — Манцэвічы / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Бел.Сав.Эн., 1972. — 624 с.: іл., карты. С.161, ВЭС-83.
  2. ↑ Паводле звестак з: Генадзь Семянчук. Да праблемы генезісу і функцыянальнага прызначэння раннесярэднявечных умацаваных паселішчаў-замкаў на тэрыторыі Беларусі // Castrum, urbis et bellum: Зборнік навуковых прац, 2002421 с.
  3. ↑ Напрыклад, «крѣпость црьска» у Сымона Буднага, «вольно было королевскому величеству… городы и крѣпости дѣлати» (1637) у «Акты, относящиеся к истории Западной Росии», V, 36. Гістарычны слоўнік беларускай мовы, Т.16, С.114.
  4. ↑ Яковлев. История крепостей.
  5. ↑ Гл. Ткачоў, Цярохін // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — Мн.: Полымя. — ISSN 0131-2669., №1, 1973; тэрміналогія ў 1-м выд. «Замкі Беларусі» і

Літаратура

  • Военный энциклопедический словарь, 1983. — 863 с. : 30 л. ил.. С.374
  • Mesqui, Jean (1997). Chateaux-forts et fortifications en France. Paris: Flammarion. ISBN 2-08-012271-1.
  • Monreal Y Tejada, Luis (1999). Medieval Castles of Spain (English ed.). Konemann. ISBN 3-8290-2221-2.
  • Morris, Marc (2004). Castle: A History of the Buildings that Shaped Medieval Britain. London: Channel Four Books. ISBN 0-7522-1536-1.
  • Pounds, N. J. G. (1994). The Medieval Castle in England and Wales: A Social and Political History. Cambridge: Cambridge University Press. ISBN 0-521-45828-5.

брэская крэпасць, брэсцкая крэпасць


Крэпасць Інфармацыю Аб

Крэпасць


  • user icon

    Крэпасць beatiful post thanks!

    29.10.2014


Крэпасць
Крэпасць
Крэпасць Вы праглядаеце суб'ект
Крэпасць што, Крэпасць хто, Крэпасць апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Брызент

Брызент

Брызе́нт (нідэрл.: presenning) — шчыльная льняная, паўільняная ці баваўняная тканіна, прапітана...
Маманты

Маманты

Mammuthus Brookes, 1828 Віды † Mammuthus africanavus (Arambourg, 1952) † Mammuthus armeniacu...
Зарудзеча

Зарудзеча

Зарудзеча — рака ў Глускім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Пціч басейн Дняпра...
Янка Шутовіч

Янка Шутовіч

Янка (Іван Іосіфавіч) ШУТОВІЧ (24 студзеня 1904, в. Шутавічы, цяпер Смаргонскі раён Гродзенскай вобл...