TR | RU | UK | KK | EN |

Крызіс Рымскай імперыі III стагоддзя


Імператарскія дынастыі
Старажытнага Рыма

Прынцыпат
(27 да н.э. — 192 н.э.) Юліі-Клаўдзіі (27 да н.э. — 68 н.э.) Грамадзянская вайна (68—69) Дынастыя Флавіяў (69—96) Дынастыя Антанінаў (96—192) Бюракратызаваны прынцыпат
(193—235) Грамадзянская вайна (193—197) Дынастыя Севераў (193—235) Палітычны крызіс
(235—284) Салдацкія імператары (235—284) Гальская імперыя (258—273) Пальмірскае царства (262—273) Дамінат
(з 284) Тэтрархія (293—313) Грамадзянскія войны (306—323) Дынастыя Канстанціна (305—363) Дынастыя Валентыніяна (364—378) Дынастыя Феадосія (378—395) Заходняя Рымская імперыя
(395—476) Дынастыя Феадосія Усходняя Рымская імперыя
(Візантыйская імперыя) Дынастыя Феадосія (395—457) Дынастыя Львоў (з 457) Шаблон:
  • глядзець
  • размовы
  • правіць

У III стагоддзі н.э. Рымская цывілізацыя ўступае ў перыяд, названы Крызісам III стагоддзя, які характарызуецца шэрагам крызісных з'яў у эканоміцы, рамястве, гандлю.

Змест

  • 1 Перадгісторыя
  • 2 Эпоха «салдацкіх імператараў»
  • 3 Канчатак крызісу
  • 4 Гл. таксама
  • 5 Спасылкі

Перадгісторыя

Пасля забойства апошняга імператара дынастыі Антанінаў Комада ў Імперыі пачынаецца грамадзянская вайна 193—197 гг. Шэраг бачных лідараў абвяшчаюць сябе імператарамі: Пертынакс і Дзідзій Юліян у Рыме, камандуючы дунайскай арміяй Септымій Север, камандуючы сірыйскімі легіёнамі Песцэній Нігер і Клодзій Альбін у Брытаніі. Імператарская ўлада была афіцыйна ўручана сенатам Септымію Северу, які выйшаў з вайны пераможцам і заснаваў імператарскую дынастыю Севераў (193—235 гг.).

Септымій абапіраўся выключна на армію, а рэжым кіравання пры ім ператварыўся ў ваенна-бюракратычную манархію. Знешняя палітыка характарызавалася побач паспяховых войн з Парфіяй (195—199 гг.) і з плямёнамі каледонцаў (208—211 гг.). Пасля смерці імператара яго сын Антанін Каракала (211—217 гг.) забіў свайго брата Гету, заняў прастол, пасля чаго пачаў неапраўданую вайну з парфянамі і быў забіты змоўшчыкамі. Яго пераемнік прэфект прэторыя Макрын (11 красавіка 217—218 гг.) здзейсніў няўдалы паход супраць парфян, з якімі быў складзены невыгодны для рымлян мір. Войска было незадаволена Макрынам; да таго ж яго азіяцкія звычкі і спешчанасць узбуджалі ўсеагульнае ганьбаванне. Цётцы Каракалы, Юліі Мезе, і дзвюм дочкам яе атрымалася схіліць войска да юнага Басіяна (Геліягабала), які і быў абвешчаны імператарам; Меза выдавала яго за пазашлюбнага сына Каракалы. Макрын выслаў супраць яго Ульпія Юліяна, але салдаты забілі апошняга, і ўсё войска, акрамя прэтарыянцаў, перайшло на бок Басіяна. Адбылася бітва пры Антыёхіі, але Макрын, не дачакаўшыся яе зыходу, пусціўся наўцёкі. Салдаты Геліягабала нагналі Макрына ў Халкедоне і прывезлі ў Кападокію. Пры другаснай спробе бегчы ён быў абезгалоўлены.

Макрын абвясціў сваім суправіцелем свайго сына Дыядумена (спачатку з тытулам цэзара, а пазней аўгуста), які быў забіты неўзабаве пасля звяржэння яго бацькі. Пасля Макрына кіраўніком рымскай імперыі стаў сваяк Севераў, які выдаваў сябе за сына Каракалы, сірыйскі жрэц Геліягабал (Элагабал, 218—222 гг.), у сакавіку 222 г. забіты сваімі воінамі. Імператарам стаў 13-гадовы Аляксандр Север (222—235 гг.), пры якім абвастрыўся фінансавы крызіс, а таксама павялічылася пагроза з боку Новаперсідскага царства, якая набірала моц і з якім у 231 г. пачалася вайна. Аляксандр быў забіты бунтаўшчыкамі, што адзначыла пачатак яшчэ глыбейшага палітычнага і сацыяльна-эканамічнага крызісу.

Эпоха «салдацкіх імператараў»

Гарадская сцяна, пабудаваная на зыходзе крызісу для абароны Рыма ад знешніх пагроз.

З 235 г. пачаўся перыяд «імператарскай чахарды». Жаданнем вывесці краіну з крызісу, а не насыціцца хароствамі імператарскай улады адрозніваліся Гай Дэцый (249—251 гг.), а таксама арыстакрат Публій Ліцыній Валерыян (253—260 гг.) і яго сын Галіен (253—268 гг.). Аднак і за час іх кіравання актывізаваўся мясцовы сепаратызм, які прывёў да ўлады «дынастыю ілірыйцаў» (гэтыя імператары не былі ў сваяцтве, але ўсе паходзілі з ваеннага саслоўя Ілірыі): Клаўдзій II Гоцкі (268—270 гг.) паклаў пачатак адраджэнню Імперыі, перадаўшы прастол у рукі Луцыя Даміцыя Аўрэліяна (270—275 гг.). Аўрэліян адбіў нашэсце германскіх плямёнаў, аднавіў рымскую адміністрацыю ва ўсходніх правінцыях і падпарадкаваў Гальскую імперыю. Яго ўлада насіла абсалютны характар, што з'явілася перадумовай да далейшага афармлення імперскага дамінату.

Канчатак крызісу

«Ілірыйская дынастыя» працягнулася ў кіраванні Марка Аўрэлія Проба (276—282 гг.), які прывёў у парадак імперскую ўладу ў Ілірыі, Фракіі і Малой Азіі. Яго пераемнік Марк Аўрэлій Кар (282—283 гг.) разбіў германцаў, пасля чаго на трон узышоў ілірыец Дыёкл, вядомы пад імем Дыяклетыяна, адзначыўшы пачатак перыяду дамінату (284—476 гг.).

Гл. таксама

  • Скіфская вайна III стагоддзя

Спасылкі

  • Сергеев И. Кризис III века и его место в истории Римской империи
  • Циркин Ю.Б. "Военная анархия" (из политической истории Рима III в. н.э.) (руск.)  // Мнемон. Исследования и публикации по истории античного мира. Сб. ст.. — СПб.: 2010. — Т. 9. — С. 271-288.
  • Циркин Ю.Б. Альтернативная тенденция в развитии Римского государства в период "военной анархии" (руск.)  // Восток, Европа, Америка в древности: сб. науч. тр. XVI Сергеевских чтений. — М.: 2010. — С. 262-269.


Крызіс Рымскай імперыі III стагоддзя Інфармацыю Аб

Крызіс Рымскай імперыі III стагоддзя


  • user icon

    Крызіс Рымскай імперыі III стагоддзя beatiful post thanks!

    29.10.2014


Крызіс Рымскай імперыі III стагоддзя
Крызіс Рымскай імперыі III стагоддзя
Крызіс Рымскай імперыі III стагоддзя Вы праглядаеце суб'ект
Крызіс Рымскай імперыі III стагоддзя што, Крызіс Рымскай імперыі III стагоддзя хто, Крызіс Рымскай імперыі III стагоддзя апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Мачавіна

Мачавіна

Мачавіна (карбамід) — хімічнае злучэнне, дыямід вугальнай кіслаты. Белыя крышталі, растваральныя ў п...
Эдыт Эванс

Эдыт Эванс

8 лютага 18881888-02-081233 Месца нараджэння: Лондан, Англія, Злучанае каралеўства Вялікабрытані...
Івана-Франкоўская вобласць

Івана-Франкоўская вобласць

Горад Івана-Франкоўск Афіцыйная мова украінская Насельніцтва (2006) 1 388 млн...
Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя

Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя

Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя (БСДРП) — арганізацыя бальшавіцкага кірунку, існ...