TR | RU | UK | KK | EN |

Крым

крымский мост, крым карта
Крымскі паўвостраў, Крым (укр.: Крим, Кримський півострів, крымскатат.: Qırım, Qırım yarımadası, Къырым, Къырым ярымадасы) — паўвостраў на поўдні Украіны. Большую частку паўвострава займае Аўтаномная рэспубліка Крым. На паўднёвым захадзе размешчана асобая адміністрацыйная адзінка — горад Севастопаль.

Абмываецца на захадзе і поўдні Чорным морам, на ўсходзе Азоўскім морам і Керчанскім пралівам. 3 мацерыком злучаны вузкім (8 км) Перакопскім перашыйкам. Плошча 27 тыс. км². На ўсходзе знаходзіцца Керчанскі паўвостраў, на захадзе — Тарханкуцкі паўвостраў. Уздоўж паўночна-ўсходняга ўзбярэжжа цягнецца сістэма неглыбокіх заліваў (Сіваш), якія аддзелены ад мора нізіннай пясчанай Арабацкай Стрэлкай.

Змест

  • 1 Прырода
  • 2 Насельніцтва
  • 3 Гл. таксама
  • 4 Зноскі
  • 5 Літаратура
  • 6 Спасылкі

Прырода

Паўночная частка Крыма — раўніна (т.зв. Стэпавы Крым), паўднёвую (Горны Крым) займаюць Крымскія горы (выш. да 1545 м, г. Раман-Кош). Каля паўднёвай падэшвы гор прыбярэжная паласа Паўднёвага берага Крыма з лакалітамі (г. Аю-Даг) і старажытнымі вулканічнымі масівамі (Карадаг). Сярод далін — Байдарская даліна. Карысныя выкапні: жалезная руда (Керчанскі жалезарудны басейн), газ, нафта, вапнякі, мергелі, соль і лекавыя гразі азёр.

Клімат на поўначы ўмераны, сухі, на поўдні субтрапічны міжземнаморскага тыпу. Сярэднія тэмпературы студзеня ад 1-2 °C на поўначы да 4 °C на поўдні, ліпеня 24 °C. Ападкаў ад 300 мм на поўначы да 1200 мм у гарах за год.

Рэкі малаводныя, найбольшыя — Чорная, Салгір, Кача, Альма. Ліманныя салёныя азёры (Сакскае і інш.). Паўночна-Крымскі канал.

На поўначы характэрны каштанавыя глебы, у цэнтры — пераважна чарназёмы, у гарах бурыя горна-лясныя і чарназёмападобныя горна-лугавыя глебы. Стэпавы Крым амаль поўнасцю ўзараны, зрэдку трапляецца стэпавая расліннасць. У гарах ядлоўцава-дубовыя і букава-грабавыя лясы. На ўзбярэжжы хмызняковая расліннасць з шыбляку. Жывёльны свет: на поўначы стэпавыя грызуны і птушкі, у гарах высакародны алень, муфлон, казуля, каменная куніца, кажан; птушкі — чорнагаловая сойка, дзяцел, чорны грыф, арлы.

На тэрыторыі Крыма знаходяцца запаведнікі Ялцінскі, Мыс Марцьян, Карадагскі, Крымская запаведна-паляўнічая гаспадарка, Нікіцкі батанічны сад.

Насельніцтва

Галоўныя гарады: Сімферопаль, Севастопаль, Керч, Еўпаторыя і інш.

Гл. таксама

  • Каркініцкі заліў
  • Пасёлак гарадскога тыпу Сімяіз

Зноскі

  1. ↑ Гэты аб'ект размешчаны на тэрыторыі паўвострава Крым, большая частка якога кантралюецца Расіяй. Міжнародная супольнасць не прызнае ўключэнне Крыма ў склад Расіі і лічыць яго анексіяй часткі тэрыторыі Украіны (гл. Рэзалюцыю 68/262 Генеральнай Асамблеі ААН).

Літаратура

  • Смалякоў Г. Крымскі паўвостраў // БелЭн у 18 т. Т. 8. Мн., 1999.

Спасылкі

У ВiкiСховішчы ёсць катэгорыя з тэмай:
 (Крым)

Шаблон:Крым у тэмах Шаблон:Геаграфія Крыма Шаблон:Славутасці Крыма Шаблон:Прырода Крыма

крым, крым карта, крым новости, крым путь на родину, крым реалии, крым смотреть онлайн, крым фильм, крымские татары, крымский мост, крымэнерго


Крым Інфармацыю Аб

Крым


  • user icon

    Крым beatiful post thanks!

    29.10.2014


Крым
Крым
Крым Вы праглядаеце суб'ект
Крым што, Крым хто, Крым апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Вёска Смольнікі, Камянецкі раён

Вёска Смольнікі, Камянецкі раён

Смо́льнікі[1] (трансліт.: Smoĺniki, руск.: Смольники) — вёска ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобла...
742

742

гады 740 741 742 743 744 дзесяцігоддзі 720-я 730-я 740-я 750-я 760-я стагоддзі 7 ст. 8 ст. 9...
Горад Бадахас

Горад Бадахас

Каардынаты: 38°52′48″ пн. ш. 6°58′12″ з. д. / 38.88° пн. ш. 6.97° з. д. (...
Аграгарадок Відамля

Аграгарадок Відамля

Ві́дамля[1] (трансліт.: Vidamlia, руск.: Видомля) — аграгарадок у Камянецкім раёне Брэсцкай воб...